Алгарытм
(algorithm) — дакладна сфармуляваны парадак выканання нейкай сукупнасці пэўных правілаў для развязання задач аднаго і таго ж тыпу. Алгарытм — канцавы набор прадпісанняў для развязання задачы пры дапамозе канечнай колькасці аперацый. Стварэнне алгарытму з’яўляецца першым крокам да стварэння кампутарнай праграмы. Уласцівасці алгарытму: зразумеласць, дыскрэтнасць, масавасць, выніковасць, эфектыўнасць.Алгарытм выдалéння рэдка выкарыстаных звéстак
(least-recently used algorithm) — алгарытм для вызначэння звестак, якія менш за ўсё выкарыстоўваюцца ў кеш-памяці; прызначаюцца для замены гэтых звестак іншымі.Алгарытм паўтарэння
(repetitive algorithm) — разнавіднасць алгарытму, у якім набор аперацый паўтараецца для дасягнення акрэсленага выніку — звычайна вынік аднаго праходу выкарыстоўваецца ў якасці звестак для праграмы на наступным праходзе. Паўтарэнне адбываецца да той пары, пакуль звесткі не перастаюць зменьвацца пры чарговым праходзе, альбо зменьваюцца нязначна.Алгарытм сартавáння па разрáдах
(radix sorting algorithm) — алгарытм для сартыроўкі элементаў па паслядоўнасці кампанентаў іх ключоў. Напрыклад, першы спіс гатункуецца па разрадах сотняў у набор з 10 спісаў, затым кожны з гэтых спісаў адначасна гатункуецца ў набор з 10 спісаў па разрадах дзесяткаў, і нарэшце, кожны з гэтых спісаў гатункуецца па разраду адзінак.Алгарытм сартыроўкі
(sort algorithm) — алгарытм, які прыводзіць набор элементаў звестак у нейкую ўпарадкаваную паслядоўнасць на аснове аднаго альбо некалькіх ключоў у кожным элеменце.Алгарытм хешавання
(hashing algorithm) — працэдура атрымання адрасу звестак з саміх звестак для таго, каб здзейсніць іх размяшчэнне ў памяці і здзейсніць выбіранне найбольш простым спосабам.Алгарытмічная мóва
(algorithmic language) — фармальная мова для распрацоўкі і запісу алгарытмаў; гэта штучная мова не звязана з тыпам ЭВМ і прымяняецца для адлюстравання алгарытмаў. Алгарытмічная мова мае алфавіт, сінтаксіс і семантыку.АЛГОЛ
(ALGOrirhmic Language) — першая структураваная працэдурная мова праграмавання для шырокага класа задач. Распрацавана ў 1957-1960 гг. на канферэнцыях з удзелам спецыялістаў па кампутарах з Англіі, Даніі, Францыі, Германіі, ЗША, Галяндыі і Швейцарыі. Ідэі, закладзеныя ў Алголе, выкарыстоўваюцца ў бальшыні сучасных алгарытмічных моў праграмавання. Алгол не атрымаў паўсюднага камерцыйнага прымянення, але ён аказаў велізарны ўплыў на развіццё вылічальнай тэхнікі і канструяванне моў праграмавання. У ім былі ўведзены такія паняцці, як блочная структура, дынамічнае размеркаванне памяці, абсяг дзеяння, яўнае аб’яўленне тыпу зменнай, рэкурсіўныя падпраграмы і іншае. Праграмаванне ў Алголе патрабуе апісання тыпаў звестак, якія могуць прадстаўляць як адзіночныя звесткі, так і масівы. Аператары праграмы могуць быць згрупаванымі ў складовыя аператары альбо блокі. Аператары падзяляюцца кропкай з коскай. Кожны блок праграмы пачынаецца з BEGIN і кончаецца END. Любы блок можа выконваць ролю падпраграмы, калі яму дадзена імя. Кожны блок павінны мець, як мінімум, адно апісанне. Зменныя (пераменныя), апісаныя ўнутры блока, з’яўляюцца лакальнымі, і выкарыстоўваюцца толькі ў блоку.Алфавіт
(alphabet) — концае мноства сімвалаў (літараў, лічбаў, знакаў прыпынку, дужак і інш.), што прымяняюцца ў мовах праграмавання.Алфавітна-лічбáвая сартавáнне
(alphanumeric sort) — метад сартыроўкі (гатункавання), аналагічны сартаванню па алфавіту, але ён улічвае таксама лічбы, знакі пунктуацыі і спецыяльныя сімвалы. Парадак сартавання звычайна такі: знакі пунктуацыі, лічбы, алфавітныя сімвалі; спачатку ідзе набор вялікіх літараў, а затым малых.Алфавітна-лічбáвы дысплей
(alphanumeric display) — дысплей, які не здольны адлюстроўваць графіку, а толькі тэкст.Алфавітны код
(alpha code) — код, набор знакаў якога ўтрымлівае толькі літары.Альбó
(OR) — лагічная аперацыя складання, вынікам якой зяўляецца “праўда”. Вынікам аперацыі OR з’яўляецца “праўда”, калі праўдзівым з’яўляецца хаця б адзін з двух складнікаў, і “няпраўда”, калі абодва складнікі маюць значэнне “няпраўда”. У мовах праграмавання OR выкарыстоўваецца для аб’яднання двух умоў, напрыклад IF A = 5 OR B < 20. Аперацыя OR у беларускай тэрміналагічнай літаратуры абазначаецца таксама як “ЦІ”. У мовах запытаў аператар OR ужываецца для запісу шматаспектных запытаў.Альтэрнатыўны ключ
(alternate key) — любы патэнцыйны ключ пошуку ў базе звестак, які не ўказаны ў якасці першаснага.Альфа-канáл
(alpha channel) — старшыя 8 біт 32-разраднага слова, якія вызначаюць піксел у некаторых 24-разрадных графічных адаптарах. Альфа-канал выкарыстоўваецца ў праграмах для апрацоўкі астатніх 24 біт, якія ў сукупнасці прадстаўляюць інфармацыю пра колеры гэтага пікселя (8 біт для чырвонага колеру, 8 для сіняга і 8 для зялёнага).