Читаем Рыцар свабоды полностью

Фавелін. Паважаная грамада! Шаноўныя нашчадкі Рыцара Свабоды! Мой прашчур доктар Фавелін канстатаваў смерць і заплюшчыў вочы Кастусю Каліноўскаму. Ушануем светлую памяць волата духу мінутай смутку і жалобы. (Усе ўстаюць, гучыць арган.) Прашу сесці. I прашу дазволіць мне выканаць святы абавязак роду Фавеліных — напомніць чарговаму пакаленню ліцвінаў-беларусаў фрагмент з запавету Нацыянальнага Героя пакутнай Беларусі, які ён перадаў нам з-пад шыбеніцы праз сапраўднага расейскага інтэлігента доктара Фавеліна. (Пераказвае запавет, зрэдку заглядаючы ў кнігу.) «Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, — але не жаль загінуць за тваю праўду.

Прымі, Народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго свету толькі для дабра твайго напісана.

Няма, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і навуку. Тагды ён толька магчыме жыці ў багацтве, па праўдзе, тагды ён толька, памаліўшыся Богу, заслужыць неба, калі збагаціць навукай розум, разаўе сэрца і радню цэлу сэрцам палюбіць.

Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам навука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацця і ніякай навукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, а на пагібель нашу.

Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но ўхапіўшы за што зможаш, за касу, сякеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю родную.

Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толька зажывеш шчасліва, калі над табою маскаля ўжэ не будзе.

Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні».

Не мог ведаць на той час Яська, што на пачатку 1865 года расейскі ярыга ў чыне генерала-вешальніка дасць аўгусцейшаму манарху справаздачу, што ў губернях Паўночна-Заходняга краю яго стараннямі павешана і расстраляна 128 кіраўнікоў паўстання, 12483 барацьбіты за волю і незалежнасць сасланыя на катаргу, з іх 159 ксяндзоў, 3476 асобаў прывілеяванага саслоўя, 8848 прасталюдзінаў, ды больш за 9 тысяч пройдуць праз суды і будуць узятыя пад нагляд жандараў.

Яську не суджана было ўведаць гэтыя жудасныя факты дзікага азіяцкага генацыду над еўрапейскай цывілізаванай нацыяй. Але ж вам і нам гэта як глыбокая зарубка на памяці. Як загад быць пільнымі і непахіснымі ў сваёй сённяшняй волі.


Заслона


2000 г.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ревизор
Ревизор

Нелегкое это дело — будучи эльфом возглавлять комиссию по правам человека. А если еще и функции генерального ревизора на себя возьмешь — пиши пропало. Обязательно во что-нибудь вляпаешься, тем более с такой родней. С папиной стороны конкретно убить хотят, с маминой стороны то под статью подводят, то табунами невест подгонять начинают. А тут еще в приятели рыболов-любитель с косой набивается. Только одно в такой ситуации может спасти темного императора — бегство. Тем более что повод подходящий есть: миру грозит страшная опасность! Кто еще его может спасти? Конечно, только он — тринадцатый наследник Ирван Первый и его команда!

Алекс Бломквист , Виктор Олегович Баженов , Николай Васильевич Гоголь , Олег Александрович Шелонин

Фантастика / Драматургия / Языкознание, иностранные языки / Проза / Юмористическая фантастика / Драматургия