У адзіным парыве натоўп падхоплівае «Паўстанцкую песню» на матыў «I шуміць і гудзе…».
Натоўп
(спявае).Божы час, божы часЗавярнуўся да нас;Мужык вольно стаў спеваці,Годзі, годзі прападаці.Гдзе ні глянь, гдзе ні стань,Валачыцься пагань.Выганіць нам ею трэба,Каб на тое дастаць неба.Эй, маскаль, ухадзі!Альбо тут прападзі.Ужэ нам тут не вымінеш,Як сабака марна згінеш!I хто пан — вон ад нас!У божы час, у божы час!Бо мы роўныя з панамі,Бо за вольнасць усе з касамі!Чуваць крык у адзін тонМаскалёў ад нас вон!Бо як брытвы косы маем,Пагуляем, пагуляем!Гурра га! Гурра га!Гдзе ні глянь — нашых цьма;Гулі, хлопцы, гулі, гулі,Каб мы вольнасць прывярнулі.На фоне спеваў паволі зацямняецца сцэна, і песня гучыць ужо ў цемры ўсё цішэй і цішэй. Святло высвечвае толькі годную постаць Яські. Падыходзіць усхваляваная Марыська, туліцца да яго світкі. Ён адной рукой абдымае за плечы дзяўчыну, а другою здымае парык, вусы і бараду. Перад намі Кастусь Каліноўскі — усхваляваны, шчаслівы.
Каліноўскі
(хаваючы ў кішэню тэатральны рэквізіт). Ну, і як табе Яська-гаспадар з-пад Вільні?Марыська.
Я люблю вас абодвух… (Адрываецца ад грудзей любага, глядзіць яму ў твар, крыху трывожна.) Але Яська забыўся, што ён не Кастусь, і загаварыў напрыканцы як Каліноўскі… не па-мужыцку.Каліноўскі.
Не, любая Марыська, Яська — гэта Кастусь Каліноўскі, а Каліноўскі — гэта Яська-гаспадар. Не падзяліць мне самога сябе… Любі абодвух. Гэта так важна, так неабходна мне сёння… дзеля справы… дзеля вялікай нашай справы…Марыська.
Кастусёк, любы, родненькі, я вельмі шчаслівая, але мне так страшна…Каліноўскі
(туліць любую да сябе, доўга маўчыць). Пакінем страх баязліўцам. А мы на вельмі вялікае замахнуліся. Тут ужо не да страху…Марыська.
На вялікае… а чым яшчэ ўсё скончыцца…Каліноўскі.
Будзем спадзявацца, што Бог нас убачыць і праўду нашу падтрымае.Марыська
(няўпэўнена). Будзем… як жа цяпер не будзем?..Сцэна зацямняецца і зноў асвятляецца.
ІІ
Рабочы пакой генерал-губернатара і камандуючага Віленскай ваеннай акругай. Дарагая мэбля, на покуці масіўны гадзіннік. Паміж вокнамі правай і левай сцяны — карты Расіі, Паўночна-Заходняга краю, Польшчы. На глухой сцяне, што перад намі, — партрэт Аляксандра II у поўны рост. Над ім двухгаловы арол, збоку ад яго — сцяг-трыкалор. Перад партрэтам масіўны стол, абапал якога два крэслы.
Пасярэдзіне пакоя стаіць навыцяжку палкоўнік Лосеў і, бы марыянетка, паварочваецца тварам да Мураўёва, які распякае яго, ходзячы па кабінеце.