Читаем Сьвятлана Алексіевіч на Свабодзе полностью

Дынько: У Сьвятланы Аляксандраўны ёсьць такія якасьці, якімі хацелася б, каб валодалі нашыя палітыкі. Яна сапраўды ідэальна ўмее фармуляваць праблемы сучаснасьці, і калі ёсьць закіды наконт таго, што яна неяк недасканала і недастаткова выказалася пра сваю палітычную пазыцыю, то гэта абсалютна ня так. Кажуць, што яна па-над палітыкай — ну гэта проста несправядліва, бо вакол гэтых падзеяў былі раздадзены мільёны інтэрвію, у якіх яна была празрыстая ў сваім стаўленьні да таго, што адбываецца і ў Беларусі, і ў Расеі, і ў канфлікце паміж Расеяй і Ўкраінай. У яе вельмі вялікае палітычнае чуцьцё, уменьне бачыць праблему, бачыць, чаго хочуць людзі, уменьне шчыра і ясна зьвяртацца да гэтых людзей. Я мела магчымасьць назіраць яе ў розных аўдыторыях, яна для кожнага знаходзіць свае словы.

Ціхановіч: Нельга яе абвінаваціць у тым, што яна, як Лукашэнка, трошку папуліст?

Дынько: Абсалютна не. Абсалютна няма такога ўражаньня, я ўжо казала, што ўсе зьвярталі ўвагу на яе шчырасьць, на яе вернасьць сабе, і вы толькі што сказалі, што гэтую вернасьць сабе можна і вонкава прасачыць. Заўважу, што падчас гэтай банкетнай прамовы яна мусіла зьвярнуцца да караля паводле этыкету — яна гэтага не зрабіла.

Ціхановіч: У адным з інтэрвію Свабодзе Алексіевіч ужыла такую фразу: калі б я была прэзыдэнтам. Можа быць, гэта такая моўная фігура? Сяргей, як вы ацэньваеце палітычныя амбіцыі Алексіевіч?

Навумчык: Я вельмі слаба асабіста ведаю Алексіевіч, знаёмы з ёй, але 22 гады таму апошні раз сустракаўся з ёй. Ну, акрамя па тэлефоне. Мне цяжка сказаць, але я адчуваю, яна абсалютна чалавек індыфэрэнтны да актыўнай палітыкі. У яе была магчымасьць сто разоў удзельнічаць у палітыцы, ісьці на нейкія выбары, дэпутатам і гэтак далей, яна гэтага не рабіла. Я думаю, яна проста адчувае сваё пакліканьне — гэта літаратура. Безумоўна, ніхто не аспрэчвае, што Нобэлеўская прэмія — гэта гістарычная падзея для Беларусі, гэта тое, што застанецца, і ўжо ад нас, ад грамадзянаў Беларусі залежыць, ці зможам мы скарыстацца тым, што дае прэмія Сьвятланы Алексіевіч.

Ціхановіч: А калі казаць пра яе даволі жорсткія ацэнкі, якія гучаць? Перад адлётам у Стакгольм яна сказала: мы жывем як у партызанскім атрадзе, іншыя рэчы. З другога боку, яна выказвае спадзяваньне, што грамадзтва прыйдзе ў рух. Сам гэты Нобэль, сама Алексіевіч, якой яна стала, здольнае гэта быць такім штуршком, каб грамадзтва прыйшло ў рух?

Максімюк: Напэўна, так. Калі казаць пра пэрспэктывы ўдзелу ў палітыцы Алексіевіч, я б сказаў, што я сабе магу ўявіць, што яна можа прыйсьці на мітынг, дзе зьбіраюцца людзі і сказаць сваё слова зараз ужо ў іншай зусім якасьці, але я ня думаю, што яна б належала да тых, хто такі мітынг арганізаваў. Калі я зь ёй гаварыў два гады таму, яна сказала, што ёй яшчэ хочацца напісаць дзьве кнігі, а ведаючы, як Сьвятлана Алексіевіч працуе, не сьпяшаючыся, перапісваючы ўвесь час, энэргія, якая застаецца, у яе на гэтыя дзьве кнігі і пойдзе. Пра палітыку я тут не гаварыў бы.

Ціхановіч: Аляксандра, хто цяпер самы знакаміты беларус?

Дынько: Я вярнуся да вашага папярэдняга пытаньня, я шчыра лічу, што на дадзены момант Сьвятлана Алексіевіч ужо перамагла Аляксандра Лукашэнку. І цяпер людзі, якія будуць прадстаўляць Беларусь у сьвеце і казаць «Я зь Беларусі», першае, што людзі будуць згадваць — не Лукашэнку, не апошнюю дыктатуру Эўропы, а тое, што Беларусь — краіна Нобэлеўскага ляўрэата. Гэта зрабіла Сьвятлана Алексіевіч.

Ціхановіч: Сьвет ацаніў Сьвятлану Алексіевіч за тое, што пачула, што сабрала галасы жыхароў савецкай утопіі, што падзяляла іх боль і ілюзіі, што ўрэшце сама з гэтымі ілюзіямі разьвіталася. Ну а беларусы атрымалі маральнае задавальненьне, што сказала і пра краіну, і пра мову, што вынесла нашу крыўду, нашы спадзяваньні, як Купала казаў, на сьвет цэлы. Адно з найважнейшых пытаньняў, якое ўзьняла пісьменьніца ў сваёй Нобэлеўскай лекцыі, застаецца адкрытым: чаму ўсе нашы пакуты і крыўды не канвэртуюцца ў свабоду? Гэта адно з пытаньняў, пра якія мы думаем, спрачаемся, шукаем адказы разам.


Паказьнік асобаў

Абама Барак 416, 431, 552, 680

Абрамаў Фёдар 68

Абрамовіч Раман 19, 205, 376

Авіжус Ёнас 669

Агінскі Міхал Клеафас 484

Адамовіч Алесь 6, 7, 23, 231, 247, 330, 331, 360, 371, 391, 392, 438, 481, 482, 485, 486, 493, 499, 510, 546, 549, 557, 621, 630, 639, 666, 669, 676, 693

Адамчык Вячаслаў 387, 403, 676

Адорна Тэадор 557, 639

Адэнаўэр Конрад 202

Азаронак Юры 88

Аксак Валянціна 38, 44, 235, 294

Акуджава Булат 258, 542

Акудовіч Валянцін 113, 115, 121, 123, 124, 126, 128, 129, 131, 344, 355-358

Акутагава Р’юноскэ 669

Алін Урбан 663

Алфёраў Жарэс 507-511, 529

Альшэўскі Міхал 449

Аляксандар ІІІ 444

Амін Хафізула 32, 33

Андропаў Юры 318

Андруховіч Юры 524

Андрыч Іва 454, 518

Андрэеў Леанід 439

Антанішына Аляксандра 675

Антоні Суражскі 501

Апялінская Арыядна 159

Арлова Любоў 681

Перейти на страницу:

Похожие книги

Джокер
Джокер

Что может быть общего у разжалованного подполковника ФСБ, писателя и профессионального киллера? Судьба сталкивает Оксану Варенцову, Олега Краева и Семена Песцова в одном из райцентров Ленинградской области — городке под названием Пещёрка, расположенном у края необозримых болот. Вскоре выясняется, что там, среди малоисследованных топей, творится нечто труднообъяснимое, но поистине судьбоносное, о чем местные жители знают, конечно, больше приезжих, но предпочитают держать язык за зубами… Мало того, скромная российская Пещёрка вдруг оказывается в фокусе интересов мистических личностей со всего света — тех, что движутся в потоке человеческой истории, словно геймеры по уровням компьютерной игры… Волей-неволей в эту игру включаются и наши герои. Кто-то пытается избыть личную драму, кто-то тянется к исторической памяти своей семьи и страны, а кто-то силится разгадать правила игры и всерьез обдумывает перспективу конца света, вроде бы обещанного человечеству на 2012 год.А времени остается все меньше…

Akemi Satou , Анна Волошина , Даниэль Дакар , Евгений Николаевич Кукаркин , Мария Семёнова , УЛЬЯНА СОБОЛЕВА , Феликс Разумовский

Фантастика / Приключения / Фэнтези / Ужасы и мистика / Неотсортированное / Самиздат, сетевая литература