Бона.
Мы былі б далёка ад ісціны, калі б сказалі, што ў нас сяброўскія адносіны да біскупа Яна, але да яго ацэнкі вальнадумства доктара (Скарына.
Я дзіця сваёй эпохі, што носіць імя Адраджэнне, і быць вальнадумцам не толькі маё прызванне, але і мой абавязак перад Айчынай, мая найяснейшая каралева.Бона.
Баста! Баста!Жыгімонт.
Вы добры і разумны чалавек, доктар Скарына, а таму не ўберагчы вам галавы…Скарына
(Гаштольд.
Асабліва калі ўлічыць, што з дапамогай доктара нам давядзецца надрукаваць Статут, хочам мы таго ці не…Бона
(Жыгімонт.
А вы, канцлер, застаньцеся…Вы што, сапраўды наважваецеся надрукаваць Статут?
Гаштольд.
Я толькі сказаў, што нам з вамі давядзецца зрабіць гэта, хочам мы таго ці не…Жыгімонт
(Гаштольд.
Будзе горш, калі і мяне і вас з каралеваю за глотку возьме шляхта. I вы, яснавяльможны кароль, і наша слаўная каралева…Жыгімонт
(Гаштольд.
Я толькі мару, каб каралева не чапала мяне…Жыгімонт.
Многа хоча каралеўскі канцлер…Гаштольд.
Толькі з тае прычыны, што я яшчэ і канцлер Вялікага княства.Жыгімонт
(Гаштольд.
Я і прашу вас па-сяброўску: падтрымайце доктара Скарыну ў намеры надрукаваць Статут. Ён зробіць гэта і хутка, і належным чынам.Жыгімонт
(Бона.
А я спадзявалася перасварыць сёння назаўсёды караля, канцлера, епіскапа і доктара.Жыгімонт
(Бона.
Санта Мадонна! А дзе ваша вялікасць бачыла двор без інтрыг?.. Ці, можа, я не бачу, як за маёй спінаю вы згаварваецеся з Гаштольдам? Як хітрыць ваш сынок епіскап Ян, прыгрэўшы на грудзях гэтага доктара. На словах ён нібы яму антаганіст, а на справе — у хаўрусе. Са слуцкімі князямі яны адкрылі ў Веснічах пад Гародняй не толькі касцёл, але і парафіяльную школу. Скарынаву школу. Ці, можа, не епіскап Ян заплюшчвае вочы на друкарскую дзейнасць доктара ў Вільні? Можа, ён не з ім разам вышуквае шляхецкіх і купецкіх сынкоў і пасылае ва універсітэты краіны, дзе правяць ненавісныя мне Габсбургі?.. А Гаштольд?! Ён хоча перашкодзіць мне вяртаць каралеўству гарады і маёнткі!..Жыгімонт.
Пабойцеся Бога! Вы ж толькі што авалодалі княствам Пінскім, ледзьве не ўсім Валынскім, захапілі Кобрын, Клецк, Абольцы пад Оршай, два староствы ад Гародні да Коўна, у вас пад рукою ўся Мазовія!..Бона
(Жыгімонт.
I ў Італіі… А вы пра інтрыгі… А я так думаю: інтрыгі інтрыгамі, а Статут Вялікага княства давядзецца рабіць такім, каб ён нарэшце быў прыняты панамі-радай.Бона
(Жыгімонт.
Можна падумаць, што ваша вялікасць піша Радзівілам па-італьянску, якой яны, між іншым, цудоўна валодаюць. А то навошта б вам трымаць пры сабе перакладчыка з італьянскай на беларускую… А ў дзікуноў, як пераканалася мая каралева, хапіла спрыту і розуму, каб стварыць законы, якіх яшчэ не ведаў свет. I, відаць, таму, што за Нёманам дзяржава ад мора і да мора. I хто б пісаў тым Радзівілам, каб не было Алелькавічаў і іншых, што спяць і бачаць Белую Русь уз’яднанай з Руссю Маскоўскаю.Бона.
Між іншым, Польшча…Жыгімонт
(Бона.
Санта Мадонна! Але і Вялікае княства без Польшчы…Жыгімонт
(Бона
(Жыгімонт.
Прымаць законы — яшчэ не азначае выконваць іх. Пісаць на мове Радзівілаў і Алелькавічаў — яшчэ не азначае паважаць іх мову і іх саміх. Абяцаць Гаштольду — яшчэ не азначае выконваць абяцанкі…