Актуалізáцыя
(updating) — абнаўленне назапашаных звестак у адпаведнасці з новымі звесткамі, гэта значыць прывядзенне іх у стан, дапасаваны да стану аб’ектаў прадметнага абсягу, якім адпавядаюць гэтыя звесткі.Актуалізáцыя базы звéстак
(database updating) — абнаўленне значэнняў звестак у базе звестак, якое выконваецца для прывядзення яе стану ў адпаведнасць з бягучым станам прадметнай вобласці.Актывáцыя
(activation) — прадстаўленне працэдуры шляхам спецыяльнага выкліку гэтай працэдуры.Актыўнае вáкно
(active window) — вакно на экране, ў асяродку з магчымасцямі адлюстравання некалькіх вокнаў на экране, з каторым у дадзены момант працуе карыстальнік; у якім выводзяцца вынікі дзеянняў беглай праграмы (адлюстраванне альбо дакумент) і ў якім знаходзіцца курсор і выконваецца ўвод звестак. Актыўнае вакно не перакрываецца іншымі вокнамі, яно выдзяляецца колерам рамкі альбо загалоўка. Актывізацыя вакна здзяйсняецца навядзеннем на яго курсора і націсканнем левай клавішы мышы.Актыўная прагрáма
(active program) — праграма, якая загружана ў асноўную памяць, і якой перададзена кіраванне мікрапрацэсарам; праграма, з якой у дадзены момант працуе карыстальнік у сістэме з некалькімі праграмамі.Актыўная ячэйка
(active cell) — выбраная (бягучая) ячэйка ў праграме таблічнага працэсара. Гэта тая ячэйка, з якой ў дадзены момант вядзецца работа. Актыўная ячэйка з’яўляецца аб’ектам уздзеяння любой працэдуры, якую задае карыстальнік: увод звестак, фарматаванне, рэдагаванне і інш. Актыўная ячэйка выдзяляецца падсветкай на экраннай сетцы электроннай табліцы і ідэнтыфікуецца каардынатамі радка і слупка, да якіх яна належыць.Актыўны
(active, online, running) — актывізаваны і гатовы да работы, здольны на сувязь альбо кіраванне кампутарам; выконваецца ў дадзены момант, звычайна ў цэнтральным працэсары. Гэта азначэнне праграмы, прылады, дакумента альбо часткі экрана, што ў дадзены момант знаходзяцца ў рабоце; напрыклад, актыўная праграма — праграма, якая прымае каманды, актыўны файл — файл, які падрыхтаваны для ўводу і карэктавання.Актыўны дыскавóд
(active disk) — дыскавы назапашвальнік, які даступны карыстальніку ў дадзены момант. Windows можа працаваць з усімі дыскаводамі кампутара. Аднак адзін з іх мае прывілеі. Гэта актыўны альбо стандартны дыскавод. Калі не ўказаны іншы дыскавод, Windows працуе з актыўным.Актыўны зáпіс
(active record) — запіс файла, да якога выконваўся зварот у працэсе выканання праграмы, альбо запыт карыстальніка. Запісы, да якіх не было зваротаў, лічацца неактыўнымі.Актыўны каталóг
(active directory) — служба каталогаў Microsoft. База звестак, якая ўтрымлівае поўную інфармацыю аб сетцы (даменах, кампутарах, карыстальніках, сеткавых рэсурсах), і сукупнасць праграм, прызначаных для кіравання гэтай базай звестак.Актыўны прынтар
(active printer) — прынтар, які далучаны да порта кампутара. Сістэма кампутараў можа мець такую канфігурацыю, калі да сістэмы далучана некалькі прынтараў, але праграмай можа быць прадугледжана выкарыстанне толькі аднаго.Актыўны стан
(online state) — стан мадэма, калі ён мае зносіны з іншым мадэмам (падтрымлівае сувязь). Вакно альбо піктаграма дадатка з’яўляюцца актыўнымі, калі яны адзначаны. Актыўнае вакно можна перамяшчаць, памяншаць альбо павялічваць, а таксама мадыфікаваць рознымі спосабамі.Актыўны файл
(active file) — файл, да якога будзе адносіцца любая выдаваемая ў дадзены момант каманда, напрыклад запіс, чытанне, рэдагаванне і рэгістрацыя інфармацыі. Пасля выканання працэдуры адкрыцця OPEN для канкрэтнага файла, ён становіцца актыўным: яго запісы становяцца даступнымі для чытання і апрацоўкі.Акумулятар
(accumulator) — галоўны рэгістр мікрапрацэсара сярод некалькіх рэгістраў памяці. Ён можа здзяйсняць акрэсленныя дзеянні над змесцівам рэгістраў памяці. Самым важным з рэгістраў з’яўляецца акумулятар. У ім могуць быць выкананы аперацыі над лікамі. Акумулятар назапашвае вынікі серыі арыфметычных аперацый. У часе выканання аперацыі адзін аперанд, як правіла, запісываецца ў акумулятар, там жа застаецца і вынік. Некаторыя тыпы працэсараў выкарыстоўваюць больш за адзін акумулятар. Аперанд (у 8-разрадным акумулятары гэта байт) можа быць заладаваны ў акумулятар, складзены з іншым байтам, з яго можа быць адняты байт альбо над ім можа быць здзейснена лагічная аперацыя. У выніку любой з пералічаных аперацый у акумулятары захаваецца канчатковы вынік да пачатку выканання наступнай аперацыі.Акустычны злучáльнік
(acoustic coupler) — прылада сувязі для злучэння паміж кампутарам, які пасылае, і кампутарамі, якія прымаюць інфармацыю. Забяспечваецца ўбудаваным ізаляваным гняздом, у якое ўстаўляецца тэлефонная трубка. Прымяняецца там, дзе прамое падключэнне немагчыма.Акцет
(octet) — восем бітаў.