Быў якраз пачатак мая.Ну й была тады вясна!Ось такая, што бываеМожа ў сотні лет адна:Было ў меру ўсё і ў пору:Дожджык пройдзе, зноў цяпло,Травы, краскі гнала ўгоруНа прастору, на святло.Выйдзеш з хаты надасвеце,Так і піў бы дух зямлі,І раслі б, здаецца, дзеці,Каб іх кінуць на раллі.А дзянёчак як настане,Тая ранічка вясны!Кропля роскі на каштанеБлеск запальвае дзіўны;У ёй зорчын смех блукае,І вясёлкі ў ёй дрыжаць,А лес радасцю гукае,Шчасцем вее сенажаць.А вакол так ціха-гожа,А паслухаеш – чутно,Як расце трава і збожжа –Нівак свежае руно.І з зямлі празрыстым парамК небу ўзносіцца туман,Як малітва сонцу, хмарам,І дрыжыць, гарыць пажарамСкат узгоркаў і курган.Ну, вясна была на дзіва!Не, Сымонку не забыцьТой вясны, пары шчаслівай,Покі ў свеце будзе жыць!То было нейк у суботу.Слаўны выдаўся дзянёк!Моцна парыла, а потымСтаў павейваць вецярокДы густы, падуў з заходуІ засценьваў неба край.– Будзе нейкая прыгода,Ходу, хлопча, падбаўляй –Ці не пройдзе дождж, глядзі ты:Млявасць чуецца, цяжар;Так і спаў бы, як забіты,І так парыць, такі вар,Што насілу цягнеш ногі,Хоць лажыся дзе пад плот.Дзед з Сымонкам шлі дарогайМіж палёў у свой абход.– А ўжо сонца невысока,Не мінуць бы хутароў.Бачыш ты іх? Ці далёка?– Тут, дзядок, няма двароў, –Паглядзеўшы, хлопчык кажа.Зноў маўчком яны ідуць;А на захадзе, як сажа,Хмары цёмныя ўстаюць,І варушацца клубы іх, Як жывыя, І сівыя,Нібы голавы на шыяхНейкіх волатаў дзіўных,З багна неба насланых,Ды, як змей многагаловы,Націскаюцца цяжэй;Глушыць землю шум іх мовы,І выконвае ім словыГром выразней і мацней.Ідзе хмара. БліскавіцыПалыхаюць і гараць.Сам пярун там грозналіцыПерайшоў зямлі граніцыІ вядзе над ёю раць.Лук яго з маланак звіты,Хмара – шчыт, а стрэлы – гром,Бура – конь многакапытны;Ён віхрамі апавіты,Неба ўсё яму шатром.І ўеё ніжай і ўсё ніжайАбвісае хмар страха,І ўсё грозней ды ўсё бліжайГром, зачаўшыся сціха,Забушуе, бухне ў борыГукам-грукатам пярунІ пагоніць гуды ў горы,Гне лясы, гудзе лясун,Як гудзе струна гітары.Пазіраў Сымон на хмары.Што ж яны там выраблялі!Як клубіліся яны!Як маланкі іх аралі!Як траслі іх перуны!– Дарма выбраўся ў дарогу,Дзе ж схавацца нам цяпер?..Вер у Бога, але БогуНе заўсёды, браце, вер! –Дзед ісці хутчэй стараўсяІ Сымона падганяў,Шоў, на момант прыпыняўся,Хаты поглядам шукаў.– Ну, грымоты, ай, грымоты!І ўвалье ж нам, ого-го!..– А скажы дзядок: чаго тыНа гром хрысцішся? чаго?Толькі блісне бліскавіца,Ты і хрысцішся? Чаму?– Ты, Сымон, яшчэ дурніца,І тлумач усё яму.А затым, каб злога духаГэтым крыжам адагнаць!Як жа гэтага не знаць?Каб не лез злы дух, псяюха,Бо Ілья яго, паганца,Лупіць стрэламі грамоў,Раз'язджаючы ў маланцыНад зямлёй між аблакоў;Вось ён схованкі шукаеПад хрышчонаю душой,Бо на свеце чорт блукае,Каб пакепліваць над ёй. –Хлопчык слухаў у здзіўленні,Вочы кідаў на карчы,А ў пужлівым уяўленні,Ўсталі чэрці-рагачы.Унь на дзераве з бярозыРожкі вытырклі і хвост,Штось пабегла там у лозы,Нешта скокнула пад мост.А што там у пні за дзіва?Вушы, нос і капыток...Ну, напэўна там чартокПрытаіўся палахліва.А па хмарах на маланкахГромы кідае Ілья,Аж калоціцца зямля,Цёмна стала на палянках.– Дзедка, бачыш, унь сядзіба,Па-над лесам хутарок!– На ачосы пойдзем хіба,Ды хутчэй, хутчэй, сынок.Са шляху яны звярнулі,Нацянькі ідуць мяжой.Хмары ж неба апранулі,Даль закрылася імглой.Як жывое срэбра, важкаЗ хмар пярэдніх дождж упаў;За маланкай следам цяжкаГром страшэнны загучаў.І, здалося, не стрымалаХмара цяжару грамоў,Раптам ставы разарвала,Нібы лёд рака ўзламалаІ пабегла з берагоў.Слепіць вочы бліскавіца,Бура, громы, навальніца,Па зямлі бягуць крыніцы...Вайшлі ў хату дзед з Сымонам,Чэсць далі гаспадаром,Старасвецкім «пахвалёным»Прывіталі гэты дом.Стаў Сымонка каля лавы,Хату поглядам абвёў,А халацік безрукавыЦёк у дзесяць ручаёў.Загарэў, бядак, ад сонца,Твар лушчыўся і ліняў,І мізэрна так бясконцаГэты хлопчык выглядаў!Толькі вочкі асвячаліТвар замораны, худыІ так многа прыдаваліХлопцу гора і нуды.І было ў іх задумленнеНе дзяціных яго лет,І адбітак засмучэнняПалажыў на вочы след.І той погляд раз даволіХоць на момант улавіць,Каб ужо яго ніколі,Назаўсёды не забыць,Бо жыццё прайшло няскладнаПа дзяцінай паласе, –І на хлопчыка ўспагаднаПазіралі тут усе.– Што, дзядуля: гэны блазанСвой табе, чужы, ці як?– Не, панюхна, не сваяк, –Так нядоляй са мной звязан.– А радню ж якую мае,Ёсць бацькі, ці сірата? –Хлопчык вочы апускае,Падаецца ў бок кута.– Як сказаць вам? збег ён з дому!Выгнаў бацька яго вон.Што ж было рабіць малому?І са мною ходзіць ён. –Тут на хлопца вочы строгаСам ускінуў гаспадар.– Бацька выгнаў? бойся Бога!Эге, ты, відаць, штукар!Што зрабіў ты, прызнавайся?Мусіць, печаны ты гад?– Кінь ты, бацька, не чапляйся!Можа ён не вінават, –Кажа ціха гаспадыня: –Што карыць яго дарма?Ад дабра свой дом не кіне,Добра ведаю сама. –Як заплача тут хлапчынка!Як прарвецца яго жаль!Аж дрыжыць ён, бы націнка, –Ну, канчаецца амаль,Бо ён першы раз, няшчасны,Слова жаласці пачуў;Слова ласкі, погляд ясныСэрца хлопцу павярнуў.Стала ў хаце ўсім нялоўка,Бо пачулі чэрствасць, стыд,Бо з-за ласкавага слоўкаГэтак плакаў ён наўзрыд.– Сціхні, годзе, а то брыдка:Хто не бачыў тваіх слёз? –Дзед тузнуў яго за світку,За плячук яго патрос;– А чыя ж то скрыпка гэта? –Зноў спытаўся гаспадар.– А яго! О, граць ён мэта:Першай гільдыі штукар!Ну, Сымон, утні ты, браце,Хай паслухаюць паны! –Зацікавіліся ў хаце –Больш Сымон ім стаў дзіўны.Ён уцёрся кулачкаміІ ўжо плакаць трохі сціх,Больш вясёлымі вачаміЁн акінуў тут усіх.Мімавольна і выпадкамЧыйся погляд ён спаткаў,Хтось сачыў за ім украдкамІ вачмі вачэй шукаў.Ён ніколі не забудзе,Покі жыць на свеце будзе,Пары ясненькіх вачок,Тонкіх бровак, тварык ветлы,І на губках такі светлы,Такі добранькі смяшок.Ён яшчэ раз вочкі ўскінуў,Зноў той погляд улавіў.Тут Сымонка скрыпку вынуў,Чуць галоўку пахіліўІ зайграў, ды так прыўдала,Як ніколі не іграў,Скрыпка нібы вымаўляла –Душу радасць авявала,Душу смутак ахінаў.Змоўклі ў хаце ўсе дазвання –Зачароўваў ён усіх,Толькі зрэдку, без пытання,Сам сабою чуўся ўздых.Галаву рукой апёршы,Гаспадар прысеў за стол,Нерухомы, бы абмёршы,Апусціўшы вочы ў дол.Гаспадыня, як стаяла,І застыла так, маўчыць,Бы яе штось прыкавала,На твары сляза блішчала,А струна гучыць-гучыць!Грае хлопчык ды часаміКіне вочкі ў той куток,Каб спаткацца зноў вачаміЗ парай ясненькіх вачок.А яны глядзелі пільна,І ўспагадна, і прыхільна,Ды так міла, ды так гожа,Як дзяўчынка глядзець можа.Ад тых вочак шлі праменні,Сэрца лашчылі цяплом,Адганялі мрок-суценне,Душу цешылі святлом.І тады струну раптоўнаАжыўляў вясёлы тон,Плаваў смык той лёгка-роўнаДы з струнамі палюбоўнаВёў суладны гоман-звон.Так на полі ў вечар маяВетру лёгенькі павеўЧуць калосікі гайдаеДы з іх гутаркі складаеНейкі гожы-ціхі спеў.Скончыў ён, а вобраз гранняЖыў, звінеў яшчэ ў душы,Як той голас развітання,Што гучыць табе ў цішы.– Хлопчык, родны ты мой, мілы!Як жа граеш ты, браток!Як завешся ты, пахілы,Залаты мой ты чаўнок? –Хваліць хлопчыка малогаГаспадар на ўсе лады.– Ну, хадзі за стол, нябога;Сядзь і ты, стары, сюды,Пасілкуйцеся з дарогі...Ты знімі, дзед, свой мяшок! –Крэхча, дзякуе убогі:– Не турбуйцеся, панок!От прысяду я тут з краю,Хай вас Бог усіх цаліць...Я, панок, нашто хлусіць, –Надта хлопца паважаю,Слаўны хлопец, малайчына,Як бы ў ім мая ёсць кроў,І гляджу яго, як сына,І люблю, каб я здароў!– Але ён худы да змору...Што ж, Сымонка, не ясі?Ганна, збегай ты ў камору,Сыру хлопцу прынясі!Дык то Ганна! Ну й дзяўчынка!І прыўдалая ж яна!Станік тонкі, бы націнка,Тварык – ветлая вясна,А як гляне, вочкі ўскіне,Усміхнецца – ясны дзень!Хоць якая злосць астыне,Раптам згоніць з твару цень.– Ну, частуй музыку, Ганя! –Застыдзілася яна,Як цвет маку, ўся дазванняШчочка стала чырвана.Але вочкі ускідаеНа Сымонку ды ізноўІх саромліва спускаеІ ніяк не знойдзе слоўПапрасіць яго як трэба.І Сымонка сам не свой:З сырам сыр есць замест хлеба,Трэ галушачкі рукой,Ніжай гне свой стан сірочы,Рук ые знае дзе падзець,І не смее ёй у вочыСмела, проста паглядзець.Дзед тым часам твар жагнае,Вочы ўзняўшы к абразом,І прад імі выслаўляеЁн прыветны гэты дом.– Дзякуй вам за падвячорак! –Кажа ён гаспадаром.– Ну, Сымон, да першых зоракМожа ў Ліпы сціганём? –Хлопцу стала нейк маркотна.– Пойдзем! – кажа, і ўздыхнуўІ падняўся ды гаротнаХату тую азірнуў.І заныла, так занылаСэрца беднае яго!І журбота падступіла,А па чым яна? чаго?Зноў ісці жабрачым шляхамІ жыць гэтак дзень за днём,Калі тут, пад гэтым дахам,Ён авеяны святлом!– Тут начуйце, хто вас гоніць?Унь на небе колькі хмар!Ды ўжо й позна, – ім гамоніць,Іх спыняе гаспадар:– Клуня блізка, і на сенеМожна добра адпачыць,Чым вы мелі па каленіГразь папоцемку мясіць.– О, няхай вам Бог спрыяе!Нам абы-які куток, –Кажа дзед ды зноў знімаеСвае торбы і мяшок.