Читаем Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях полностью

— Доктар, а маіх пакут не ведаеш. Скажы мне лепей, якая смерць лягчэйшая, бо я, не маючы надзеі ачуняць, мушу памерці.

— Я прысягаў падаўжаць чалавечае жыццё, а не паказваць шляхі да смерці.

Смерць сама да нас прыйдзе.

— Смерць сама да нас прыйдзе, твая праўда, але хто пра гэта не ведае?

— Так, гэтую праўду ўсе ведаюць, ды не ўсе пра яе думаюць.

— Адным жыццё любае; а хто так, як я, пакутуе, таму няма чаго на свеце шкадаваць.

— Дык на што ты ўсё-ткі хворы?

— Валасы, валасы атруцілі маё жыццё!

Калі ён гэта гаварыў, дык за суседнім сталом весела засмяяліся і адтуль пачулася:

— О! Бо былі гэта валасы з прыгожае касы!

— Не трэба было адразаць; бо без іх сімпатыя, як сарваная кветка, вяне.

— Надакучылі яму валасы, адрэзаў ножніцамі, а яны ад месяцавага святла ажылі.

— Прыгожа валасы спявалі, ды не ўмеў іх шанаваць.

— Глядзіце, глядзіце, вунь яму на галаву сонца лягло, і валасы варушацца, як жывыя.

Пачуўшы гэтыя жарты, небарака глянуў гнеўна на бяседнікаў, усхапіўся моўчкі з месца і пачаў шпарка хадзіць па пакоі.

Тыя панічы ўсе разам узялі свае шапкі, і, выходзячы, адзін з іх кажа:

— Бывай здаровы, пане Генрык! Пі больш рому, і ўсё добра будзе!

— Вось да чаго дажыўся, — сказаў Генрык, павярнуўшыся до доктара. — Стаў у нячулых людзей пасмешышчам, смяюцца з чужога няшчасця, дзе толькі іх ні сустрэну, здзекуюцца з балючых выпадкаў майго мінулага, каб павялічыць мае пакуты.

— Надта далікатныя ў цябе нервы, — сказаў доктар, — калі абураешся на людзей легкадумных; я, седзячы тут ды слухаючы, як яны перамывалі языкамі сваіх знаёмых, добра зразумеў, што гэта за людзі.

— Калісьці я быў зусім іншы, абыякава слухаў і смех і енк, нішто не кранала мяне — валасы, валасы парушылі ўсю маю натуру!

Змоўк, нібыта прыслухоўваўся да нечага і раптам, паказваючы на свае валасы, сказаў:

— Вось адзін заспяваў і іншыя заварушыліся… хутка закрычаць усе разам. Вы не бачыце, што робіцца на маёй галаве!

Тут ён схапіў шклянку, каб выпіць рэшткі рому.

— Паслухай мяне, — прамовіў доктар. — Папрасі прынесці вады і цукру; змяшай іх з ромам, прынамсі, будзе менш шкоды, ды я раіў бы табе зусім адмовіцца ад такіх лекаў.

Генрык узяў шклянку, стаў перад люстэркам, памацаў рукою валасы, сцепануў плячыма; пасля павярнуўся да доктара, паглядзеў на яго неспакойна і кажа:

— Адмоўлюся, калі вынайдзеш лепшыя лекі, а першую параду прымаю.

І, папрасіўшы падаць вады, выпіў шклянку пуншу.

— Раскажы мне пра сваё жыццё; калі б я ведаў прычыну тваіх пакутаў, мо прыдумаў бы, чым табе дапамагчы.

— Можа, ведаеш, як вярнуць назад мінулае?

— Мінулае вучыць нас, як жыць сёння.

— Мая хвароба новая, ані простыя людзі інстынктыўна, ані медыкі навукова не знайшлі зёлак, каб яе вылечыць; аднак бачу, што ты шчыра хочаш, каб я ачуняў; дык раскажу пра тое, што выпала мне перажыць.

Адзін я быў у бацькоў; усе мае жадункі былі законам, лёкаі кожнага слова майго слухаліся, хатні настаўнік выкладаў французскую мову такім чынам, каб я, займаючыся адну гадзіну, не зазнаў ніякае прыкрасці і не затлуміў у сабе вясёлых думак, якія цэняць у свеце больш за адукаванасць.

У пятнаццаць гадоў бацька завёз мяне на адзін год у Рыгу, каб я там вывучаў нямецкую і французскую мовы ў лепшых настаўнікаў ды каб пабачыў і даведаўся ўсё тое, што спатрэбіцца мне сярод людзей, пра якіх ідзе слава ў свецкіх салонах.

Грошай бацька пакінуў больш, чым вымагалі мае патрэбы, і я збіраў там толькі кветкі вясёлага жыцця, ніхто мне не нагадваў, што ўсё незваротна мінецца, чалавечае здароўе слабое і зменлівае, а весялосць шчаслівых гадоў нагадвае мроі.

Калі вярнуўся з горада дадому, ад раніцы да вечара бавіў час на ловах. Мой бацька не шкадаваў сродкаў на паляўнічых, хартоў і ганчакоў; мне было дазволена трымаць столькі лёкаяў, колькі захачу; былі ў мяне добрыя коні, выпісваў модныя карэты.

Праз некалькі гадоў мяне выбралі ў павятовую ўправу. У горадзе знайшоў шмат прыяцеляў; часта ладзіў у сваім доме вясёлыя забавы, сустракаючы з гасцямі ўзыход сонца пры віне або за картамі.

Прайшло чатыры гады. Бацькі мае пакінулі гэты свет, і я вярнуўся дадому з намерам заняцца гаспадаркаю. Маёнтак быў увесь у даўгах. З’язджаліся да мяне бацькавы крэдыторы і з пагрозамі нагадвалі пра пазыкі, суд вымагаў незаплачаныя скарбовыя падаткі за колькі гадоў. Я адчуў небяспеку і тады ўпершыню задумаўся пра страшную будучыню.

Перейти на страницу:

Похожие книги