Читаем Рыцар свабоды полностью

Каліноўскі. Хваляванні ў Царстве Польскім, што праяўляліся ў розных дэманстрацыях і пратэстах супраць расейскай тыраніі, не маглі не мець уплыву на наш край. Выпрацаваная гісторыяй спагада ліцвінаў і жамойтаў з часоў Вялікага Княства Літоўскага ўзмацнілася найбольш у часы гаспадарання Расіі пасля падзелу Рэчы Паспалітай, перамагла ўсякія абставіны, супраціўныя паўстанню, і ліцвіны з жамойтамі па прыкладу палякаў узяліся за вілы, косы ды сякеры. Узяліся нават не папярэджаныя Польшчай аб сваім выступленні, не кажучы ўжо пра нейкае ўзгадненне.

Шалгуноў. Но почему же в таком случае…

Каліноўскі. У нас не было іншага выйсця. Мы не маглі чакаць убаку нейкага іншага выпадку для свайго вызвалення. У нас быў адзін даўні, каварны і магутны вораг — імперская Расія. Нагода надарылася, і гэтага было дастаткова, каб мы выступілі.

Шалгуноў. Поляки какую ни на есть, а силу имели. А вы на что рассчитывали?

Каліноўскі. I палякі, і мы разлічвалі на рускага мужыка, на расейскую інтэлігенцыю, на рускіх рэвалюцыянераў-дэмакратаў, на адну вызвольную рэвалюцыю ад царызму і дэспатызму ў Расіі, Польшчы і нашым краі.

Шалгуноў. Господин штабс-капитан, раскройте нам романтизм и наивность этого революционера-демократа его же цитатой.

Сямёнаў (зачытвае). «Народ московский содрогнётся от нашей извечной обиды. Он свободным братом нашим, а не притеснителем быть хочет и ответственность перед потомками за нашу железную неволю решительно возложит на готовый пасть царизм».

Каліноўскі. І мы, і Польшча памыліліся ў рускім народзе. I не толькі ў тым, што ён не падтрымаў нашай рэвалюцыі і сам у яе не ўключыўся. Пасля многагадовай вынішчальнай вайны на Каўказе расіяне перанеслі шавіністычную нянавісць усіх сваіх слаёў грамадства з народаў непакорнага Каўказа на народы Польшчы, Беларусі і Літвы. Гэта была першая прычына нашай паразы. А другая, што вынікала з першай, — гэта выкарыстанне расейскай арміяй набытага вопыту генацыду супраць каўказскіх народаў і прымененага да нашых паўстаўшых народаў. Трэцюю ракавую прычыну паразы парадзіў Варшаўскі Цэнтральны нацыянальны камітэт, які адкінуў лозунг Герцэна «земля — крестьянам, самобытность — окраинам», зацвердзіў праграму аднаўлення польскай дзяржавы ў межах былой Рэчы Паспалітай на 1772 год з уключэннем у яе склад Літвы, Беларусі і Правабярэжнай Украіны. Па аналогіі з польскай праграмай нашыя планы на нацыянальнае вызваленне Паўночна-Заходняга краю як ад Расіі, так і ад Польшчы выклікаў усё той жа шавіністычны шквал нават у асяроддзі прагрэсіўнай расейскай грамадскасці.

Сямёнаў. А вы ожидали чего-то иного?

Каліноўскі. Так, мы чакалі іншага.

Гогель. И кричали: «Польское дело — это наше дело, это дело свободы!»

Каліноўскі. Напачатку — крычалі. Пакуль не зразумелі, што не супалі ў нас з Польшчай ні канчатковыя мэты рэвалюцыі, ні спосабы дасягнення гэтых мэтаў. «Белая» польская партыя паноў-землеўладальнікаў аб’явіла шляхецкую рэвалюцыю. Мы, партыя «чырвоных», — сялянскую, народную. Убачыўшы нашу нязгоду з праграмай «белых», яны захапілі ў свае рукі кіраванне паўстаннем у нашым краі. Тады мы рашуча адмежаваліся ад іх і стварылі свой Нацыянальны ўрад. Я стаў не толькі кіраўніком паўстання ва ўсіх губернях Паўночна-Заходняга краю, але і пільным вартавым інтарэсаў Беларусі і Літвы і найперш рупіўся пра тое, каб сродкі і сілы нашы зусім не ішлі на справу Царства Польскага. Мы пастанавілі за мэту…

Шалгуноў. …воспользоваться разладом России с Польшей и сделать Северо-Западный край некоей свободной и независимой республикой.

Каліноўскі. А чаму б і не, калі логіка нават вам гэта падказвае? «Зямля — сялянам, воля — правінцыям».

Шалгуноў. И весомое доказательство Западу на лёгкость торжества удачи провинции, которое станет одобрительным примером для крестьян соседних великорусских губерний?..

Каліноўскі. Вы ўсё цудоўна разумееце. Але тое, што мы напачатку рэвалюцыі сапраўды разлічвалі на дапамогу Захаду, зусім не азначае, што я працаваў бы для Польшчы. Калі б з перамогай шляхецкай рэвалюцыі ў Польшчы, не дай Бог, уваскрэсла б старое магнацтва з усімі шляхецкімі традыцыямі, я не дапусціў бы магчымасці ўцягнуць Беларусь і Літву ў гэты вір. Я не дапусціў бы зліцця з Польшчай, пры якім потым ад яе нельга было б адлучыцца. Я бачыў Паўночна-Заходні край, нашу Літванію такой, якую можна было б ператварыць у дзяржаву з усеагульным ураўненнем правоў і станаў. Я бачыў не канфедэратыўную Польшчу і імперскую Расію! Я бачыў самастойную, незалежную Беларуска-Літоўскую дзяржаву. Я не адзін раз заяўляў, што дурным варшаўскім мазгаўням нельга давяраць лёс ліцвінаў і жамойтаў. Тое ж самае я мог бы сказаць і пра маскоўскую кумку.

Гогель. И создать нечто похожее на Великое Княжество Литовское, Русское и Жемойтское?.. Я правильно вас понял?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Ревизор
Ревизор

Нелегкое это дело — будучи эльфом возглавлять комиссию по правам человека. А если еще и функции генерального ревизора на себя возьмешь — пиши пропало. Обязательно во что-нибудь вляпаешься, тем более с такой родней. С папиной стороны конкретно убить хотят, с маминой стороны то под статью подводят, то табунами невест подгонять начинают. А тут еще в приятели рыболов-любитель с косой набивается. Только одно в такой ситуации может спасти темного императора — бегство. Тем более что повод подходящий есть: миру грозит страшная опасность! Кто еще его может спасти? Конечно, только он — тринадцатый наследник Ирван Первый и его команда!

Алекс Бломквист , Виктор Олегович Баженов , Николай Васильевич Гоголь , Олег Александрович Шелонин

Фантастика / Драматургия / Языкознание, иностранные языки / Проза / Юмористическая фантастика / Драматургия