Читаем Стэфанія полностью

— Памятаю: Мінск то ў палякаў, то ў немцаў, то ў чырвоных. Маці выбіваецца з сіл, не мые твар, пэцкае яго сажай, каб выглядаць яшчэ болын зморанай і каб немцы на работы не гналі. А бацька — у Маскве, ён жа — мастак! А я — на танцах кожную вольную гадзіну! Аднойчы так затанцавалася з ключом у кішэні, што маці прабіралася ў хату па гарышчы ад суседзяў...

Цягалі з мамай бульбу. Цяжка мне, плачу. Бацька ўжо ў Мінску, але знік — малюе недзе: мастацтва ж вышэй за жыццё!..

А яшчэ я, нібы матылёк, лячу на казачныя агеньчыкі, на ліхтарыкі ў Губернатарскім садзе. Там — каток, му­зыка, крэслы на лыжах, сагнутыя скараходы носяцца па крузе, рэжуць лёд «нажамі», дзяўчынка 14—15 гадоў у белай футравай шапачцы круціцца на фігурных каньках... А я іду дамоў няспешна, два кадэты мяне праводзяць, падобныя да сягонняшніх сувораўцаў. I раптам нечая рука мяне — за вуха... Гэта маці. Яна шукала мяне, ужо позна, дзевяць гадзін. О, сорам, боль!.. «Мамачка, цішэй!» — і я бягу ад сваіх кавалераў... Вось табе і свабода...


44


— Не-не, мы ў гэтай краіне, у яе гісторыі пражываем не адно жыццё, а некалькі — я ужо не раз так думала і казала. Як сабе хочаш, толькі не адно, і ўжо зусім дакладна — не толькі сваё.

— Не заўсёды гэта шчасце, часта лепей адно, але сваё жыццё пражыць.

— Многія б дорага за гэта далі. Каб не жыць, не пакутаваць яшчэ і ў турмах, лагерах ці на вайне... А я хацела расказаць табе аб тым выпадку — летам у Ваўкавыску, калі мы там ігралі. Незнаёмы мужчына падышоў на вуліцы, руку пацалаваў — некалысі разоў, — і я спыталася, хто ён. А ён сказаў: электразваршчык, але ў дзіцячым доме некалі марыў стаць артыстам. Жыццё так склалася, а магло ж — інакш... I там, у Ваўкавыску, падыходзіць да мяне пасля спектакля, ведаеш хто? «Я да вас з сорак трэцяга. Галіна Вільгельмаўна Баравая. Памятаю ўсе вашы спектаклі ў Томску ваенных гадоў. Мне было тады шаснаццаць. Мы з'сяброўкай у вас закахаліся, хадзілі за вамі па гораду, лавілі погляд, усмешку, хацелі быць, як вы. Магу сказаць адно: нягледзячы на ўсё, вы такая ж, як і тады». А мне тады было толькі... Божа, час, час!.. I яна кажа: «Дзякуй вам за ўсё, нізкі паклон». Няможна ўявіць, каб чалавек такое помніў столькі — маё імя і знешнасць, цяпер ужо зусім, зусім другую...

Памятаеш, у праграме «Час» разы са два паказвалі, як мы ў Томску гастралюем. Праз сорак з нечым год пасля вайны, эвакуацыі ў Сібір. 3 таго саставу нашага тэатра толькі я ды Здзіслаў Францавіч Стома прыехалі тады ў Томск другі раз. I мы пабывалі з выязнымі спектак­лямі ў месцах, куды прыязджалі ў тыя далёкія гады. Нават не верылася: ізноў рака Об, рыбалавецкія калгасы. Але тады, у вайну, нам недзе ў тых месцах паказвалі і хатку ссыльнага Сталіна, ягоны самавар, скрыначку для табакі — музей там рабілі, можа, і рукамі тых, каго ён сам загнаў туды...

Мы з сорак першага тры гады ў Томску пражылі. Памятаю тое жыццё. Убоства, гібенне, калі зараз падумаць. Узімку аднойчы роды прымала — проста на вуліцы. Тую жанчыну муж не здолеў у бальніцу адвезці — не мог знайсці машыну, а мы ішлі познім вечарам са спектакля дадому, і ў нас знайшліся і марля, і нажніцы...

Але што цікава — у тэатры заўсёды было шмат гледачоў, на прэм’еру білеты здабывалі з цяжкасцю. Так было, дарэчы, і з нашай цяпер славутай «Паўлінкай», якую Леў Літвінаў паставіў разам з купалаўскімі «Прымакамі» вясной сорак чацвёртага, — спектакль называўся «Вечар камедый», ягоную сцэнаграфію рабіў Барыс Малкін, а музыку напісаў Яўген Цікоцкі...

А цяпер во — здаецца, упершыню на маёй памяці — адмянілі ў нас, у Мінску, чэхаўскія «Тры сястры»: толькі восем білетаў прадалі. Гэта ў мірны час, у горадзе, дзе хутка будзе два мільёны жыхароў. Каму гэта зараз патрэбна — Чэхаў, нейкія яго «тры сястры», іхнія размовы? Сумота. Ні страляніны, ні аўтамабіляў; чужая ўжо для многіх мова, у якой няма ні «гэтага самага», ні «карацей», ні рознага «бартара»-шмартара... А мы тады, у вайну, мусілі іграць у сем гадзін раніцы перад рыбалавецкай брыгадай, да пачатку змены. Мы кажам: добра, толькі без грыму, асвятлення. Дык загадчыца клубам — у жах: не, ні за што! Які тэатр без грыму?

— I мела рацыю.

— Вядома! А які поспех быў тады ў нашай «Дурной для іншых, разумнай для сябе»! Семнаццатае стагоддзе, плашчы, трыко і шпагі. А ішла вайна... Жылі ў Юртачным завулку, побач з артылерыйскім вучылішчам, выступалі з канцэртамі ў шпіталі сярод параненых. Я чытала, памятаю, нейкую вершаваную інтэрмедыю з газеты: выйшла – а перада мною быццам белая сцяна з марлі, усцяж павязкі, бінты, гіпс. Збілася, забылася пра нешта, усё адно крычалі; «Брава!». Мы куплялі бінты ў горадзе і шылі з іх фіранкі, «капы», распускалі на ніткі. Дома на сцяне вісела карта, мы пазначалі на ёй, як адступае наша армія. Рэпрадуктар гаварыў: «После тяжелых, про­должительных боев нашими войсками оставлены...» I мы маўчалі. Тры гады не ведалі — ці цэлыя вы яшчэ ў Мінску?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
Николай II
Николай II

«Я начал читать… Это был шок: вся чудовищная ночь 17 июля, расстрел, двухдневная возня с трупами были обстоятельно и бесстрастно изложены… Апокалипсис, записанный очевидцем! Документ не был подписан, но одна из машинописных копий была выправлена от руки. И в конце документа (также от руки) был приписан страшный адрес – место могилы, где после расстрела были тайно захоронены трупы Царской Семьи…»Уникальное художественно-историческое исследование жизни последнего русского царя основано на редких, ранее не публиковавшихся архивных документах. В книгу вошли отрывки из дневников Николая и членов его семьи, переписка царя и царицы, доклады министров и военачальников, дипломатическая почта и донесения разведки. Последние месяцы жизни царской семьи и обстоятельства ее гибели расписаны по дням, а ночь убийства – почти поминутно. Досконально прослежены судьбы участников трагедии: родственников царя, его свиты, тех, кто отдал приказ об убийстве, и непосредственных исполнителей.

А Ф Кони , Марк Ферро , Сергей Львович Фирсов , Эдвард Радзинский , Эдвард Станиславович Радзинский , Элизабет Хереш

Биографии и Мемуары / Публицистика / История / Проза / Историческая проза