Читаем Сляды вядуць на Зямлю полностью

— Здарылася нешта важнае? — Бадзяй спытаў, не спадзеючыся на адказ.

— Так,— на дзіва яму, сказаў камандор.— Мне трэба ваша рашэнне неадкладна.

— Я правяду хлопца і зайду.

— Толькі хутчэй. У мяне мала часу.

Напэўна, камандор забыўся аддаць новы загад праважатаму. Бо, калі, адвёўшы Юрася ў дзіцячы сектар, Бадзяй павярнуў у тунель, у які вёў уваход з паверхні, праважаты не запярэчыў, а гэтак жа, як хадзіў раней, абыякава пасунуўся за Бадзяем. Той акінуў яго позіркам і ўздыхнуў. Юнак быў досыць кволы, і справіцца з ім было не вельмі цяжка. Ад гэтай думкі Бадзяю стала ніякавата. Ён ніколі ў сваім жыцці не ўзнімаў руку на чалавека.

Ля дзвярэй у штрэк, што вёў да выхаду, стаялі вартавыя. Такія ж маладзенькія, як і яго праважаты. Дзверы былі зачыненыя. Бадзяй спыніўся, думаючы, як іх адчыняюць. За спіной вартавых ён заўважыў тры кнопкі. Чаму тры? Адчыніць? Зачыніць? Трывога? Якая для чаго? А што за гэтымі дзвярыма? Хутчэй за ўсё, тунель, шлюзавы. Не марудзячы, бо вартавыя пачалі ўжо глядзець на яго падазрона, Бадзяй працягнуў руку да другой кнопкі. Бліжэйшы вартаўнік адмоўна заківаў галавой, маўляў, нельга, і засланіў шчыток. Ён не ўстрывожыўся, і гэта пераканала Бадзяя, што кнопка зачыняе дзверы.

Бадзяй зірнуў у вочы вартавому, усміхнуўся і, паказваючы на першую кнопку, закрыў вушы. Вартавы паківаў галавой. Кнопка азначала сігнал трывогі. У гэты час праважаты дакрануўся да бадзяевага пляча і дастаў з кішэні тую самую скрыначку.

— Дзе вы там ходзіце? — ужо са злосцю спытаўся камандор.

— Прабачце, скора вярнуся.— Бадзяй не хацеў яго раздражняць. — Ужо іду.

Вартавыя пазіралі то на скрыначку, то на Бадзяя. Яны таксама пазналі голае камандора і ўжо больш даверліва глядзелі на гэтага дзіўнага чужынца, якім, напэўна, уяўляўся ім Бадзяй.

Усміхаючыся, каб не выклікаць падазронасці, Бадзяй зрабіў крок да вартавых, схапіў іх за каўняры і стукнуў лбамі. Потым выхапіў у праважатага пісталет і націснуў трэцюю кнопку.

Дзверы павольна рассунуліся. Бадзяй націснуў суседнюю кнопку і хуценька ўскочыў у тунель. Дзверы гэтак жа павольна зачыніліся.

Ён не памыліўся, гэта быў шлюзавы адсек: на сценах віселі скафандры. Бадзяй схапіў самы большы з выгляду і нацягнуў на сябе. Скафандр быў старой канструкцыі, аднаму ўправіцца з ім было вельмі цяжка. Ён патраціў хвілін пяць, пакуль зашпіліўся. Перш, чым накінуць гермашлем, трэба было запасціся кіслародным балонам. Бадзяй азірнуўся і ўздрыгнуў: балонаў не было, іх, пэўна, прыносілі з сабой.

Нібы пацвярджаючы здагадку, нябачны дынамік голасам камандора сказаў:

— Вы звар’яцелі, капітан. Выхад са шлюза на паверхню даю толькі я.

Камандор стараўся гаварыць жартам, але Бадзяй адчуў ягоную трывогу.

— Я не вярнуся, камандор,— адказаў ён.

— Паглядзім! — у голасе была пагроза.

Пагасла змрочнае святло, і ў непрагляднай цемры Бадзяй пачуў шыпенне. Адразу стала цяжэй дыхаць. Ён здагадаўся, што камандор аддаў загад адпампаваць паветра.

— Вы не ведаеце людзей, камандор,— сказаў Бадзяй і накінуў гермашлем. Гэта давала яму ў барацьбе некалькі лішніх хвілін.

— Гэй вы! — пачуў ён раптам голас Чаўра.— Можа, надумаліся ўжо?

— Тры гадзіны не скончыліся,—адказаў камандор.— Мы ўсё яшчэ раімся.

Бадзяю вельмі хацелася крыкнуць: «Не вер яму, начальнік Чаўр!» Але ён мог толькі слухаць.

Канчалася паветра і ў скафандры. «Ну, што ж...» — сказаў сам сабе Бадзяй і вобмацкам пайшоў да выхаду. Не даходзячы крокаў дзесяць, ён узняў пісталет і пусціў прамень. Яркая ўспышка асляпіла. Зажмурыўшы вочы, Бадзяй вадзіў і вадзіў промнем па дзвярах, аж пакуль не адчуў, што зарад скончыўся. Тады ён адкрыў вочы. Там, дзе былі нядаўна дзверы, ззяла вялікая бліскучая зорка. «Сонца!» — узрадаваўся Бадзяй і падаўся туды, да яго святла.

Нехта бег яму насустрач, нешта крычаў, але ён ужо не мог разабраць слоў. Ён чуў голас Чаўра і радаваўся, што на гэты раз менавіта ён, Бадзяй, памог Чаўру.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Шаманка (СИ)
Шаманка (СИ)

Как мало человеку нужно для счастья - знать, что твоя семья рядом, что с родными все в порядке, что у тебя есть свой дом, куда можно всегда вернуться. А если в один момент ты всего этого лишаешься, как жить? Как-как, брать себя в руки, стиснуть зубы и идти вперед! Тогда и дом новый приложится, и даже новая любовь. Правда, перед этим придется пережить столько приключений в космосе, что уже и не знаешь, а нужно ли тебе было все это? Но, как говорится, человеку дано ровно столько, сколько он может выдержать. Судя по всему, у меня выдержка должна быть титановой, не меньше. Но если в конце ожидает такая награда, можно и выложиться по полной, чтобы ее получить. Проды 2-3 раза в неделю. #космос и любовь #попаданка в другую часть Вселенной #любовный четырехугольник #неожиданный финал

Виктория Рейнер , Наталья Тихонова , Ольга Райская , Полина Люро

Фантастика / Космическая фантастика / Попаданцы / Любовно-фантастические романы / Романы