Упакóўваць
(pack) — захоўваць інфармацыю ў кампактнай форме.Упакавáны фармáт
(packed format) — спосаб прадстаўлення ў памяці кампутара дзесятковых лікаў, пры якім кожны байт, акрамя самага правага, утрымлівае дзве дзсятковыя лічбы, а самы правы байт — адну лічбу і знак ліку.Упарáдкаваны спіс
(ordered list) — спіс элементаў, размешчаных у нейкім вызначаным парадку, напрыклад алфавітным.Усе крóпкі адрасавáны
(all points addressable) — у кампутарнай графіцы: рэжым, у якім праграма можа адрасаваць (“указаць”), адлюстраваць і замаляваць любы асобна ўзяты піксель на экране.Ускóсная адрасавáнне
(indirect addressing) — метад адрасацыі ў машынных кодах, у якім адрасная частка каманды ўтрымлівае ўскосны адрас. У камандзе ўказваецца адрас ячэйкі памяці, дзе знаходзіцца адрас звестак, якія і павінны быць выкарыстаны пры выкананні каманды.Усплёск на лініі
(line surge) — нечаканае, нераўнамернае павелічэнне напружання альбо току ліні электраперадачы.Устóйлівае значэнне
(sustain) — частка агібальнага гукавога сігналу. Пасля часу, калі сігнал мае ўстойлівае значэнне, ідзе частка часу, на якой сігнал затухае.Уставіць, устáўка
(paste) — аперацыя размяшчэння тэксту альбо графікі, скапіяванага ці выразанага з аднаго дакумента ў іншы (альбо ў іншую яго частку).Устанóўка парáметраў старóнкі
(page setup) — набор параметраў, якія ўплываюць на друкаванне старонкі, уключаючы памеры паперы, палі, арыентацыю, шрыфт і інш.Усякáць, адкідваць, акругляць
(truncate) — выразанне ў пачатку альбо ў канцы шэрагу знакаў альбо лічбаў. Адкідванне не тое ж, што акругленне. Пры адкіданні лічбы проста выдаляюцца, а пры акругленні пакінутая крайняя правая лічба можа атрымаць прырост.Усячэнне
(truncation) — выразанне ў пачатку альбо ў канцы шэрагу знакаў альбо лічбаў; адкіданне малодшых разрадаў дробу пры пераўтварэнні рэчаісных лікаў у цэлыя.Утыліта
(utility) — дапаможная праграма, уваходзіць у склад аперацыйнай сістэмы альбо спецыяльнага пакета праграм абслугоўвання (праграмы дыягностыкі дыскаў, сканэравання, дэфрагментацыі, кампрэсіі і інш.). Утыліты аблягчаюць карыстанне якой-небудзь іншай праграмай.Ушчыльнéнне звéстак
(data compacting) — метад захоўвання звестак у сціснутай форме з мэтай іх больш эфэктыўнай перадачы альбо захоўвання.Ушчыльнéнне, сціскáнне
(compaction) — працэс маніпулявання размешчанымі “ураскід” абсягамі аператыўнай альбо вонкавай памяці для мінімізацыі прасторы, якую займае інфармацыя, і выслабаненне непарыўнага абсягу свабоднай памяці.Ф
Фáза
(phase) — адносная мера, якая адлюстроўвае часовыя суадносіны двух сігналаў хістання з аднолькавай частатой; вымяраецца ў градусах, за поўны цыкл фаза змяняецца на 360 градусаў.Фáза выканáння
(execute phase) — этап апрацоўкі задання, у ходзе якога адбываецца выкананне адтрансляванай праграмы.Фáза завяршэння
(termination phase) — заключны этап апрацоўкі задання, у ходзе якога адбываецца вызваленне рэсурсаў і вывад вынікаў.Фáза падрыхтóўкі
(processing phase) — першы этап апрацоўкі задання, у ходзе якога заданню выдзяляюцца неабходныя рэсурсы і ажыццяўляецца падрыхтоўка гэтых рэсурсаў да работы. Фаза завяршаецца стварэннем праблемнай задачы.Фáйлавая сістэма
(file system) — частка аперацыйнай сістэмы, якая адказвае за кіраванне файламі: структура размяшчэння файлаў, каталогаў і праграм, прызначаная для работы з файламі і каталогамі (папкамі).Фáйлавая стáнцыя
(file server) — файлавы сервер (кампутар з хуткасным працэсарам і цвёрдым дыскам вялікай ёмістасці) устаноўлены ў лакальную сетку для захоўвання файлаў і іх перасылкі да ўсіх кампутараў сеткі. Файлавы сервер не толькі захоўвае файлы, але і кіруе імі, падтрымлівае парадак пры запыце файлаў карыстальнікамі сеткі і ўносяць у іх змены.Фáйлавая структýра
(file structure) — апісанне файла як адзінага цэлага, уключна азначэнне структуры запісаў файла, парадак іх размяшчэння і доступу да запісаў і месца знаходжання файла.Фóкусіроўка
(focusing) — працэс канцэнтрацыі электроннага промня ў адной кропцы на ўнутранай паверхні экрана дысплея.Фóнавае адлюстравáнне
(background reflectance) — велічыня адлюстравання святла ад паперы пры счытванні пры дапамозе сканера.Фóнавая задáча
(background task) — у сістэме падзелу часу: нізкапрыярытэтная задача (праграма), якая выконваецца ў мультыпраграмным рэжыме ў тыя моманты часу, калі выкананне высокапрыярытэтных задач па тых альбо іншых прычынах немагчыма.Фóнавы рэжым
(background processing) — фонавая апрацоўка — выкананне розных праграм на працягу кароткачасовых паузаў у рабоце асноўнай (прыярытэтнай) праграмы. Сістэма раздзяляе выкананне розных праграм у часе.