Адгрымелі час свой громы.Гром-пярун імчыцца далейЗ грознай раццю грознай хваляй,А па лесе бураломыЗасталіся нерухомы;Хто ўцалеў, маўчыць зацята,Толькі дуб над трупам братаРоніць з лісцяў слёзы жалю.Дзесь на ўсходзе нікнуць хмары,Дзесь адсвечваюць зарніцыБлескам-ззяннем таямніцы;Скаліць зубы слуп пажару –Бляск над лесам, дзе стажары,Там няшчасце, там згінота:Нехта спален з тых грымотаў,Спален свечкай бліскавіцы.А ў бяздонні пас бліскучы,З туманоў і зор сатканы,У нябесных лёг палянах;Там зліліся зоры ў кучы.Неба ззяе, неба дыша,Як бы нейкі напіс піша,Неўчытаны і цякучы.Лёг Сымон з Дзядком на сене –Не змыкае вочак сон:Перад ім плывуць, як цені,І ўстаюць з усіх старон,Як улетку хмаркі тыяНад прасторамі палёў,Думкі-вобразы такія,Для якіх не знойдзеш слоў,Каб іх выказаць дакладнаІ ўлавіць іх рух дзіўны;То трывожна, то павабнаЗвалі-клікалі яны.І адзін з іх, вобраз Гані,Ад усіх ясней-ярчэйЗзяў, бы зорачка ў тумане,Мілым усмехам вачэй.Ён і вабіў і смяяўся,Ён гарнуў к сабе, ён зваў,Краскай майскаю вагаўся,Нейкі голас падаваў.І ў Сымонкі гожа ў сэрцыПесня пелася сама:Адчыніць ёй трэба дзверцы –Ёй спакою там няма,Хоча вырвацца з палону,Каб парушыць гэты сон.Волі песням і разгону!Здзек над песнямі – прыгон!І не можа хлопчык зладзіцьСам з сабою, каб не граць.Ён ціхутка з торпу[11] злазіць –Волю сэрцу хоча даць.Ноч зямельку агарнула,Лісцік дрэмле, спіць трава;Краска лісцечка згарнула,Дзесь кігікае сава.А над цёмнай паласою,Дзе стыкаецца з зямлёюКрай далёкіх небясоў,Бы па слову чараўніцы,Вочы ўскідваюць зарніцыНад зямлёй паўзверх лясоў.Погляд тых вачэй іскраныхМрок калыша, мрок дрыжыць,Ды завесак тых цямраныхЁн не думае злажыць,Каб не страціць панавання,Каб закрыць дарогу дню.А Сымонка слаў вітаннеІ вачамі на спатканнеЁн імкнуўся да агню.І па струнцы па шаўковайТромкнуў пальчыкам Сымон, –Адазваўся песняй новай,І панёсся стройнай мовайЧуткіх струн удалы звон.І казалі струны тыя,Струны чуткія, жывыя: Як прыгожа-павабны вы, зоры! Нібы высыпаў іней агністы, Нібы пацерак шнур прамяністыАсвятляе глыбіны-прасторы.Ці не вам чэсць-хвалу даюць горыІ бясконцыя морыДаляў сонна-імглістых?Ці не вам гэтых хмарак зарніцы Песень блескаў звіваюць вяночкі?.. Выплываюць з усходу чаўночкі,Слугі сонца і яснай дзянніцы,Каб дзяньку адчыніць акяніцы, –Адсланяе граніцыГэта песня паўночна. Быць хацеў бы я сонцавай коскай: Зазірнуў бы я ў надзор'е; Я гаманіў бы з чыстаю роскай, Я бы каціўся з хмарчынай слёзкай, Я б крынічкай бег з сузгор'я І праз гэты цёк бы двор я.Зоркі ў небе – неба вочкі,Месячык – вартаўнічок,Хмаркі – ветравы сарочкі,Неба шыр – пастаўнічок,Дзе ноч-цьма снуе красёнцы,Дзе чаўночак ладзіць сонца,Каб усплыў на іх дзянёк.А зарніцы – пыл агнёвыЗ панадземнага гарна;Громы – водгулле размовыБліскавіц і перуна;Знічка – зорачак кананне,А вясёлка – выплываннеЗлатадзеннага чаўна...Але – ша! там штось мільгнула,Голька шурхнула лістком!Пад парканам каля шулаШтось стаілася цішком!– Хто там? – ціха ён пытае.– Гэта я, Сымонка, я! –Цьма парушана пустая.– Не палохайся – свая! –І, як козачка лясная,Бы той лёгкі матылёк,Ганна вішні расхінае.Ён назад ступіў на крок. ГаннаСкрыпку ўчула, не стрывалаІ, схаваўшыся ў кусты,З паўгадзіны тут стаяла, –Вельмі ж добра граеш ты:Век бы слухала, здаецца! –Так гаворачы, янаСела радам з ім, смяецца,Ціхай радасці паўна.Хлопчык здзіўлен, ён бязмовен,Ён таксама шчасця повен.ГаннаЧаму ж ты маўчыш, Сымонка?Ці пашкодзіла? не рад?СымонМне здаецца – ўзышло сонка,Асвятліла гэты сад,Бо ты добрая, з душою,Ты ўся свецішся дабром,І здаецца, што з табоюЯ даўно-даўно знаём,Бо душа душы шукае,Бо ёй цяжка на зямлі.ГаннаНе хвалі; я не такая,Не, мяне ты не хвалі!..Паіграй! СымонА як прагоняць?..Лепей так паседзімо;Няхай ноч адна гамоніць,Няхай граецца само.ГаннаХіба ж ночка голас мае?Ночка проста – ноч і цень,Калі ўсё адпачывае,Ноч тады, як згасне дзень.СымонІ ні разачку ніколіТы не чула, як жыва,Галасоў начных у полі,Ці як шэпчацца трава?Як у лесе дрэва з дрэвамЦіха, важна загудзе,І як жыта шумам-спевамМову-песню павядзе?Ось прыслухайся, Гануся,Ды навокала ты глянь...ГаннаА мне страшна, я баюся...Можа гэта толькі здань,Або нечысная тхлань?СымонТы не бойся: не пасмееЗлыдзень нават падступіцца,Бо дабром і згодай вее,Ён той згоднасці баіцца.Спіць усё, а дух сусветуЗ духам лучыцца зямліІ адводзіць ліхасць гэту,Каб шчаслівы ўсе былі.І ўсім добранька: раслінкам,Пташкам, рыбе і звяромІ тым беленькім хмурынкам,Дзе грымеў нядаўна гром,І тым зоркам нерухлівым,І тым зоркам, што дрыжаць,І прасторам тым маўклівым,Што над зорамі ляжаць;І цяпер, у часе згоды,Хоры песень іх чутны,Голас нейкай асалоды.Мы жывём – жывуць яны!ГаннаЯ не ведаю нічога!Ты ж гаворыш, бярэ дзіва.Так, на свеце ўсяго многа,Як размысліш унікліваІ падумаеш над гэтым.А скажы: і краскі жывы?Ім баліць, як рвеш іх летам?СымонНу, напэўна, балець будзе.Можа нават яны плачуць,Толькі слёзак іх не бачаць,Ці не хочуць знаць іх людзі!ГаннаАх, Сымонка, вось цікава!Я не буду рваць іх болей:Хай жывуць сваёю доляй,Бо на гэта маюць права...Як дазнаўся ж ты, спытаю,Аб жыцці тым, што за намі? СымонЯ так, Ганя, адчуваю,Бачу ўласнымі вачамі.Быў я меншы, жыў я з дзедам,Ды не з гэтым, а з другім,І ён многа чаго ведаў,Шмат гуторылі мы з ім.Ён і скрыпку даў мне гэту,Навучыў вадзіць смыком.Ён памёр у канцы лета,Я ж вандрую жабраком...ГаннаТы – жабрак! Чаму ж так стала?І ці ж гзта справядліва?Ты павінен жыць шчасліва,А табе разгону мала!..Мне так шкода цябе, шкода:Ёсць бацькі, ты ж сірата!..Твая долечка люта,І пагана, ох, прыгода! СымонМожа так, а можа й не:Служыць шчасцейка і мне.Вось паслухай, зрабі ласку:Раскажу табе я казку. «То няўдалы,Непрыкметны быў дубок,Нехлямяжы, заняпалыІ пахілены набок.Хто быў дужшы і праворны,Той грунт лепшы карыстаў,А слабейшы і пакорныЖыцце толькі марнаваў.Дрэвы ўсе раслі, таўшчалі,А закіданы дубокЗа нямашто зневажалі,І ён быў так адзінок,Змізарнелы і адметны,Для другіх дубоў чужы,З ім быў кожны непрыветны,Як той камень на мяжы.Збоку глянуць – дуб нікчзмныІ не варты нікуды.Ды чужы свет патаемны:Хто зірне ў нутро, туды?А ў яго быў кут багатыДумак розных, спеву, сноў,Казак вугал непачаты,З ім парады ветрык вёў,З ім размовы мелі хмаркі,Перасмейваліся з ім,Плывучы ў адзенні яркім,Тканым сонцам залатым;З ім улетку, дзень і ночку,Булькаў светлы ручаёк,А з палёў, з лясоў дубочкуНёс навіны матылёк.Углыбіўшыся ў плынь свету,З тым злучыўшыся жыццём,Часта ў жаль яго адзеты,Ён зрабіўся песняром.І спяваў ён так прыўдалаУ той час, як свет сціхаў,Што аж неба замірала,І зямля ўся замаўкала,І дух згоды ахінаўТады ўсё яе стварэнне,І ўсё слухала той спеў;Чэзла зраднае насенне,І знікалі злосць і гнеў.Ажывала ноч глухая,Зноў займаўся ясны дзень,Затраслася сіла злая,Чуе – кепска; згіне цень.Сціхла песня – цёмна стала,Згаслі ўраз усе агні,І сякера заблішчалаПры дубовым карані!Ссеклі злыдні дзіва-дрэва,Сэрца вынялі з яго,Каб не чулі болей спевуНайдзіўнейшага таго,А дубок без сарцавіныЗлосна кінулі на дол.Змоўклі песні з той часіны,Смутна стала навакол;Толькі зрэдку на світанні,Як павейваў вецярок,Журба чулася, стагнанне, –Плакаў ссечаны дубок.Шоў тым месцам падарожныІ спыніўся: чуе ён –Не то голас чый трывожны,Не то струн балючы звон.Аглянуўся – нікагутка.Бліжай к дрэву ён ступіў –Што за дзіва? што за чутка?Дуб жалобна галасіў,Як бы скаргу слаў на когаЦі на долю наракаў.Падарожны з дуба тогаДудку жыва змайстраваўІ пайшоў у свет ён БожыЗ тою дудкай жабраваць.Але ўжо не так прыгожаГэта дудка стала граць.Бо не тое на ёй гралі,Чым душа яе жыла,Бо яе дар зневажалі,Бо нявольніцай была.Смуткавала дудка таяАб тых родных каранёх,Аб праўдзівых песнях краю,Мілым лузе і палёх.Толькі ж раз яна пачулаРодны голас, родны зык:Воля, ласка ёй вярнулаЗлымі выняты язык.А за момант ласкі, воліЎсё гатова дараваць,І за гэта сваю долюСтала дудка выслаўляць.А як волю ўсю пачуе,Дрэва тое ажыве,Песня-радасць запануе,У прасторы паплыве,А на тых яго карэнняхДрэвы новыя ўзрастуцьІ другому пакаленнюТую песню дапяюць».Скончыў хлопчык казку-гораІ галоўку пахінуў,Зноў Сымонку, як учора,Нейкі смутак агарнуў.Ганна слоўка не ўранілаІ маўчала, як і ён,Бы жуда іх ахапіла,Надышла з усіх старон.І раптоўна Ганна ўстала,Міг – памкнулася маўчком,Абняла, пацалавалаКрэпка-крэпка і прапалаУ садку за вішнячком.А на ўсходзе чырвань грае,Цень радзее, нікне мрок,І зямелька ўжо вітаеНовы радасны дзянёк.