Максім Грэк.
Вінаватасць мая выводзілася з кніжных выпраўленняў, маёй выкрывальніцкай літаратурнай дзейнасці, маіх кананічных і дагматычных меркаванняў. Думкі ж мае адносна заганнасці славянскіх перакладаў богаслужэбных кніг былі прызнаны «елінскай герассю». I вось я шосты год ужо ў цямніцы Валакаламскага манастыра «обращения ради и покояния и исправления» са строгай забаронай «сочинять и с кем-либо переписываться». Толькі таму ты і не атрымаў ад мяне горкай весткі, хоць я і ведаў, што ты ў Вільні.Скарына.
I ты змірыўся?! Прыняў свой лёс?!. Трэба ж змагацца! Скардзіцца! Біцца! Пісаць! Пратэставаць! Даваць здачы, не падстаўляць другую шчаку, калі цябе спляжылі па адной…Максім Грэк.
Цёмныя абрысы майго часу, Францыск. Свет жа маёй ісціны для вачэй, зацемненых невуцтвам, аказаўся вельмі рэзкім.Скарына.
Ты і сам аслеп ад цемры. Хіба не бачыш, што мяняюцца часы. Цемра не вытрымлівае промняў адраджэння чалавечнасці, культуры, асветы!Максім Грэк.
Вытрымлівае, і яшчэ як вытрымлівае… Усе скаргі мае і пратэсты трапляюць да мітрапаліта, а той адпісвае, што «узы твоя целуемъ, яко единого отъ святыхъ, пособити же тебе не можемъ». Згубіў надзею на выратаванне і сустрэчу з Радзімаю. Пацвердзіліся словы, што на Маскве гінуць за адзіную літару «аз». I мяне адсюль не выпусцяць хоць бы з тае прычыны, каб не раскрыў я перад праваслаўным светам невуцтва і забабоннасць цемнаты і маскоўскага духавенства і велікакняскага двара. А за цябе я рад, што працівішся пакуль злу.Скарына.
Пры ўсім пры гэтым я не здраджваю свайму дэвізу: рабі іншым так, як ты хацеў, каб іншыя рабілі табе.Максім Грэк.
Рабі, дружа, як хочаш і як ведаеш, толькі не папракай Максіма Грэка. Чысціня намераў маіх не заплямлена. А тое, што аднялі волю… (Скарына.
Хіба мне папракаць цябе…Максім Грэк.
І не шкадуй. Раскажы лепш, што задумаў, з чым едзеш у гэты непрадказальны край.Скарына.
Дрэнь справы друкарскія ў родным краі, дружа Максіме. Кнігі мае пражскія нядобразычліўцы адносяць да лютэранскіх. Пераклады Святога Пісання на родную мову лічаць ерэтычнымі. А нядаўнія папскія эдыкты і наогул забараняюць друкаваць на якой бы то ні было мове, акрамя лаціны. Каралева Бона бачыць наша Вялікае княства паланізаваным і акаталічаным — якая тут ужо свая мова? Кароль Жыгімонт, праўда, глядзіць на рэчы больш цвяроза і ў такі поспех каралевы не верыць, хоць канцлера свайго Гаштольда ўсяляк стрымлівае ад друкавання кніг у княстве на роднай людзям мове. Сын караля, епіскап Вільні Ян, у якога я служу пісарам і лекарам, толькі і хацеў бы, каб я нічым іншым не займаўся. А я хачу рабіць кнігі! Я ведаю іх вартасць для людзей!Максім Грэк.
І з гэтым ты едзеш у Маскву…Скарына.
З гэтым, Максім! З гэтым… Стагоддзямі ліецца кроў на межах народаў-суседзяў. Асвета, духоўнасць, узвышэнне, роўнасць перад адзіным Богам — толькі яны могуць спыніць братазабойствы, з’яднаць народы супраць татарскай, турэцкай, нямецкай навалы, ад якой могуць загінуць і тыя і другія. Канцлер Гаштольд шукае саюзнікаў на захадзе. Кароль Жыгімонт імкнецца прыбраць да рук Белую Русь. Малая Русь яднаецца супраць Русі Вялікай.Максім Грэк.
Алелькавічы і паслалі цябе да маскавіцян?..Скарына.
Некалі яны фундазалі мае пражскія выданні. Сёння я бедны і голы, як царкоўная мыш. I ўсе мае спадзевы на Алелькавічаў.Максім Грэк.
Мне падабаецца ваша прымаўка: на спадзевах яешню не спражыш.Скарына.
Ёсць і яшчэ адна магчымасць. Князі Шамячыч і Старадубскі павінны былі майму другу і фундатару купцу Багдану Онкаву 900 коп шырокіх грошаў.Максім Грэк.
Ці не той самы Шамячыч, якога не так даўно загубіў вялікі князь з дапамогай мітрапаліта Данііла?..Скарына.
Той самы. I доўг яго Онкаву перайшоў на самога вялікага князя.Максім Грэк.
I ты задумаў спагнаць гэты доўг.Скарына.
Менавіта так. I кароль Жыгімонт на нашым баку.Максім Грэк.
Пара б табе, доктар, калі не памудрэць, то хоць бы пасталець.Скарына.
У крайнім выпадку мы пагодзімся дараваць доўг вялікаму князю, калі ён пагодзіцца на адкрыццё ў Маскве друкарні, у якой бы я мог рабіць кнігі як на патрэбу княскага двара і рускай праваслаўнай царквы, так і на вываз у свой беларускі край.Максім Грэк.
З паршывай авечкі хоць воўны касмыль.Скарына.
Хоць бы сабе і так…