Читаем Сымон-музыка полностью

Нікне ночка. Дзень чуць значнаЗ смехам ясным на вуснохІдзе з ёю ў стэп няўбачныІ губляе ў глыбінох,Цёмна-сініх і далёкіх,Там, дзе зорачкі гарацьІ дзе хмарак адзінокіхВіхр не смее заганяць.Як той дзень за ночкай следамХодзіць кожную пару,Шоў Сымон за старцам-дзедам,Дзед – уніз, ён – угару.Дзед слабеў і траціў сілы,Круг жыцця ён замыкаўІ ступаў на край магілы,Хлопчык круг свой пачынаў.Шлі яны ад хаты к хаце,З вёскі ў вёску, з краю ў край,У сярмяжках – латка ў лаце,З адным толькі словам – дай!І ў прыгодзе ўсё бывала:Ціснуў холад іх, мароз,Снегам вочы засыпала,Вецер торбачкі іх трос,Як шалёны, выў, смяяўся,Біў у твар і з ног скідаўДы ў лахмоцце забіраўся,Шапкі з іх галоў зрываўІ ганяў па снежным полі,Злы, бязжаласны вар'ят.І Сымонка, як ніколі,Зазнаў горачка тут шмат.Але хлопча шоў пакорна,Мерным крокам, як і дзед;Сцежка ўсюды ім прасторна,Ім адчынен белы свет.Ды што нам у тым прасторы?Што нам шыр без берагоў,Калі мы – чаўночкі ў морыБез вясёл, без жагялёў[5]?І арлу прастор не мілы,Хоць і волен яму пуць,Калі ён не мае сілыВольна крыллямі ўзмахнуцьІ ляцець, куды ён хоча –У бяздонне глыбіні,Там, дзе ў хмарах гром ракоча,Самі паляцца агні.    Неразлучны з скрыпкай-другам,Хлопчык шоў, у снезе вяз,А па хатах з дзедам цугам,Вочы ўзняўшы на абраз,Пеў жабрацкія літанні,У тон дзеду патрапляў,І дзядоўскія спяванніЁн на скрыпцы выйграваў;І тады, як зрэдку спевыПесень дзедавых святыхЦіхім жаласці павевамСтрун краналіся жывых,Скрыпка раптам ажывалаІ ўжо новым языкомЖаласць сэрца выяўлялаІ звінела пад смыком.І тады вакол СымонкіЎсе збіваліся цясней,А дзядоўскія скарбонкіНакладаліся паўней.Грош завёўся ў дзеда ў латах –Запамог Сымон яму...Так па дворах і па хатахПеракідалі зіму.Надакучыла ж зіміца!Прыхадзі хутчэй, вясна:Ты – крылатая зарніца,Ты – прызыўная струна,Ты – дзяўчынка-чараўніца,Ты прыветна, ты ясна,Гучнай радасці паўна;Ты – надзей і мар злучэнне,Ты – гром песень, цішыня,Ты – надзорнае імкненне,Ты – прастора-шырыня,Ты – прыгожасць-летуценне.Ты – развага-глыбіня,Усмех радаснага дня.Прыхадзі ж, вясенька-радасць,Буйна росамі заззяй,Хай твая краса дабра дасцьІ абудзіць гэты край!І прыйшла яна, княгіня,Пазганяла снег з зямлі,І дзе толькі вочы кіне,Ажыўлялася пустыня,Травы, красачкі раслі.А Сымонка нецярпліва,Сам не знаючы чаму,Ждаў вясеньку, ждаў, як дзіва,І кляў холад і зіму.І цяпер ён быў вясёлы,Бо ён чуў, што ён жыве,Што жыве з ім лісцік кволы;Жыцце чулася ў траве,У гаёчку, у лясочку,На палях, і на лугах,І ў зялёненькім лужочку,І ў крынічных берагах;І ў душы бы штось спявала,А пра што, душа не зн'ала –Так спявалася само;Чуў хлапчынка, што спадалаЗ шыі цяжкае ярмоАдзіноты, долі горкай, –Свет хацелася абняцьІ людзям бліскучай зоркайУ іх цемрадзі заззяцьІ сказаць ім, як шчасліваМожна жыць і на зямлі,А яны ўсе – злы-маўклівыІ гняўліва-абурлівы,З рубяжоў дабра зышлі.Ён любіў і неба гэта,Недасяжную глыб-сіньІ бязмежжа горных светаўІ адвечную іх плынь.Ідуць часам яны з дзедам, –Месца слаўнае, цяпло,Час паўднёвы прад абедам.– Э, куды наша ні шло, –Кажа дзед: – прысядзем хіба? –Хлопчык згодзен, хлопчык рад,Хоць не любіць дзеда-грыба:Дзед залішне скупават,Толькі цешыць абяцанкай,А не справіць халата,І стары, а жыве зманкам,Дзед – шалыга[6], шалахта[7].А дзед сядзе каля дуба,Кій паложыць на траву,Люльку возьме ў рот бяззубыІ пахіліць галавуДы пачне сваё казанне,Як павінен жыць Сымон,Каб праз тое навучаннеЛепш прыбраць яго ў палон,Бо таму не збыць пакуты,Хто б над старасцю накпіў.– А скажы, дзядок: чаму тыМне халацік не купіў?Бач, халат мой: – кучка гноюІ няма ў ім рукавоў!– А нашто халат вясною?Ну, нашто, каб я здароў?Меў бы ты халацік новы,Дык які б ты быў жабрак?Людзі пальцам ткнуць гатовы:Жабраку абнова – брак!Людзі скажуць: ён багаты,Паглядзі, які халат!На парог не пусцяць хаты,Крыкнуць: «Вон, пайшлі назад!»Зацкуюць яшчэ сабакамДы дадуць і кулакоў...Рвань ёсць беднасці адзнака,Беднасць – доля жабракоў.А зірнуць, вось, на такога, –Хіба той не дасць, хто ліх...Слухай ты мяне, старога,Лепей ведаю я іх.– А скажы, дзед: ці не можнаЖыць праўдзіва, а не так?..– Ну, а як, скажы, а як?Галава твая парожна!Дзе ж тут зман той? вось дзівак!Раз узяўся ты за гуж,Не кажы, што я не дуж;Трэба ведаць тут парадкі:Зверам будзь сярод звяроў,Між авечачак – ягняткам...Толькі так, каб я здароў!Ты паслухай, што скажу я:    – Думала варона,    Чорная хвальбона, –    Хай не марыкуе, –    Думала-гадала,    Што ёй свету мала    І чагось бракуе.    Пташкі ўсе, як пташкі:    Лёгкі лёс ці цяжкі,    А жывуць як трэба    Хто жыве ў балоце,    Гнёзды ўе ў чароце,    Мае свой кус хлеба:    Чапля ловіць рыбу,    І ў сваю сядзібу    Носіць бусел лсабы.    Плюхаюцца качкі,    Гусі, іх сваячкі, –    Ім вада была бы.    А хто жыў на полі, –    Меў там свае ролі,    Свой парадак пэўны.    Толькі той вароне    Паў на глузд, Сымоне,    Замер неспадзеўны:    Хоча быць арліцай,    Бліснуць бліскавіцай    У надземнай багне,    Каб ва ўсім стварэнні    Выклікаць здзіўленне –    Славы сабе прагне.    І варона з шула    Крыллямі ўзмахнула –    Вышай, вышай, вышай!    Яна ўжо высока,    Чуць угледзіць вока,    І здаецца мышай.    Толькі ж хто ні гляне    На яе лятанне,    Кажа: «То ж – варона!»    Бачыць – прагарэла,    Бо не выйшла дзела,    Не па ёй карона!    Але не шманае    Пташына дурная,    Новы шлях цярэбіць:    «Спаганю сваё я,    Спробую другое –    Паплыву, як лебедзь!»    Дэбае варона    На адхон затону,    Дэбае, гяргеча;    Стала над вадою    І – бух з галавою!    Шугнула, бы з печы!    Вымакла, бядачка,    Бо яна не качка,    Чуць не затанула.    Вылезла на бераг,    І цана ёй шэлег[8]    Не ўзляціць на шула.    Кінула варона    Дасяганне трону,    Зноў ідзе на летнік[9].    І да гэтых часаў    Ёй зачынен засаў:    Ёй прызначан сметнік.    Дык не будзь, Сымоне,    Падобен вароне    І не круці носам,    Слухай ты старога,    Не кажы пустога...    Ды... змагайся з лёсам!Хлопчык слухаў, ды не верыў:Лжэ ён, гэты стары пень,І дзядоўскія намерыЯсны хлопчыку, як дзень.І Сыыон даўно заўважыў,Як дзед пазухі бярог,Як размовы меў аб кражах,Як казаў аб зладзяёх.– Ці дзед хвор? – пытаў хлапчына, –Што хапаешся за бок?– Дый не дуж такі, браток, –Крэхча хітры старычына,Стогне, войкае нарокам,Як бы й праўда, што баліць;А ў старога там, за бокам,Срэбра цэлы спрат ляжыць.Вось ён байкі выдумляе,Як зладзеяў моцна б'юць,Што за доля іх спаткае,Калі ў пекла пападуць.Як іх толькі не ўшчуваюць:Вараць іх чарты ў катлох,Скуру кіпцямі здзіраюцьЗ іх зладзейскіх рук і ног;Б'юць у спіну бусакамі[10]І жывое мяса рвуцьІ па пальцах малаткаміЖараць, косці іх таўкуць.А найгорай тым трапляе,Хто няшчасных жабракоўКрыўдзіць або абкрадае –«Не сказаць – каб я здароў!»
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики