Каліноўскі.
Вы разумнік, паручнік Гогель. I ўсё да драбніцы правільна зразумелі. Калі б мы нават не хацелі гэтага, усё роўна традыцыі ВКЛ жывуць і трывожаць не толькі нас, але і вас. Кожнаму ліцвіну і жамойту так абрыдла двухгаловая пярнатая пачвара, што яны гадоў сто мараць толькі пра Пагоню.Шалгуноў.
Вы действительно настойчиво проводили идею возвращения к чему-то подобному на ВКЛ, но, насколько мне известно, имели в этом деле серьёзных противников в среде петербургских столпов «Великого будования».Каліноўскі.
Гэта і прывяло мяне да думкі самому стаць на чале руху, чым валачыцца ў хвасце пецярбуржскіх разумнікаў.Шалгуноў.
Ещё вопросы к подследственному имеются?Гогель.
Какова была помощь восстанию нашей петербургской «Земли и воли»?Каліноўскі.
З яе боку нам — ніякай, мы ж ёй меліся паслаць друкарню, але вашы тут у Вільні яе перахапілі. Так што ніхто нікому не завінаваціўся.Сямёнаў.
Ваше отношение как католика к православию?Каліноўскі.
Звычайнае, нармальнае, талерантнае. Што да праваслаўя расейскага, то разглядаю яго толькі ў цеснай сувязі з самадзяржаўем, з царызмам, з агрэсіўнасцю.Шалгуноў.
Сегодня Особая следственная комиссия по вашему делу, видимо, закончит свою работу. Не имеете ли на кого из членов комиссии объявить претензии или подозрения?Каліноўскі.
Прад’яўляць камісіі прэтэнзіі і падазрэнні лічу бессэнсоўным. Але, улічваючы абяцанне вашага благародзія дадаць да маёй тэзы аб трох эпохах выспявання сацыяльнай і нацыянальнай рэвалюцыі сваю чацвёртую эпоху, быў бы рады ўзбагаціцца ўноскам вашага благародзія ў рэвалюцыйную тэорыю.Шалгуноў
(Каліноўскі.
Калі б ваша благародзіе было такім жа цярплівым і карэктным, як і падчас нашага дыспуту ў маёй вязніцы, то я заўважыў бы, што не з’яўляюся супраціўнікам шчасця народнага, не супраціўнік я і Расіі, калі яна дабра майму народу жадае, але супраціўнік тых бядотаў і гвалту, якія зноў могуць авалодаць краем нашым няшчасным. А таму, калі лёс кідае нас у становішча, што мы павінны зрадніцца з Расіяю, я лічу са свайго боку абавязкам заявіць некалькі слоў у гэтых адносінах, каб пазбегнуць многіх лішніх ахвяраў пры нараджэнні новага строю грамадскага ў Літве і на Беларусі.Хто мяркуе, што Расія лёгкую ў гэтым будзе мець задачу, той мяркуе павярхоўна, той сябе падманвае. Цянёты, абхапіўшыя нас ва ўсіх класах, і яднаючая нас Польшча маюць столькі падставаў у традыцыях і нават забабонах, што разблытаць гэтыя цянёты, знішчыць іх і стварыць нешта новае складае векавую, сістэматычную разумовую працу. Бо палітыка — дзеянне разумовае. А чыноўнікі-агітатары, якія збіраюцца цяпер з усіх канцоў Расіі, нічога ў нас не зробяць у справе з’яднання, пра якое вы з такой злавеснай іроніяй заўважылі, а толькі падмануць сябе. Урад ваш, не выканаўшы задуманага, давядзе край, нават супраць свайго жадання, да новых ахвяраў, да новых народных няшчасцяў. Пакуль ваш урад не набудзе спачування ў сапраўды створаным класе тутэйшага насельніцтва, да тых часоў слова Расіі не знойдзе адгалоскаў у сэрцах беларусаў і жамойтаў, не кажучы ўжо пра палякаў. У маім усведамленні я злачынца не па перакананні, але па збегу абставінаў, а таму няхай і мне будзе дазволена ўцешыць сябе надзеяй…
Шалгуноў
(Каліноўскі.
Предпочитаю сейчас и в письменном виде. К тому же на русском языке, чтобы поручику Гогелю переводить не надо было.Шалгуноў
(Каліноўскі.
Благодарю за комплимент… (Шалгуноў
(