Бона.
О, Санта Мадонна! Можа, прачнемся, ваша вялікасць?!. Прэсто! Прэсто!Жыгімонт
(Бона
(Жыгімонт.
Ноччу, мая слаўная каралева, як і заўсёды, я буду глядзець на вас, і не ў сне, а наяве…Бона
(Жыгімонт
(Бона
(Жыгімонт
(Бона.
О, Санта Мадонна! (Яго вялікасць хоча бачыць доктара Скарыну і епіскапа Яна. (
Жыгімонт.
Мы хацелі б прасіць нашых шаноўных канцлера і епіскапа даць магчымасць многавучонаму і знакамітаму мужу Францыску, сыну Скарыніну, пазнаёміцца з канчатковым тэкстам Статута Вялікага княства Літоўскага, да якога б ён прыклаў сваю руку і розум, які мы высока цэнім, і менавіта да таго, як вынесці названы збор законаў княства нашага на зацвярджэнне сейма.Скарына
(Бона
(Жыгімонт.
Але ж Статут, распрацаваны пад апякунствам нашага канцлера (Скарына.
Я не быў бы Францыскам Скарынай, калі б упусціў магчымасць пазнаёміцца і ўнесці сваю лепту ў святую справу вашай вялікасці, якая робіцца на карысць маёй Айчыны.Бона
(Скарына.
Менавіта так, мая слаўная каралева…Жыгімонт.
Вы наважыліся зараз жа і выказаць свае заўвагі?..Скарына.
Менавіта так, ваша вялікасць… I, з вашага дазволу, не столькі заўвагі, колькі прапановы…Бона
(Жыгімонт.
Так, слухаем…Скарына.
Пры ўсёй важнасці і каштоўнасці зробленага па абагульненні законаў і прывілеяў нашага княства, Статуту, як мне здаецца, неабходна надаць пэўную стройнасць, як усякаму твору высокай навукі і мастацтва. I перш-наперш прымяніць строгую сістэму і структуру размяшчэння прававых нормаў. А таксама ўключыць тыповыя і абагульненыя нормы, якія ў першую чаргу тычыліся б дзяржаўнай юрысдыкцыі і дзяржаўнага кіравання.Бона.
Даруйце, але мяне здзіўляе, як вы маглі не заўважыць сістэмы і структуры?!.Скарына.
Справа ў тым, што я хацеў бы прапанаваць сваю…Бона.
Наш доктар не памрэ ад сціпласці…Скарына
(Бона.
Пабойцеся Бога, доктар, вашы грахі ў яго на ўліку.Скарына.
Бог і кароль мне найвышэйшыя суддзі.