Читаем Сымон-музыка полностью

Нікла жыцце ў шумным лесе,Агаляўся твар зямлі,I ляцелі ў паднябессіЗ звонкім крыкам жураўлі.Восень ткала ўжо красёнцыМяккай чырвані ў лістах,Восень спеў вяла бясконцы,З ветрам ходзячы ў кустах;Восень прала кужаль тонкі —Павуціння белы лён;Восень шэрыя заслонкіМоўчкі клала на адхон.Восень шла ў сырым тумане,Восень клыгала ўгары,Восень песні пела зрана,Восень ныла ўвечары;Восень слала дзень свой хмурныПа падатак у лясы,Каб на долы стол хаўтурныТам заслаў ёй абрусы.Ішоў зранку дзень пануры,Ахінуўшыся ў імглу,Вочы шэрыя прыжмурыцьI міргне вятру-арлу.I падыме вецер спевы,Захістаюцца лясы,I даюць падатак дрэвы,Лістам сцелюць верасы.Адзін верас і красуе,Там чуваць яшчэ жыццё,А той вецер ліст драсуе,Размятае, бы смяццё.Глухла поле, замірала,Як бы дух пранёсся злы,I ў задуме пазіралаДаль з-пад шэрае імглы.Так на дзетак глядзіць матка,Як расходзяцца яныПа ўсім свеце з роднай хаткіНа мяжы свае вясны.Нейкім жалем павявалаАд аголеных палёў,Ад шнуроў тых, дзе бывалаНёсся шолах каласоў.Там цяпер ралля чарнела,Глыбы ўскопанай зямлі,I пакошу сеткай белайПавуцінкі заплялі.Пад агульны смутак гэтыГраў Сымон цяпер адзін,Граў прашчанне жыццю лета,Спеву-радасці далін;Граў разлуку з дзедкам мілым:Дзед не ўздужаў далей жыць —Пад крыжом, пад тым пахілым,Дзедка, друг яго, ляжыць.Нейк няждана смерць скасіла,Хоць даўно яна, як цень,Шла за ім, свой міг сачылаI забрала ў ясны дзеньПры ўсіх людзях, сярод поля,Як ён трошкі прыкархнуў;Згас стары дзядок без болю,Раз ці два адно зяхнуў.Перацёр век дзед бязродны,Ціха жыў, цішэй сканаў,I ніхто ў пясок халодныСлёз гарачых не раняўI не плакаў над труною:Быў пастух — цяпер няма,I халоднай цішынёюАгарнула яго цьма.Толькі у часе пахавання,Як закопвалі труну,Горкі смутак развітанняЎскалыхнуў душу адну.— Дзедка, міленькі дзядуня!Нашто ты памёр? нашто?Хто ж мяне цяпер прыгорне?Хто мне слоўка скажа? хто? —Прытуліўшысь пад крыжамі,Ціха хлопчык галасіў;Стук каменьчыкаў нажаміБіў яго і дух гасіў..Пахавалі і накрылі,Бомкнуў звон разы са два,А налета на магілеБыльнік вырасце, трава.I цяпер вастрэй СымонкаАдзіноту ў сэрцы чуў,Нейкі смутак, бы пялёнка,Моцна душу агарнуў.Гляне ён вакол на поле:Унь там груша, там лясок,А там жоўценькі пясок,А дзядка не ўгледзіш болей,Ён памёр. I што з ім стала?Дзе ж падзеўся яго дух?Ці душа ў зямлі прапала,Як агонь: згарэў — і стух?Ці яна па свеце ходзіць,Як туман які, адна,I спакою не знаходзіць,I нікому не відна?Смерць, жыццё… Дзіўно ўсё гэта!I нашто жыць? каб сканаць?Смерць прыйшла — і песня спета,I прыложана пячаць.I няўжо не будзе следу,Жыў на свеце ты, ці не?..Смуткаваў хлапчук па дзедуI з ім бачыўся… у сне.А багацце, што дзед справіўЗа век доўгі — скрыпку, смык, —Ён Сымону ўсё аставіў.— Ты — музыка-чараўнік!Грай жа, дзеткі: скрыпка важна;Смутак ты ёй свой вальеш,I душа заплача кажна,Як ты смыкам павядзеш,Бо хто ў горкай паняверцыКрыж нясе свой, жывучы,У таго ў людское сэрцаЕсць праўдзівыя ключы.Грай жа, хлопча, і старогаТы хоць раз успамяні,Бо мне жыць, браток, нямнога:Мае злічаны ўжо дні.З скрыпкай збудзеш сваё гора,З ёю ты ўжо не адзін;Скрыпка — хлеб твой і апора,Дык шануй яе, мой сын:Скрыпка верна ўсім служыла,Каб і ты ёй верны быў, —Гаварыў пастух Курыла,Як духоўніцу[3] рабіў.I цікава была скрыпка,Як бы ў ёй быў хтось жывы:Мнагаспеўна, звонна-гібка,Бы выказвала славы,Як па струнах смык бывалаРучка здольная вяла:Добра гэта скрыпка гралаI звінела і гула.Рад быў хлопчык: дар вялікі,Неспадзеўны то быў дар,А Сымону лёс музыкіУсміхаўся ў сонцы мар.Ён са скрыпкай неразлучны,Не спускае яе з рук,А ў час вольны і спадручныГраў і цешыўся хлапчук.А як часам горка станеЦі засмуціцца чаго,Скрыпку ўспомніць — сонца гляне,Асвятляючы ўсяго.I што ён ні ўчуў бы толькі,I пальецца з-пад смыкаГоман песні, віхар полькі,Вір бурлівы «казака».— Вось глядзі — музыка новыI які яшчэ скрыпач!Спрытны, здатны, адмысловы;З вузел сам, а ўжо пабач!.. —На Сымонку і дзяўчатыПаглядалі цікавей,Ім пацешыць сэрца ў святаЗапрашалі ласкавей.I Сымонка пад бародкуДар старога дзеда браўДы, прысеўшы на калодку,«Каваля», «кадрылі» граў.Спрытна пальчыкі хадзілі,Смык то плаваў, то лятаў,Дружна струны гаманілі,Бы іх віхар калыхаў,То разгульна і шалёна,То спакойна, ледзь чуваць…Нават дома на СымонаСталі йначай пазіраць.«Ну, што ж? хлопец не загіне, —Маці думала аб ім: —Можна будзе жыць хлапчынеСкрыпкай, талентам сваім;Падзаробіць і на хатуДапамогу сваю дасць,Хоць не будзе тае страты,Хоць малую ўнясе часць».Бацька, хоць не прызнаваўся,Ды таксама трохі мяк,Калі часам даставаўсяЗ-за сынка увагі знак.Ды Сымонка неахвотнаГраў «кадрылі», «кавалі», —Біў ён болын на лад маркотны,Дзе пакутаю зямліАддаваўся спеў гаротны,Слёзы жаласці цяклі,I дзе чуўся жаль, уціскі,Крыўда, гора бедака,Бо свет смутку болей блізкіБыў для сэрца хлапчука.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэзия народов СССР XIX – начала XX века
Поэзия народов СССР XIX – начала XX века

БВЛ — том 102. В издание вошли произведения:Украинских поэтов (Петро Гулак-Артемовский, Маркиан Шашкевич, Евген Гребенка и др.);Белорусских поэтов (Ян Чачот, Павлюк Багрим, Янка Лучина и др.);Молдавских поэтов (Константин Стамати, Ион Сырбу, Михай Эминеску и др.);Латышских поэтов (Юрис Алунан, Андрей Шумпур, Янис Эсенбергис и др.);Литовских поэтов (Дионизас Пошка, Антанас Страздас, Балис Сруога);Эстонских поэтов (Фридрих Роберт Фельман, Якоб Тамм, Анна Хаава и др.);Коми поэт (Иван Куратов);Карельский поэт (Ялмари Виртанен);Еврейские поэты (Шлойме Этингер, Марк Варшавский, Семен Фруг и др.);Грузинских поэтов (Александр Чавчавадзе, Григол Орбелиани, Иосиф Гришашвили и др.);Армянских поэтов (Хачатур Абовян, Гевонд Алишан, Левон Шант и др.);Азербайджанских поэтов (Закир, Мирза-Шафи Вазех, Хейран Ханум и др.);Дагестанских поэтов (Чанка, Махмуд из Кахаб-Росо, Батырай и др.);Осетинских поэтов (Сека Гадиев, Коста Хетагуров, Созур Баграев и др.);Балкарский поэт (Кязим Мечиев);Татарских поэтов (Габделжаббар Кандалый, Гали Чокрый, Сагит Рамиев и др.);Башкирский поэт (Шайхзада Бабич);Калмыцкий поэт (Боован Бадма);Марийских поэтов (Сергей Чавайн, Николай Мухин);Чувашских поэтов (Константин Иванов, Эмине);Казахских поэтов (Шоже Карзаулов, Биржан-Сал, Кемпирбай и др.);Узбекских поэтов (Мухаммед Агахи, Газели, Махзуна и др.);Каракалпакских поэтов (Бердах, Сарыбай, Ибрайын-Улы Кун-Ходжа, Косыбай-Улы Ажинияз);Туркменских поэтов (Кемине, Сеиди, Зелили и др.);Таджикских поэтов (Абдулкодир Ходжа Савдо, Мухаммад Сиддык Хайрат и др.);Киргизских поэтов (Тоголок Молдо, Токтогул Сатылганов, Калык Акыев и др.);Вступительная статья и составление Л. Арутюнова.Примечания Л. Осиповой,

авторов Коллектив , Давид Эделыптадт , Мухаммед Амин-ходжа Мукими , Николай Мухин , Ян Чачот

Поэзия / Стихи и поэзия