Читаем Сымон-музыка полностью

<p>Песня аб званох</p>Гудам-звонам срэбна-медным        Звоняць звоны на званіцы.Звоняць звоны ў час дзянніцы,        Надвячэр’ем ясна-бледным,Звоняць звоны галасныя.Іх віталі сонца косы,        Агнявыя пасмы-стрэлы;Нёсся звон іх у свет белы,Плыў іх гоман пад нябёсы,        У пустэлі патайныя.Срэбралітаю расою        Іх віталі краскі, травы,Промень ясны і ласкавы        У той росцы ззяў красою        І вясёлкам ткаў кароны.        Так званілі тыя звоны.Між званамі на званіцы        Быў адзін звон незвычайны,Меў ён голас разнастайны,Чараў дзіўныя крыніцы        І размозы нейкай тайны.I быў сэрцам ён чуллівы.Срэбраструнны, златагукі,Успрымаў ён радасць, мукі,        То маркотны, то шчаслівы,        Як пакажа час разлукі,        Як павене міг спаткання.I ніколі не маўчалі        Струны-гуды звона тога:Неба шыр, зямлі разлога,        Залатыя сонца далі        На яго адбітак клаліЧары дзіўнага спявання.Аклікаўся ён і громам,        Неба плыні віхрабежнай,Буры чорнай і мяцежнай        І слядкам над божым домам        Ад хмурынкі беласнежнай.Ён зліваўся ў тон суладны        З шумам лісцяў і травінак,З спевам красак і былінак,На ўсё чулы і ўспагадны        І прыемны, бы ўспамінак.А ў час ночы глуха-немы, —        Калі месяц блеск свой кінеУ твар ночкавай пустыні,I пад вэльмам ціхай дрэмы        Зоры высыплюць, бы іней, —Ажываў ён, і чароўна        Гралі струны яго самі,I іх спевам-галасамі        Месяц цешыўся бязмоўна        З хорам зор і небясамі.А калі званар, бывала,        Залатыя ўзбудзіць струны,Тады хмарка свае руныНіжэй к долу апускала,        Каб спявалі ў іх пяруны.Ды маўчаў прастор бяздонны, —        Навакола ўсё нямела,Бура ўзняцца там не смела,        Бо мінута песень звонных        Дабратою сэрцы грэла.Так званіў ён, так ён клікаў,Каб пазнаць дабро адзіна,        Каб айцец не крыўдзіў сына…Ды для гэтых яго зыкаўНе прыйшла, дзядок, часіна.        Кожны раз, як свет здзіўлёныСлухаў спеў той з заміраннем,Праразлівым бразгатаннем        Спеў яго глушылі звоны        І сціхалі з насмяханнем.I зайздросна, дзедку, стала,Што меў дар такі звон гэты,        І што свет, у цьму адзеты,        Тая песня асвятляла,        Як і сонца светліць кветы.I заглушан быў званамі        Гэты звон, вяшчун прарочы;Не трывожыць ён больш ночы,        Цьмы, залеглае над намі,        Каб увысіць лёс сірочы.У няроўным тым змаганні        Надарваўся звон чуллівы.        Змоўклі песень пералівы,Зноў пануе бразгатанне,Пустазвонаў клік фальшывы.        І смуткуе звон разбітыАб тых песнях разнастайных,Што ў прасторах у бяскрайных        Зоры слухалі сукрыта,Каб пазнаць іх сэнс патайны.Але голас праўды, згоды        Не замрэ ў душы ніколі:Будзе клікаць ён да волі,        Будзе ў сэрцы жыць заўсёды,Як той вобраз лепшай долі.<p>IV</p>
Перейти на страницу:

Похожие книги

Поэзия народов СССР XIX – начала XX века
Поэзия народов СССР XIX – начала XX века

БВЛ — том 102. В издание вошли произведения:Украинских поэтов (Петро Гулак-Артемовский, Маркиан Шашкевич, Евген Гребенка и др.);Белорусских поэтов (Ян Чачот, Павлюк Багрим, Янка Лучина и др.);Молдавских поэтов (Константин Стамати, Ион Сырбу, Михай Эминеску и др.);Латышских поэтов (Юрис Алунан, Андрей Шумпур, Янис Эсенбергис и др.);Литовских поэтов (Дионизас Пошка, Антанас Страздас, Балис Сруога);Эстонских поэтов (Фридрих Роберт Фельман, Якоб Тамм, Анна Хаава и др.);Коми поэт (Иван Куратов);Карельский поэт (Ялмари Виртанен);Еврейские поэты (Шлойме Этингер, Марк Варшавский, Семен Фруг и др.);Грузинских поэтов (Александр Чавчавадзе, Григол Орбелиани, Иосиф Гришашвили и др.);Армянских поэтов (Хачатур Абовян, Гевонд Алишан, Левон Шант и др.);Азербайджанских поэтов (Закир, Мирза-Шафи Вазех, Хейран Ханум и др.);Дагестанских поэтов (Чанка, Махмуд из Кахаб-Росо, Батырай и др.);Осетинских поэтов (Сека Гадиев, Коста Хетагуров, Созур Баграев и др.);Балкарский поэт (Кязим Мечиев);Татарских поэтов (Габделжаббар Кандалый, Гали Чокрый, Сагит Рамиев и др.);Башкирский поэт (Шайхзада Бабич);Калмыцкий поэт (Боован Бадма);Марийских поэтов (Сергей Чавайн, Николай Мухин);Чувашских поэтов (Константин Иванов, Эмине);Казахских поэтов (Шоже Карзаулов, Биржан-Сал, Кемпирбай и др.);Узбекских поэтов (Мухаммед Агахи, Газели, Махзуна и др.);Каракалпакских поэтов (Бердах, Сарыбай, Ибрайын-Улы Кун-Ходжа, Косыбай-Улы Ажинияз);Туркменских поэтов (Кемине, Сеиди, Зелили и др.);Таджикских поэтов (Абдулкодир Ходжа Савдо, Мухаммад Сиддык Хайрат и др.);Киргизских поэтов (Тоголок Молдо, Токтогул Сатылганов, Калык Акыев и др.);Вступительная статья и составление Л. Арутюнова.Примечания Л. Осиповой,

авторов Коллектив , Давид Эделыптадт , Мухаммед Амин-ходжа Мукими , Николай Мухин , Ян Чачот

Поэзия / Стихи и поэзия