Читаем Сымон-музыка полностью

Нікла жыцце ў шумным лесе,Агаляўся твар зямлі,І ляцелі ў паднябессіЗ звонкім крыкам жураўлі.Восень ткала ўжо красёнцыМяккай чырвані ў лістах,Восень спеў вяла бясконцы,З ветрам ходзячы ў кустах;Восень прала кужаль тонкі –Павуціння белы лён;Восень шэрыя заслонкіМоўчкі клала на адхон.Восень шла ў сырым тумане,Восень клыгала ўгары,Восень песні пела зрана,Восень ныла ўвечары;Восень слала дзень свой хмурныПа падатак у лясы,Каб на долы стол хаўтурныТам заслаў ёй абрусы.Ішоў зранку дзень пануры,Ахінуўшыся ў імглу,Вочы шэрыя прыжмурыцьІ міргне вятру-арлу.І падыме вецер спевы,Захістаюцца лясы,І даюць падатак дрэвы,Лістам сцелюць верасы.Адзін верас і красуе,Там чуваць яшчэ жыццё,А той вецер ліст драсуе,Размятае, бы смяццё.Глухла поле, замірала,Як бы дух пранёсся злы,І ў задуме пазіралаДаль з-пад шэрае імглы.Так на дзетак глядзіць матка,Як расходзяцца яныПа ўсім свеце з роднай хаткіНа мяжы свае вясны.Нейкім жалем павявалаАд аголеных палёў,Ад шнуроў тых, дзе бывалаНёсся шолах каласоў.Там цяпер ралля чарнела,Глыбы ўскопанай зямлі,І пакошу сеткай белайПавуцінкі заплялі.Пад агульны смутак гэтыГраў Сымон цяпер адзін,Граў прашчанне жыццю лета,Спеву-радасці далін;Граў разлуку з дзедкам мілым:Дзед не ўздужаў далей жыць –Пад крыжом, пад тым пахілым,Дзедка, друг яго, ляжыць.Нейк няждана смерць скасіла,Хоць даўно яна, як цень,Шла за ім, свой міг сачылаІ забрала ў ясны дзеньПры ўсіх людзях, сярод поля,Як ён трошкі прыкархнуў;Згас стары дзядок без болю,Раз ці два адно зяхнуў.Перацёр век дзед бязродны,Ціха жыў, цішэй сканаў,І ніхто ў пясок халодныСлёз гарачых не раняўІ не плакаў над труною:Быў пастух – цяпер няма,І халоднай цішынёюАгарнула яго цьма.Толькі у часе пахавання,Як закопвалі труну,Горкі смутак развітанняЎскалыхнуў душу адну.– Дзедка, міленькі дзядуня!Нашто ты памёр? нашто?Хто ж мяне цяпер прыгорне?Хто мне слоўка скажа? хто? –Прытуліўшысь пад крыжамі,Ціха хлопчык галасіў;Стук каменьчыкаў нажаміБіў яго і дух гасіў..Пахавалі і накрылі,Бомкнуў звон разы са два,А налета на магілеБыльнік вырасце, трава.І цяпер вастрэй СымонкаАдзіноту ў сэрцы чуў,Нейкі смутак, бы пялёнка,Моцна душу агарнуў.Гляне ён вакол на поле:Унь там груша, там лясок,А там жоўценькі пясок,А дзядка не ўгледзіш болей,Ён памёр. І што з ім стала?Дзе ж падзеўся яго дух?Ці душа ў зямлі прапала,Як агонь: згарэў – і стух?Ці яна па свеце ходзіць,Як туман які, адна,І спакою не знаходзіць,І нікому не відна?Смерць, жыццё... Дзіўно ўсё гэта!І нашто жыць? каб сканаць?Смерць прыйшла – і песня спета,І прыложана пячаць.І няўжо не будзе следу,Жыў на свеце ты, ці не?..Смуткаваў хлапчук па дзедуІ з ім бачыўся... у сне.А багацце, што дзед справіўЗа век доўгі – скрыпку, смык, –Ён Сымону ўсё аставіў.– Ты – музыка-чараўнік!Грай жа, дзеткі: скрыпка важна;Смутак ты ёй свой вальеш,І душа заплача кажна,Як ты смыкам павядзеш,Бо хто ў горкай паняверцыКрыж нясе свой, жывучы,У таго ў людское сэрцаЕсць праўдзівыя ключы.Грай жа, хлопча, і старогаТы хоць раз успамяні,Бо мне жыць, браток, нямнога:Мае злічаны ўжо дні.З скрыпкай збудзеш сваё гора,З ёю ты ўжо не адзін;Скрыпка – хлеб твой і апора,Дык шануй яе, мой сын:Скрыпка верна ўсім служыла,Каб і ты ёй верны быў, –Гаварыў пастух Курыла,Як духоўніцу[3] рабіў.І цікава была скрыпка,Як бы ў ёй быў хтось жывы:Мнагаспеўна, звонна-гібка,Бы выказвала славы,Як па струнах смык бывалаРучка здольная вяла:Добра гэта скрыпка гралаІ звінела і гула.Рад быў хлопчык: дар вялікі,Неспадзеўны то быў дар,А Сымону лёс музыкіУсміхаўся ў сонцы мар.Ён са скрыпкай неразлучны,Не спускае яе з рук,А ў час вольны і спадручныГраў і цешыўся хлапчук.А як часам горка станеЦі засмуціцца чаго,Скрыпку ўспомніць – сонца гляне,Асвятляючы ўсяго.І што ён ні ўчуў бы толькі,І пальецца з-пад смыкаГоман песні, віхар полькі,Вір бурлівы «казака».– Вось глядзі – музыка новыІ які яшчэ скрыпач!Спрытны, здатны, адмысловы;З вузел сам, а ўжо пабач!.. –На Сымонку і дзяўчатыПаглядалі цікавей,Ім пацешыць сэрца ў святаЗапрашалі ласкавей.І Сымонка пад бародкуДар старога дзеда браўДы, прысеўшы на калодку,«Каваля», «кадрылі» граў.Спрытна пальчыкі хадзілі,Смык то плаваў, то лятаў,Дружна струны гаманілі,Бы іх віхар калыхаў,То разгульна і шалёна,То спакойна, ледзь чуваць...Нават дома на СымонаСталі йначай пазіраць.«Ну, што ж? хлопец не загіне, –Маці думала аб ім: –Можна будзе жыць хлапчынеСкрыпкай, талентам сваім;Падзаробіць і на хатуДапамогу сваю дасць,Хоць не будзе тае страты,Хоць малую ўнясе часць».Бацька, хоць не прызнаваўся,Ды таксама трохі мяк,Калі часам даставаўсяЗ-за сынка увагі знак.Ды Сымонка неахвотнаГраў «кадрылі», «кавалі», –Біў ён болын на лад маркотны,Дзе пакутаю зямліАддаваўся спеў гаротны,Слёзы жаласці цяклі,І дзе чуўся жаль, уціскі,Крыўда, гора бедака,Бо свет смутку болей блізкіБыў для сэрца хлапчука.
Перейти на страницу:

Похожие книги

Партизан
Партизан

Книги, фильмы и Интернет в настоящее время просто завалены «злобными орками из НКВД» и еще более злобными представителями ГэПэУ, которые без суда и следствия убивают курсантов учебки прямо на глазах у всей учебной роты, в которой готовят будущих минеров. И им за это ничего не бывает! Современные писатели напрочь забывают о той роли, которую сыграли в той войне эти структуры. В том числе для создания на оккупированной территории целых партизанских районов и областей, что в итоге очень помогло Красной армии и в обороне страны, и в ходе наступления на Берлин. Главный герой этой книги – старшина-пограничник и «в подсознании» у него замаскировался спецназовец-афганец, с высшим военным образованием, с разведывательным факультетом Академии Генштаба. Совершенно непростой товарищ, с богатым опытом боевых действий. Другие там особо не нужны, наши родители и сами справились с коричневой чумой. А вот помочь знаниями не мешало бы. Они ведь пришли в армию и в промышленность «от сохи», но превратили ее в ядерную державу. Так что, знакомьтесь: «злобный орк из НКВД» сорвался с цепи в Белоруссии!

Алексей Владимирович Соколов , Виктор Сергеевич Мишин , Комбат Мв Найтов , Комбат Найтов , Константин Георгиевич Калбазов

Фантастика / Детективы / Поэзия / Попаданцы / Боевики