Бона.
Але ж навошта нажываць сабе ворагаў?Ян.
Ваша прыязнасць, яснавяльможная каралева, да доктара Скарыны ведама і Богу і каралю.Бона
(Жыгімонт
(Ян
(Бона
(Жыгімонт.
Гаварыце, доктар!Скарына.
Раздзелам першым бачу законы, дадзеныя дзяржаве, нашаму Вялікаму княству Літоўскаму, Рускаму, Жамойцкаму. Другі раздзел — аб абароне земскай; трэці — аб вольнасцях шляхты. Найгалоўнейшым жа лічу сцвярджэнне суверэнітэту дзяржавы насуперак існуючаму касмапалітызму. А яшчэ адзінства права і прыярытэт пісанага права перад правам звычаёвым. Я запісаў бы літаральна: жадаем і пастанаўляем і на вечныя часы павінна быць захавана, што ўсе нашыя падданыя як бедныя, так і багатыя, якога б саслоўя і становішча яны ні былі, роўна і аднолькава павінны быць судзімы па гэтых пісаных законах, а калі б суддзі судзілі інакш, то павінны былі б самі быць судзімы. Без гэтага, пан канцлер, сейм зноў адхіліць праект Статута.Бона
(Жыгімонт.
Гаварыце, доктар.Скарына.
Таксама ніхто не павінен быць пакараны і прыгавораны за чужое злачынства, а толькі той, хто вінаваты. I ніхто не павінен быць пакараны, калі яго віна не будзе ўстаноўлена судом, — ні жонка за злачынства мужа, ні бацька за злачынства сына, ні сын за бацьку, а таксама ніхто з родзічаў, ні слуга за пана.Бона.
А пра гэта трэба яшчэ падумаць.Гаштольд.
Думаць — не толькі высокае прызванне, але і абавязак дзяржаўцаў.Бона
(Жыгімонт.
Кароль за сябе сам скажа! (Бона.
I хоць бы таму, што вядома, як будуць сябе паводзіць бацькі-злачынцы, калі загадзя вызваліць ад адказнасці іх дзяцей…Скарына.
Тым не менш час няўмольна патрабуе, яснавяльможная каралева…Бона
(Жыгімонт.
А я асабіста люблю паслухаць разумных людзей. Не фальваркам, дзякаваць Богу, правім, а каралеўствам.Бона.
I яшчэ, між іншым, княствам… Вялікім княствам Літоўскім!Жыгімонт
(Ян.
Сапраўды…Жыгімонт.
Гаварыце, доктар…Скарына.
Я хацеў бы падтрымаць канцлера і ў першую чаргу прапанаваць такі запіс: згодна Статуту яго вялікасць кароль Польскі і вялікі князь Вялікага княства Літоўскага абавязваюцца захоўваць і берагчы цэласнасць дзяржавы.Жыгімонт.
Гэта і так вядома.Гаштольд
(Бона.
Дзіўнае аднадушша…Скарына
(Бона.
Санта Мадонна! Да гэтага нават пан канцлер не дадумаўся…Ян.
На гэтым пан канцлер з панам доктарам пасябруюць.Гаштольд.
У пана доктара не ўсё так блага, як пану біскупу часам падаецца.Ян
(Гаштольд.
А калі б хто-небудзь з падданых збег з нашай дзяржавы ў зямлю нашых непрыяцеляў, то пазбаўляецца свайго гонару, а яго іменне спадчыннае, выслужанае і купленае не пераходзіць ні да дзяцей, ні да родзічаў, а толькі да вялікага князя.Бона.
Грацыо, пан доктар… Грацыо!Жыгімонт
(Бона.
Хоць і не настолькі, каб гэтым захапляцца…Скарына.
А яшчэ не адбіраць у маёмасных людзей пасад і маёмасці без суда.Гаштольд.
I нікому з саноўнікаў нашых не даваць дзвюх пасад.Бона.
Я і гэта павінна ўзгадняць з вамі?!.Гаштольд.
Не са мною, але з законам…Бона
(Скарына.
А яшчэ — публічнасць здзяйснення правасуддзя пры роўнасці бакоў у працэсе і права абвінавачанага на абарону з удзелам адваката.Гаштольд.
I ніхто не адказвае за чужую віну.