Читаем Так сказаў Заратустра (на белорусском языке) полностью

Стары пайшоў, але адразу вярнуўся, несучы Заратустру хлеб i вiно. "Благiя тутэйшыя мясцiны галодным, - сказаў ён, - таму i жыву тут. Чалавек i звер iдуць да мяне, да пустэльнiка. Але ж гукнi i спадарожнiка свайго, ён згаладаўся не менш за цябе".

Заратустра сказаў: "Было б цяжка яго ўгаварыць падзялiць са мной ежу, бо мёртвы мой спадарожнiк".

"Што мне да таго, - буркнуў стары, - хто стукаецца да мяне ў дом, хай бярэ, што яму падаюць. Ежце i бывайце".

Пасля Заратустра iшоў яшчэ дзве гадзiны, даверыўшыся дарозе i зорнаму небу, бо прывык ён хадзiць поначы i любiў глядзець у твар усiм, хто спiць. Але як пайшло на заранак, Заратустра апынуўся ў цемнай нетры, i не было вiдаць нiякай дарогi. Тады паклаў ён мёртвага ў дупло дрэва, - каб убаранiць яго ад ваўкоў, - а сам лёг на мох пад дрэвам. I адразу заснуў, стомлены целам, але непахiсны душою.

9

Доўга спаў Заратустра, i не толькi зара, але i полудзень прайшлiся па твары ягоным. Але нарэшце расплюшчылiся яго вочы: з подзiвам глянуў Заратустра на лес, ахiнуты глыбокаю цiшынёю, са здзiўленнем зiрнуў усярэдзiну сабе самому. Потым хуценька ўстаў, як марак, калi раптам убачыць зямлю, i ўзрадаваўся; бо адкрыў ён новую iсцiну. I так сказаў свайму сэрцу:

"Святло сышло на мяне: мне патрэбны паслядоўцы, i жывыя, не мёртвыя паслядоўцы, не трупы, якiх я нясу, куды захачу.

Паслядоўцы жывыя патрэбныя мне; таму i пойдуць яны за мною туды, куды я захачу.

Святло сышло на мяне: не да народу прамаўляе Заратустра, а да паслядоўцаў! Не павiнен Заратустра быць пастухом i сабакам статку!

Звесцi многiх са статка - вось дзеля чаго я прыйшоў. Гневацца будуць на мяне народ i статак: разбойнiкам назавуць пастухi Заратустру.

Я сказаў "пастухi", яны ж завуць сябе добрымi i справядлiвымi. Пастухамi назваў iх я, а яны завуць сябе вернiкамi правiльнай веры.

Зiрнiце на гэтых добрых i справядлiвых! Каго яны болей за ўсё ненавiдзяць? Таго, хто разбiвае скрыжалi iх каштоўнасцяў, хто разбурае i пераступае, - але ж ён i ёсць стваральнiк.

Зiрнiце на вернiкаў! Каго яны болей за ўсё ненавiдзяць? Таго, хто разбiвае скрыжалi iх каштоўнасцяў, хто разбурае i пераступае, - але ж ён i ёсць стваральнiк.

Паслядоўцаў шукае стваральнiк, а не трупы, не статкi, не вернiкаў. Тых, што будуць ствараць разам з iм, шукае стваральнiк: тых, што напiшуць новыя каштоўнасцi на новых скрыжалях.

Паслядоўцаў шукае стваральнiк i тых, што сажнуць жнiва разам з iм, бо ўсё ў iх паспела да жнiва. Не хапае толькi сотнi сярпоў; таму зрывае ён каласы i прыкра яму.

Паслядоўцаў шукае стваральнiк такiх, што ўмеюць вастрыць сярпы. Iх назавуць разбуральнiкамi i пагарднiкамi дабра i зла. Але яны - жняцы i бяседнiкi за святочным сталом.

Тых, хто будзе ствараць разам з iм, хто будзе жаць разам з iм, субяседнiкаў шукае Заратустра: што яму трупы i пастухi з iхнiм быдлам!

А ты, першы мой паслядоўца, бывай! Добра схаваў я цябе ў дупле, надзейна схаваў ад ваўкоў.

Але расстаюся з табою, бо мой скончыўся час. Памiж дзвюма зорамi адкрылася мне новая iсцiна.

Не буду я нi пастухом, нi далакопам. I з народам ужо не гаварыцьму нiколi: апошнi раз гаварыў я да мёртвага.

Са стваральнiкамi, са жняцамi, з субяседнiкамi хачу я з'яднацца: я пакажу iм вясёлку i ўсе ступенi Звышчалавека.

Усiм самотным сваю песню я буду спяваць: i тым, што самотныя ўдвух; i тым, што яшчэ маюць вушы, каб чуць нечуванае, - iм укладу я ў сэрца цяжар шчасця майго.

Я iду да сваёй мэты, я iду сваёю дарогаю; я пераскочу цераз марудлiвых i нядбайных. Хай будзе мой шлях iхнiм захадам!"

10

Так сказаў Заратустра свайму сэрцу, а сонца стаяла ў зенiце; i тут паглядзеў ён угору, бо пачуў над сабою пранозлiвы птушыны крык. I што ж! Шырока кружляючы ў небе, лунаў арол i нёс змяю, але не так, як носяць здабычу: змяя абвiвалася вакол яго шыi, нiбы сяброўка.

"Гэта мае звяры! - сказаў Заратустра, рады ад шчырага сэрца. - Сама гордая жывёлiна пад сонцам i сама мудрая жывёлiна пад сонцам - выправiлiся ў дарогу.

Яны хацелi даведацца, цi жывы яшчэ Заратустра. А праўда, цi жывы яшчэ я?

Мне небяспечней сярод людзей, чым сярод звяроў, небяспечнымi сцежкамi ходзiць Заратустра. Няхай жа вядуць мяне звяры мае!" Сказаўшы гэта, згадаў ён словы святога старца ў лесе, уздыхнуў i прамовiў сэрцу свайму:

"Я хацеў бы стаць разумнейшым! О, калi б я стаў такi ж мудры, як мая змяя!

Але я немагчымага прагну: прашу гордасць сваю, каб яна заўсёды iшла з маёй мудрасцю разам.

I калi мая мудрасць пакiне мяне - а яна так любiць мяне пакiдаць, - хай тады ўжо i гордасць мая заадно з дурнотай адыдзе!"

Так пачаўся захад Заратустры.

ЗАРАТУСТРАВЫ КАЗАНI

Пра тры пераўтварэннi

Я скажу вам пра тры пераўтварэннi духу: як дух зрабiўся вярблюдам, вярблюд - iльвом i, нарэшце, леў - дзiцём.

Шмат цяжкага выпала духу, моцнаму духу, трываламу, здольнаму да шанавання: найцяжэйшага, найневыноснейшага прагне ягоная моц.

"Што ёсць цяжкае? - пытаецца трывалы дух, становiцца, як вярблюд, на каленi i хоча, каб яго добра наўючылi.

Героi, што ёсць найцяжэйшае? - пытаецца трывалы дух. - Цi не тое, што я магу ўзняць на сябе i радавацца сваёй сiле?"

Перейти на страницу:

Похожие книги

Актуальность прекрасного
Актуальность прекрасного

В сборнике представлены работы крупнейшего из философов XX века — Ганса Георга Гадамера (род. в 1900 г.). Гадамер — глава одного из ведущих направлений современного философствования — герменевтики. Его труды неоднократно переиздавались и переведены на многие европейские языки. Гадамер является также всемирно признанным авторитетом в области классической филологии и эстетики. Сборник отражает как общефилософскую, так и конкретно-научную стороны творчества Гадамера, включая его статьи о живописи, театре и литературе. Практически все работы, охватывающие период с 1943 по 1977 год, публикуются на русском языке впервые. Книга открывается Вступительным словом автора, написанным специально для данного издания.Рассчитана на философов, искусствоведов, а также на всех читателей, интересующихся проблемами теории и истории культуры.

Ганс Георг Гадамер

Философия
Осмысление моды. Обзор ключевых теорий
Осмысление моды. Обзор ключевых теорий

Задача по осмыслению моды как социального, культурного, экономического или политического феномена лежит в междисциплинарном поле. Для ее решения исследователям приходится использовать самый широкий методологический арсенал и обращаться к разным областям гуманитарного знания. Сборник «Осмысление моды. Обзор ключевых теорий» состоит из статей, в которых под углом зрения этой новой дисциплины анализируются классические работы К. Маркса и З. Фрейда, постмодернистские теории Ж. Бодрийяра, Ж. Дерриды и Ж. Делеза, акторно-сетевая теория Б. Латура и теория политического тела в текстах М. Фуко и Д. Батлер. Каждая из глав, расположенных в хронологическом порядке по году рождения мыслителя, посвящена одной из этих концепций: читатель найдет в них краткое изложение ключевых идей героя, анализ их потенциала и методологических ограничений, а также разбор конкретных кейсов, иллюстрирующих продуктивность того или иного подхода для изучения моды. Среди авторов сборника – Питер Макнил, Эфрат Цеелон, Джоан Энтуисл, Франческа Граната и другие влиятельные исследователи моды.

Коллектив авторов

Философия / Учебная и научная литература / Образование и наука