Читаем Стэфанія полностью

...А кінатэатр «Радзіма» знаходзіўся на вузкай вуліцы, насупраць будынка радыёкамітэта, дзе на балконе, ярка асветленым сонцам, маці стаяла з акцёрамі ў перапынку паміж рэпетыцыямі ці запісамі на плёнку, — і ўсе яны махалі мне рукамі, таму што яна заўважыла мяне ў школьнай калоне, якая марудна, з доўгім таптаннем на месцы, уцягвалася ў кінатэатр на прагляд «Падзення Берліна». |

Усё было цудоўна — і смех маці на балконе, і кіно наперадзе, і ранец з падручнікамі на шэсць чалавек за плячыма, і нават чарніліца ў мяшэчку, заціснутая ў руцэ. Але сядзець давялося на спінцы крэсла, каб што-небудзь пабачыць, і ранец спустошылі пасеўшыя ззаду. Гэта стала зразумелым па страшэннай яго лёгкасці на плячах, калі выходзілі, пад вялікай карцінай Левітана «Ля віру» над лесвіцай, а на балконе радыёкамітэта насупраць ужо нікога не было, і сонца больш не свяціла — заставалася толькі чарніліца ў мяшэчку і слёзная ганьба разявы.

«Падзенне Берліна» не ўспаміналася ніколі.

Затое ў той самай «Радзіме» пазней, ужо студэнтам, пашчасціла пабачыць зусім іншае кіно — ніколі і не думалася раней, што яно можа быць такім. Бо ўсё, што адбывалася на экране, адбывалася менавіта ў жыцці, якое ты нейкім чынам бачыў зблізу, быццам знаходзіўся ў ім, застаючыся сам непрыкметным для яго.

Гэта быў «Рым — адкрыты горад» Раберта Раселіні, пачынальніка славутага італьянскага «неарэалізму», — і гнятлівае, гразкае пачуццё страху валодала табою, калі ты глядзеў, як фашысты палявалі на людзей, як адзін чалавек прымушаў кагосьці забіваць другога — пажылога, нямоглага, які пакорна чакаў смерці, седзячы на крэсле, спінаю да забойц, на нейкім пустыры, — забойца, злуючы на ўсіх і на ахвяру, падбягаў і сам страляў ёй з пісталета ў патыліцу.

Гэта было тое, што ўжо засталося перад вачыма назаўсёды.

Пасля таго я, мусіць, і пачаў усур’ёз думаць пра ўсё, што адбывалася ці магло адбывацца падчас вайны і ў нас у горадзе, калі маці была далёка, — думаць і сёе-тое разумець, бо раней пра гэта думалася яшчэ мала, а разумелася толькі, што гэта проста было, вось і ўсё...

42

— Ты змагла б дакладна паказаць тое месца, дзе стаяў да вайны наш дом? Я прыкладна ведаю, ты не раз гаварыла, але...

— Вось зараз будзем праязджаць. Калі тралейбус спыніцца... не, крышачку раней, здаецца. Так-так, вось тут ён і стаяў.

I праз вокны бачылі мы Оперны тэатр. А дзед твой, свёкар мой, былы гарадавы, — ён працаваў вартаўніком на будаўніцтве гэтага тэатра. Аднойчы марознай ноччу ягоны буданчык загарэўся ад жалезнай печкі. Іван Анто­нами, я бачыла, бегаў вакол яго, у роспачы ўзмахваў рукамі. Вось дык навартаваў! Вельмі шкада яго было — і смешна ў той жа час... А ў глыбі двароў, таксама ў драўляным доме, жыла мая сяброўка, шведка Вікторыя Леанідаўна. Муж яе быў начальнікам ваеннага шпіталя. I ў іх жыў вялізны сабака, дог.

— 3 малых год помню: «Шведка, шведка...» У дзяцінстве думаў, што гэта — імя. А пасля вайны мы, здаец­ца, былі ў іх, у Маскве, калі на дэкаду тэатр прыязджаў.

Яе муж быў ужо генералам. I дога вялізнага памятаю.

— Так, мы тады пабачыліся. А тая фотакартачка, памятаеш, дзе я з табой малым у коўдры сяджу на прыступках, — гэта ж ганак таго іхняга дома тут, у Мінску. Муж Шведкі нас здымаў. Вось што такое фатаграфія — людзей ужо можа не быць, а кавалачак іх жыцця захоўваецца назаўсёды — і нязменным. Як здымак Вікторыі Леанідаўны з тых часоў, што ў мяне таксама захаваўся. Там яна такая, што, здаецца, чуеш яе голас, нізкі, прыгожы, з моцным акцэнтам. «Лоля!» — звала яна мяне; «Лёля» — не вымаўляла ўсё жыццё... А вуліца гэта была тады не Куйбышава, а Шырокая.

Мінулым летам мы сядзелі тут, у скверы каля Опернага тэатра, недалёка ад помніка Максіму Багдановічу. Ярка чырванелі кветкі на вялікіх клумбах. I яна гавары­ла: «Ты бачыш — сальвіі... А там вунь, бліжэй да ракі, унізе, была некалі жаночая кансультацыя, і я туды хадзіла... А тут, якраз на пляцоўцы перад тэатрам, калі я была яшчэ дзяўчынкай, быў Траецкі базар. Гоман, коні, пахі сена, вёскі. I аднойчы мяне конь укусіў за руку, во тут, каля локця, — памятаю так, нібы нядаўна...»

— А што ты адчуваеш, калі раптам апынаешся ў нейкім месцы горада, знаёмым яшчэ з дзяцінства, з юнацтва? Якое пачуццё тады бывае?

— Якое пачуццё? Словамі вельмі цяжка... Узяць вось «чырвоны» касцёл, квартал паміж ім і гасцініцай «Мінск». Калі бываю там, у нейкія імгненні набліжаецца нешта маё аж з юнацкага ўзросту, хоць там усё зараз зусім іншае... Галоўны ўваход у касцёл быў з боку цяперашняга праспекта Скарыны. I злева ад дзвярэй стаяла скульп­тура ў рост чалавека — Дзева Марыя. Яна заўсёды так мяне прыцягвала нечым. Нешта высокае, урачыстае ўзнікала ў душы. I зараз гэта адчуванне ўспамінаецца, калі праходжу там, — высокае, ва ўсякім разе не побытавае, разумееш?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза