Час падходзіў за пакровы.Вецер ліст з лясоў атрос,I на поле свае ковыКінуў злёганьку мароз.Агалела поле. ЗнятаЗбажына з яго даўно.Глуха, пуста і зацята,I нікога не відно.I ціхутка, бы ў магіле,Звіс нязрушана туманI свае валокны-крыллеАбапёр на той курган.Адзінотай і пустэчайЎсюды веяла з палёў,Нейкай мляваецю старэчайАддавала ад лугоў.Жыццё ўнікла. Бы ў жалобе,Неба цьмілася, зямля;Толькі ў руневай аздобеВочы песціла ралля.У такі час наш музыкаПасвіў статка авячок.Ціха, глуха, ані зыку.Сеў пад хвойкай пастушок,А авечкі рунь шчыпаліКаля лесу тут адныДы трывожна пазіраліI пужаліся яны.Але іх такая ўдача:З глупства пудзяцца, бягуць,Камень, хвойку, куст убачаць,Капыткамі землю б’юць.I Сымонка з іх смяяўся:— Вось дурныя, ха-ха-ха!Куст ім страхам паказаўся! —Пад гаворку пастухаЗаспакойвалася статка,I час зноў праходзіў гладка.Але сёнкя надта пудкіШтось авечачкі былі.— Ну, што з вамі, мае шуткі?Што вы ў голавы ўзялі? —Гаварыў Сымонка з імі,Дый самога страх шугаў,I трывожна ён вачымаПоле, хвойнік азіраў.— Ці не воўк іх тут пужае? —Толькі так памысліў ён —I затросся ўвесь Сымон:Воўк з ядлоўцу вылятаеДы ў авечкі проста садзіць,Злы, раз’юшаны, бы кат,I дзе хлопцу з ім тут зладзіць,Бо такі драпежны гад!Пасць разяўлена, зубата,Сам вялізны і сівы,Хіб адкочан, шэрсць узнята,Нават клык відаць крывы, —Вельмі страшны з галавы!Драпанула раптам статка,Аж па полі пайшоў грук,А ён — хоп за карк, лапаткуЦі за горла і — каюк!Воўчым зубам чуць кранеццаЦі грудзінай дасць упол —Ні адна не страпянецца,Трупам кінецца на дол.З немым крыкам перапудыХлопчык кінуўся туды.— Га! ага! Ты-га, паскуда!Людзі, воўк! Сюды! сюды! —Разагнаў усіх звяруга,Трох на месцы палажыў,А баранчыка схапіўI панёсся ў лес, зладзюга!I такі быў страх блазноце!З крыку ён зусім ахрып,Перасохла хлопцу ў роце,I язык яго прыліп,Не мог вымавіць і слоўка,Пабялеў, як той папер.Ох, нагнала ліха воўка!Што ж рабіць-чыніць цяпер?Страх і жаласць агарнулі,Плача горкімі слязьмі.Людзі гэты плач пачулі,З лесу едучы з дрыўмі,I на крык хоць беглі жыва,Ды не ўпору ўжо прыйшлі:Пазбіраць авец пудлівыхТолькі хлопцу памаглі.Гнаў Сымонка рэштку статка,А самога страх шугаў:Не даруе яму татка,Што авец не ўпільнаваў!Чула сэрца, што праборкіI папругі не мінуць,Што скрозь столь убачыць зоркі,Як наджэгі[4] зададуць.А аб тым, што ён нявінен,I не думаў хлопчык тут:Хіба ж быў яму адчыненСправядлівы бацькаў суд?Але ж не! ён скажа: «Тата!Крукам я стаяў, глядзеў,Ды знянацку воўк пракляты,Як той віхар, наляцеў.Я гукаў, ахрып ад крыку.„Га-а!“» — Ён голас тут падаў,Ды ў яго хрыпаты, дзікіГолас з грудзяў вылятаў.Толькі ж дома не павераць,Ох, раскоціцца там гром!Не хацеў бы ні вячэраць,Ні паказвацца і ў дом.Ішоў хлопчык у трывозе,Замаркоціўся, прыціх,А прад ім вязлі на возеТрох авечак нежывых.Вот сяло ўжо недалёка,Затрымаўся ў полі ён.Унь іх хата, і высокаШэст убіт каля акон.Вось спыняюцца мужчыныI авец у двор нясуць.На спатканне ім з адрыныДва дзядзькі яго бягуць,Штось гавораць… там і маці…Людзі сыпнулі туды…«Ну, прапаў ты, Сымон-браце!Ой, бяды будзе, бяды!»А вось чэша дзядзька Юрка.— Добра выпасвіў авец!..Дзе ж баранчык?.. Ось і шкурка,Ось і мяска!.. маладзец!Страты — добрая палова…Скубянуў, дык скубянуў! —I больш дзядзька ані слова,Толькі поглядам кальнуў,Сам пагнаў у двор авечкі,А Сымон адзін зусім,Торбу звесіўшы праз плечкі,Ідзе воддалек за ім,Ды маўклівы, бы акутыГэтым горам і бядоюI бязмернаю жудоюДа зямлі быў дух прыгнуты.Вось і дворык іх і хата,Людзі ў весніцах, дварэ;Шуму-гоману багата,Нейкі рух усіх бярэ.А туман, імга пустаяЦяжка звісла над сялом.Хлопчык цьмяна памятае,Што тварылася кругом.Так, абрыўкі з’яў-малюнкаў,Слоў нязвязаных нічым,Недарэчных вырахункаў, —Ўсё вілося перад ім.— Але ўсе ж папарываны!Ты ж чаго глядзеў? дзе быў?Вужу, гадзе шальмаваны,Лепш цябе б ён задушыў! —Бацька ў роспачы, у злосціКінуў жмут калючых слоў.Не, чакаць няма мілосці,Але ён на ўсё гатоў:Будуць лаяць — няхай лаюць,Будуць біць — няхай і б’юць, —Тыя грозьбы не пужаюцьI не кратаюць нічуць.Усяму, усім старонні,Ён стаіўся ў кут адзін,Ён нібы ў пустым бяздонніСтаяў некалькі часін.— Што стаіш там, як закляты?Гора ты нам, не дзіця! —Кажа маці: — ідзі ў хату,Недапека ты, куцця! —I ўздыхнула. Мусіць, матцыШкода стала бедака,Трэба ж к сыну хоць азвацца:А йдзе бацька з хлевушка,Ён узбураны, сярдзіты,Бровы ссунуты на нос…— Годзі ўжо, Панас, не бі ты,I так розум ён растрос.— Вон адгзтуль, каб і смродуМне твайго тут не было!Ты штодзень мне робіш шкоду,З-за цябе і на сялоПаказаць мне брыдка вочы!Бяры скрыпку, смык і — вон!Ідзі з дому, куды хочаш —Больш не сын ты мне, Сымон! —Хлопчык, змешаны з гразёю,З дому выгнаны, стаяўКаля пуні пад страхоюI ў мрок ночы пазіраў.Ён не плакаў — зніклі слёзы,Яны ўсе — на дне душы.А дзесь вецер вербалозыНад балотам варушыў.А ён глух, не чуў нічога.А куды йсці? да каго?Ён не меў нідзе нікога,Хто б схіліўся да яго.Пастаяўшы, хлопчык рушыў,Пералез знаёмы плот,Скрыпку ўзяўшы, і патрушыўУпярод і ўсё ўпярод.— Трэба, бацька, ведаць меру!Хіба так ён вінават?Дзе яму даць рады зверу?Ідзі кліч яго назад! —Сэрца маткі не ўтрывала:— Хлопец з страху пабялеў.Перапудзіўся не мала,За дзень гэты пастарэў.— От, няхай там паскавыча:Не дзе дзенецца, не йдзі:Змерзне, сам, нябось, прысмыча;Сядзь ты лепей і сядзі. —Толькі ж маці не ўсядзела,Выйшла ціхенька на двор.— Дзе ты? — клікнула нясмела.Неба цёмнае без зорНепрыветна пазірала,Цьма халодная маўчала,Матцы кідала дакорI папрокі ёй за тое,Што пакрыўдзілі сынка.I за што? за так пустое —Ці ж ухілішся ваўка?Хлопца выгнаць проціў ночы!— Го-о, Сымон! — і ціха зноў,I глядзяць дарэмна вочыПа куточках між платоў;Выйшаў бацька. — Ідзі ў хату,Не туляйся, а то — дам!Чуеш! слухаць трэба тату!Што хаваешся ты там?Нябось, бачу! — Ды нічогаЁн не бачыў і не чуў.А мрок-багна строга-строгаНеба, землю агарнуў.Бацькаў гнеў даўно мінуўся.Як ні страшыў, ні гукаў,Ды Сымонка не вярнуўся,Слыху-голасу не даў.