Читаем Сымон-музыка полностью

Непрыхільны, як сіротка,Не прыласканы нікім,Ведаў хлопчык, як салодкаЖыць вось так, сабой самім.На Сымонку даўно ў хацеЎсе махнулі ўжо рукой.Не радзіцца б лепш дзіцяціЗ такой чуткаю душойУ куточках, дзе спрадвекуБеднасць лютая гняце.Цяжка жыць у цемнаце,У знявазе чорнай, здзеку,Дзе адбітак свой з-за хлебаНакладае талака,Дзе так пільна праца трэба,Плечы моцныя, рука,Дзе рот лішні на прымеце,І так топчацца сям’ёй, –Лепш бы там не жыць на свецеДзеткам з чуткаю душой!І Сымонка чуў і бачыў,Як крыўляліся дзядзькі,Ведаў, што ў сям’і ён значыў;Нават родныя бацькіПапракалі сына хлебамПры абедзе за сталом.Ён – завала, ён – нязгрэба,Ён радзіўся гультаём!Горка стане бедачыне,Не прыхіліцца нідзе,Тады толькі жаль астыне,Як пажаліцца дудзе.На прыволлі, сеўшы ў полі,Смутна стане хлопчык граць;Льюцца, таюць зыкі болю,Аж калоцяцца, дрыжацьДы заплачуць, затрасуцца,Капнуць дробнымі слязьмі,То ўгару яны памкнуцца,То зноў нікнуць па зямліІ жалобна заміраюцьНемай жальбаю глушы,То зноў ціха зачыняюцьГоман сэрца і душы.– Ось, глядзіце, здольна грае,Як дудар той запраўскі!Так, галубкі, выцінае,Што рве сэрца на кускі. –Смутак жнеек тых апране,Разагнуцца і стаяць,Як Сымон на дудцы станеЖальбу сэрца выяўляць, –Так жа грае ён прыгожа,Серп застыне ў іх рукахІ павісне жменька збожжаНа разогнутых плячах.Але дудка замірае,Як бы той дзявочы ўздых,І паволі заціхаеУ прасторах дзесь пустых.Граў Сымонка, а дзед слухаўІ ківаў у тахт яму,Як бы ён з вялікай скрухайДумаў нейкую думу.– Добра граеш, хвацка граеш! –Дзед, ачнуўшыся, казаў: –І вялікі талент маеш!..Я, брат, зразу адгадаў,Што музыкам ты радзіўся...Малайчына ты, Сымон!Адно б толькі не пабіўсяІ ты сам, як той твой звон. –Здрыгануўся хлопчык злёгку,К дзеду ціснецца бачком,Такі шчупленькі ён, крохкі,Вочкі ж бліскаюць агнём.І хлапчынка не стрымаўся:– Не, дзед, будзеш рагатаць...Я даўно, дзядок, збіраўсяДзеду нештачка сказаць,Ды ніяк не прыбяруся,Не асмелюся ніяк –Смеху дзедава баюся!– Эх, Сымон! ото дзівак!Праўда: молада-зялёна!..Ах, каб ты здаровы рос! –Да сябе ўзяў дзед Сымона,За плячук яго патрос.– Ну, расказвай! кажы смела,Мой музыка малады:Што ў цябе там зноў наспела?Можа песня для дуды?– Вось што ўперад я спытаю:Дзед! Ці чуе зямля боль,Як па ёй саха крываяРобіць боразны і роль?Як зямельку конік топча,Ці баліць ёй? ці чутно?– Мудра ты пытаеш, хлопча, –Проста слухаць мне дзіўно!Не, не чуе, бо не жыва:Хіба можа чуць пясок?Заўсягды зямля маўкліва:Як ні бі яе – маўчок! –Змоўк Сымонка і прыгнуўся,Цень задумы на ім лёг;Ён у думках зноў замкнуўсяДы скуб траўку каля ног.– Не, дзядок: а мне здаецца,Што яна такі жыва,Бо адкуль усё бярэцца:Краскі, дзерава, трава?Ўсё з зямелькі, дзедка мілы!Хто ж іх корміць, дарагі?Хто дае ім моцы, сілы?Як, з чаго растуць лугі?І чаго зямля так сумнаПознай восенню, зімой?І чаму прыветна, шумнаІ так весела вясной?Бо яна, відаць, штось знае,Бо яна жыве, дзядок.Ўсё жыве і душу мае:Краска, дрэва і жучок...– Хто ж яго, Сымонка, знае,І не нам судзіць аб тым:Гэта справа – патайная,Не мне розумам дурнымГэты белы свет тлумачыць,Бо хто ж я? сляпы мужык!Мо твой розум далей бачыць,Мо ты ў праўду глыбей ўнік,А стары ўжо, бач, дурнее,Як за семдзесят залез.– Ты зірні, дзед, унь чарнее, –Паказаў хлапчук на лес, –Пара хвоек так прыгожа, –Ты прыгледзься добра к ім...Ці не праўда, як не схожаАдно дзерава з другім?Тая хвоя, што пры полі,Бач, стаіць як важны пан,Разгарнуўшы на прыволліСвае лапы, бы каптан;А другая, небарака,Пахілілася наніз,Стан пагнуўся, як кульбака,І верх жудасна абвіс.А чаму? У іх дзве долі –Лёс няроўнага жыцця...– Ну, Сымон: не чуў ніколі,Каб тваіх гадкоў дзіцяДы так мудра разважала,Толькі ведаеш, браток:Мне здаецца ўсё, што малаПажывеш ты, галубок,Бо не любяць свет і людзі,Каб іх тайнасці пазнаць,Каб заглянуць у іх грудзіІ зняць тайнасці пячаць...Ну, а што ж ты мне, старому,Думаў, хлопчыку, сказаць?– Тое, дзедку, што нікому –Табе толькі можна знаць.– Дзякуй, хлопча, за увагу,Надта рады, мой каток!Сядзь бліжэй, а я прылягу,Бо штось ные трохі бок...Эхе-хе, брат! адспяванаМая песня, дый пара –Ўсё нутро ўжо папсавана,Чуць трымаецца кара. –Застагнаў дзед, кладучыся,Лёг, шчаку рукой падпёр.– Смерць падходзіць, крадучыся,Як да стада воўк з-за гор...Ты, Сымон, баішся смерці?– Не!.. сапраўды гавару:Я б хацеў скарэй памерці, –Дзед, памрэш, і я памру.– Жыць табе, мой хлопча, трэба:Ты малы яшчэ, дзіця:Расквітнее твая глеба,Прыйдзе час твайго жыцця...Уміраць хоча! старэча!..Смейся з гэтай гаманы!.. –Ды ў той момант дзесь далечаЦіха бомкнулі званыІ між імі звон пабіты,Той надтрэснуты, стары;Зыкі, смуткам апавіты,Млеюць жаласна ў бары.– Вось цікава: аб тым звонеЯ й хацеў апавядаць.– Ну, кажы, кажы, Сымоне,Бо цікава гэта знаць.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики