Лонгій.
Паважаны пан бурмістр, пан войт, паны лаўнікі і радцы! Я, Мацей Лонгій, — заступнік выдатнага мужа пана Францыска Скарыны, мастацтваў і медыцыны доктара, сакратара і лекара найяснейшага і найдастойнейшага пана і гаспадара епіскапа віленскага Яна, які прысутнічае тут і дапамагае ў справе супраць хлуслівага іудзея Майсея, заяўляю, што гэты хлуслівы іудзей разам з саўдзельнікам цяжбы лжывым расказам, зробленым перад святой Каралеўскай Вялікасцю, у якім ён ілжыва заявіў, што Скарына пасля смерці свайго роднага, вечная яму памяць, брата быў і ёсць вінен яму, Майсею, дзвесце шэсць коп і што з-за гэтага доўгу Скарына нібыта ўцёк з Вільні і блукае ўсюды, і падманам дамогся ўказа, які звычайна пашыраецца толькі на злачынцаў і яўных бадзяг або на абвінавачаных даўжнікоў, якія не могуць выплаціць доўг, што з’явілася найбольшай несправядлівасцю для майго прынцыпала. У сілу патрабаванняў гэтага ўказа ён, іудзей, дамогся заключэння доктара Скарыны, абвінавачанага як злачынца без усякага на тое грамадзянскага іску і раней, чым законным чынам зроблена гэта абвінавачанне, у гарадскую турму, а таксама спагнання вялікай пені з найвялікшай шкодай, цяжарам і стратамі як для самога доктара, так і для найяснейшага і найдастойнейшага пана і гаспадара епіскапа віленскага, у якога знаходзіўся на службе як прыбліжаны і слуга сам доктар.Скаргардыян.
Вы змарылі нас, магістр.Скарына.
Калі можна, пан бурмістр, я выпраўлю прамашку магістра?!.Скаргардыян.
Гэта нават цікава, калі, вядома, не доўга і без дзёрзкасці.Скарына.
Божа мяне барані! Я толькі скажу, што ўсе гэтыя несправядлівасці і заключэнне ў турму, спагнанні і страты для мяне асабіста з-за названага Майсея і з ім звязаных, я падкрэсліваю, і з ім звязаных людзей, я ацаніў на суму шэсць тысяч залатых венгерскіх фларынаў сапраўднай і належнай вагі. I паколькі хлуслівы іудзей, выкліканы па позве, у тэрмін беспадстаўна не з’явіўся і не з’яўляецца і не збіраецца з’яўляцца перад судом, я патрабую, каб судовая справа, на якой грунтуецца іск, была вырашана на маю карысць, а сам хлуслівы іудзей Майсей як прайграўшы быў асуджаны згодна з найбольш відавочнымі палажэннямі права… А калі больш канкрэтна, то Лазара, сына, і Майсея, зяця старога Майсея, як і яго самога, судзіць згодна з артыкулам першага Статута Вялікага княства Літоўскага, які дэкларуе: калі б хто агаворам-паклёпам абвінаваціў каго і абвінавачаны павінен быў бы падлягаць ганьбаванню ці смяротнай кары, ці канфіскацыі маёмасці, ці якому іншаму пакаранню, тады той, хто агаварыў іншага, але не прадставіў доказаў, сам павінен панесці такое пакаранне. Калі так здарыцца, буду надзвычай уцешаны, бо гэты артыкул для Статута сфармуляваў я сам і здолеў адстаяць перад каралём.Скаргардыян.
Вы ад сціпласці не памраце, шаноўны доктар.Скарына.
Так, калега. Пра гэта мне гаварыла сама найяснейшая каралева. Я калі і памру, то ў бойцы за свой гонар і годнасць. Аддаваць жыццё за нешта іншае проста не рацыянальна.Скаргардыян.
Мы так і зразумелі. Утаіўшы ад Майсея дзвесце шэсць коп, вы можаце купіць сто баявых коней, а высудзіўшы ў таго ж Майсея шэсць тысяч залатых фларынаў, прыдбаць яшчэ і тры тысячы валоў. Ці не на Маскву вайной сабраўся шаноўны пан доктар?Скарына.
На валах і конях я некалі павязу на Маскву свае кнігі.Скаргардыян.
Доктар, апусціцеся на зямлю. Ваша становішча такое ж безнадзейнае ў Познані, як і ў Маскве…Скарына.
Вы так думаеце?Скаргардыян.
Перада мною другі ўказ святой Каралеўскай Вялікасці, дастаўлены ў суд самім Майсеем. (Скарына.
Я папярэджваў вас, шаноўны калега, Валянцін Скаргардыян… Давай, Раман!