Читаем Стэфанія полностью

У той, парою непрыкметнай, нібы з жаданнем схавацца, ягонай прысутнасці у сям’і, дзе ён, дзед, быў тады адзіным дарослым мужчынаю, зараз бачыцца не толькі старэчая і сціплая звычка не надакучваць сабою, але і адыход кудысьці да аднаго сябе, патрэба адчуць сябе нават і не ва ўтульнай задуменнай адзіноце, а хоць бы на колькі хвілін асобна сярод заблытанага, цеснага, з хламу сабранага побыту першых пасляваенных гадоў, з чужымі іржавымі ложкамі з-пад развалін, жалезнай печкаю, ейнай бляшанай выгнутай трубою, хобатам працягнутай да акна, з лямпачкай на даўгім шнуры і кардонкаю замест абажура.

Бадай, дзеду часцяком выпадала-такі заставацца ад­наму, думаю я зараз. I бачу, як у цьмяна-жоўтым святле вечароў, сярод скончаных да чарговага свята партрэтаў Маркса, Энгельса, іх прадаўжальнікаў («Заказ! Работа!») дзед марудна, цэлымі гадзінамі асцярожна вымярае і пілуе нажоўкаю планкі для новых падрамнікаў, перастаўляе з месца на месца фанерныя кавалкі, шкрэбаючы імі па падлозе, або, нацягнуўшы на сябе нейкі страхалюдны балахон з заскарузлага брызенту, адзін у восеньскай цемры падворка ўпарта водзіць ныючай пілою па безнадзейна тоўстаму намокламу бёрвяну, упэўнены, што яму там аж залішне светла ад акна за спінаю... I як уранку, у шырачэзных, на шлейках, з калашынамі-гармонікамі штанах, ён стаіць над электрычнай пліткаю і смажыць нам з Валодзяй, сваім сынам у другім шлюбе, тонка нарэзаныя лустачкі хлеба, растапіўшы на патэльні малюпасенькі кавалачак сала і націскаючы на хлеб нажом, каб ён лепей напітаўся тлустам.

Гэты смачны, цёплы пах мы чулі, не паспеўшы яшчэ як след прачнуцца. Ад блізасці знаёмага ласунку, ад дурной сваёй, дзёрзкай радасці і жвавасці, энергіі, што патрабавалі нейкага выйсця, і невядома ад чаго яшчэ мы адразу ж пачыналі чапляцца да дзеда, кпіць з яго, пе- рашкаджаць. Дзед злаваў, хутка распаляючыся, і кры- чаў з нервовым імпэтам у голасе, з гатоўнасцю да скан­далу:

— A-а! Графы нарэшце падняліся да грэнкаў! Што, ужо заягліла? Ужо свярбіць, чэшуцца рукі! Так, бурсакі?..

Мы баяліся яго весела і з задавальненнем. А ён сіпеў у белыя вусы:

— Ыш, с-ссвалата...

I таксама сіпела на патэльні, і таксама водаправодны кран сіпеў у прамёрзлым калідоры, дзе да перакручанага струменьчыка вады цягнуліся нявінна складзеныя, нібы ў малітве, далоні нашых шкодных, бурсацкіх — або нават графскіх! — рук.

Праўда, здаралася, што дзед быў вельмі нам патрэбны, — проста не абысціся без яго. Узімку, калі мы на санках з’язджалі ад Дома афіцэраў аж да парку, ён тырчэў семафорам унізе, падаючы рукою знак, што нам няма пагрозы ад машын на скрыжаванні. А ўлетку мы яго цягнулі ў парк, калі на стадыёне «Харчавік» быў футбол. I дзед спакойненька рабіў неверагоднае: неяк праціснуўшыся ў страшэннай калатнечы да кантралёраў са сваёй вялікай папкаю і пукам алоўкаў у нагруднай кішэні пінжака, ён дзелавітым тонам паведамляў, што ён мастак і мы — з ім, а яму «трэба сёе-тое замаляваць». Цуд адбываўся, нас прапускалі, і заставаліся ззаду ўсе перашкоды, нават і конная міліцыя на чале з рыжавусым капітанам «Лео» Гінзбургам.

Аднак нейкая ўпартая і незразумелая сіла штурхала нас да вечных сварак з дзедам. Мы яго дражнілі, рагаталі над ягонымі звычкамі, слоўкамі, адзежаю. Тут былі дурата, хлапчуковая бяздумная жорсткасць, нешта яшчэ. А дзед так раз’юшана кідаўся ў гэтыя свары, так з’едліва і люта — а галоўнае, як роўны! — біўся з намі, быццам толькі і чакаў гэтага ў тым сваім асобным жыцці, калі моўчкі корпаўся ў калідорным хламе, стаяў ля падаконніка, малюючы надпісы да шыльдаў, дошак гонару, або сядзеў з якой-небудзь старой кнігай.

Ён прымушаў нас перад тым, як сесці да стала, мыць рукі. Ваду піць можна было толькі кіпячоную. I часта, нібы засцігнуты знянацку нашым прыходам са двара, ён сіпеў ад раздражнення і браўся выразаць нам кардонныя вусцілкі для змакрэлых чаравікаў... Тут нешта не стасавалася з усім тым, што мы пакідалі ў двары і што чулася адтуль то непрыгожым і крыху палохаўшым п’яным жаночым спяваннем, а то і радасным для нас звонам разбітага шкла.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза