Читаем Сымон-музыка полностью

Калі вясноюНад зямлёюРаняла сонейка праменні,Яно сказала ім тады:«Ляцеце, промені, туды,На баль мой выклічце стварэнні,Ўдыхнеце дух ім малады,Цяплом сагрэйце і каменні,Няхай зямля на ўсе ладыСпявае радасць адраджэння,Няхай там знішчыцца суценне,Адбітак смерці і жуды».    І косы тыя    Агнявыя,Свайму пакорныя закону,Ляцяць з нязмераных вышынь,І жыватворная іх плыньЗняла цямраную заслону –Зацяты сон нямых пустынь.Выходзь, зямля, з свайго прыгону,Развей ты сон і чары скінь!І ткуць прамені ёй карону;З свайго надземнага амбонуЯе вянчае неба сінь.    Адна палоска,    Сонца коска,Каля пустэлі пралятала,Сустрэла хмарку на пуці.«Спыніся, промень, не ляці:Сагрэта ўжо зямная гала,Мяне ты, промень, асвяці!»Яна ад холаду дрыжалаІ нікла ў жудаснай муці.Праменю сонца шкода сталаПрыгожай хмаркі, што ўмалялаЁй косы сонцам заплясці.    І ён спыніўся    І скланіўсяПерад няшчасцем хмаркі Божай:Яна – адна, навокал – жуд,Пякельны холад, мрок і мут.І кінуў промень блеск свой гожа,Нібы стварыў ён з ёю цуд:Заззяла хмарка так прыгожа,Што хто ні бачыў яе тут,Звясці вачэй з яе не можа.Ён з ёю дзеліць падарожжа,Але завуць яго на суд.    За што? за тое,    Што святоеПарушыў сонца прыказаннеІ, не дасягнуўшы зямлі,Куды ўсе посланы былі,Каб знішчыць цьмы там панаванне,Адстаў свавольна ад сям’і,Разліў свавольна сваё ззяннеУ цемры хмарчынай раллі.«Блукай жа ты ў пустой далі!»Ён быў асуджан на выгнаннеІ на бясконцае блуканнеПаміж нябёсаў і зямлі.Ноч над светам панавала.Поле жудасна маўчалаІ халоднай цішынёйНепрыветна сустрачаЛаТых, хто з скрыўджанай душойСмутак нёс свой, сваё гораУ свет гэты, гэту даль,Каб рассеяць на прасторыСлёзы горкія і жальІ ў дарозе між крыжаміГэты жаль узгадаваць,Потым песнямі, слязаміЛюдзям зноў яго аддаць.Шоў Сымонка на спатканнеЗмроку, цемрадзі палёў,У круг гора і блукання,Мусіць, лёс яго павёў.І ён шоў – куды? не ведаўДы аб тым і не пытаў;Пад убогі крыжык дзедаўНеўзаметкі прыблукаў.Тут ён толькі схамянуўся,Стаў патрошку разважаць,Пудка ў страсе азірнуўся –Глуха могілкі маўчаць!Ён прысеў на край магілы,Скрыпку збоку палажыўІ заплакаў. – Дзедка мілы!Ты адзін у свеце быў,Да каго я прыхіляўся,Ты адзін мяне не гнаўІ не крыўдзіў, не смяяўсяІ ў нядолі памагаў.Голуб сівы мой! ачніся,Пашкадуй мяне, дзядок! –Плакаў хлопчык, і лілісяГрадам слёзы на пясок.Плача, бедны, прычытае,Вуха к долу прыхіне,Ды маўчыць зямля сырая,І ў зацятай цішынеПрычытанне замірае.Змогся хлопчык, абяссілеў,Толькі ўсхліпваў ды ўздыхаў.Ён слязамі жаль свой выліў,Смутак імі спаласкаў.І яму так лёгка стала,Як бы што яго ўзнялоІ так ціханька гайдалаІ так лёганька нясло.Вось узняўся над крыжаміІ паплыў, паплыў, паплыў!Толькі ветрык за вушаміЦіха-ціха захадзіў.А ён дальш усё нясецца,Хмаркі гоняцца за імІ смяюцца, ён смяеццаСмехам радасным такім.А над імі сонца ззяе,Іх цалуе, як дзяцей,І праменні пасылаеСустрачаць сваіх гасцей.Лёгка, вольна і лагодна,Бы на крыллях светлых мар,Ён лятае так свабоднаУ клубах купчастых хмар.Але раптам стала змена:У багне пустых глыбіньБурнай плыні коціць пенаІ чарнее неба сінь,Нікне сонца ў чорным муту,Хмаркі спуджана бягуць,І з мінуты на мінутуСвет затопіць тая жудзь.А ён болын ляцець не можа,Страх яго апанаваў.Толькі ж чуе – гэтак гожаХтось на скрыпцы заіграў.І вярнулася зноў сіла,Страху скінуты гужы.Азірнуўся – зноў магілыІ пахілыя крыжы.А на прыкладзе драўлянымБачыць – сівенькі дзядок,Дзед Курыла, ў бель убраны,Галаву схіліў набокІ ўсё грае, ды так гожа,Як ніхто яшчэ не граў.Ці не дзедка з падарожжаНебу скаргу пасылаўЗа дзіцятка, што марнееБез прызору, без бацькоў,Што не песціць і не грэеЛаска мацеры, братоў?..Слухаў хлопчык спеў нязнаныІ няспеваны нікім,І гаілісь сэрца раны,Шкла крыўда перад ім.А дзед грае, смыкам водзіць,Плачуць струны і дрыжацьІ такую жальбу родзяць,Што ніхто не мог стрываць:І крыжы на дол прыпаліІ схінуўся верх лясоўІ граць дзеду памагаліХорам згодных галасоў.А Сымонка, як прыкуты,Не мог пальцам зварухнуць,Не мог гэтых чараў путыШ разбіць, ні адхінуць;Толькі ж чуў, што не ўздужаеДый не схоча далей жыць,Бо то дзедка выклікаеЯго душу супачыць.Вось-вось ён ужо канаеІ ўжо чуе смерці ўзмах.Ён не плача, не ўздыхае,І яго не пашыбаеАні жаласць, ані страх.Ды ў той час, калі, здавалась, .Дух яго ўжо пакідаў,Дзіва новае зноў сталась:Дзед у скрыпку ўлез, прапаў.І сама ўжо скрыпка грала,Покі лопнула струна,А як лопнула – прапалаСну праявіна-мана.Здрыгануўся, прахапіўся,Галаву падняў Сымон.«Гэта ж толькі сон мне сніўся!»І галоўку звесіў ён.Азірнуўся – скрыпка збоку;Праўда, лопнула струна.То ж сапраўды, ненарокам,Аж яшчэ гудзе яна!Страшна, сцішна хлопцу стала;Увесь тросся ён, дрыжаў;Песня ў сэрцы не змаўкала,Смутак, гнеў у ёй гучаў.Скрыпку ўзяў ён, азірнуўся,Страх пашыб яго мацней,Тут ён боязна прыгнуўся,Ды з тых могілак – барзджэй,Бег, пудліва азіраўсяДы зноў бег па камянёх;Толькі ў полі затрымаўся,Пастаяў на растанцохПад тым крыжам, дзе дарогіСеклі следам сваім следДы праз нетры і разлогіБеглі дальш у белы свет.Гэй, дарогі ў край шчаслівы!    Гэй дарогі-    Паясы!Колькі ножак праняслі вы    Праз аблогі,    Праз лясы!Гэй, дарогі, ніці-кросна,    Тканкі кола    І зямлі!Як зацята-безгалосна    Паўзверх долу    Вы ляглі!Гэй, дарогі-пуцявіны,    Чыёй волі    Вы ганцы?Што гамоняць каляіны    І на полі    Растанцы?Вы паведайце нам былі,    Што пісалі    Вам тут дні;Няхай скажуць вашы мілі,    Як знікалі    Тут агні!Няхай скажуць вашы далі,    Дзе звісае    Мгла-туман,Што яны нам абяцалі?    Хто не знае    Гэты зман!Гэй, дарогі ў чыстым полі,Ніці шэрыя зямлі!    Колькі к долі і нядолі    Ног людскіх вы праняслі!Выйшла б казка, ды якая,Каб маглі вы расказаць    То, што й думка не згадае,    Што адным вам толькі знаць!Над Сымонкам думкі ўюцца:Што рабіць? Куды пайсці?Ці назад дамоў вярнуцца,Ці ў свет гора панясці?Ды вялікі свет бясконца,А ён – толькі мошка ў ім,Лёгкі пыл у косках сонца,У прасторы тонкі дым.Чужаніца між сваімі,«Непатрэбны дармаед»,Як пагодзіцца з чужымі?Як сустрэне яго свет?І дадому ж ён не пойдзеЗдзек цярпець і спіну гнуць,Долю знойдзе ці не знойдзе –Гайда ў пуць, далёкі пуць!
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики