Фактычны парáметр
(actual argument) — элемент мовы, які прысутнічае ў момант выкліку працэдуры і пастаўлены ў адпаведнасць нейкаму фармальнаму параметру для забеспячэння выканання праграмы. Фактычны параметр прымяняецца для звароту да працэдуры, функцыі альбо макракаманды; яго трэба адрозніваць ад фармальнага параметра, напрыклад у функцыіФальцавáная папéра
(continuous stationery) — спецыяльная папера для прынтара ў выглядзе адзінага доўгага аркуша, перфарыраванага кожныя 28 альбо 30,5 сантыметраў. Папера падаецца з дапамогай зорачкі.Фанéма
(phoneme) — гукавая адзінка мовы.Фармáльная мóва
(formal language) — мова, у якой сінтаксіс і семантыка дакладна акрэслены і не дапускаюць якой-небудзь двухсэнсоўнасці. Усе мовы праграмавання — фармальныя мовы.Фармáльны парáметр
(formal argument) — элемент мовы, ідэнтыфікатар якога ўказваецца ў кропцы ўваходу працэдуры, і пры выкліку працэдуры атрымоўвае значэнне адпаведнага фактычнага параметра перад кожным яе выкананнем. Фармальны параметр аб’яўляецца ў працэдуры альбо функцыі.Фармáльныя парáметры
(dummy parameters альбо dummy arguments) — набор велічыняў, якія не выкарыстоўваюцца самой праграмай, але могуць быць прыдадзены праграме перад запускам для яе выканання.Фармáт
(format) — элемент мовы, у сімвалічным выглядзе апісвае прадстаўленне інфармацыйных аб’ектаў у файле, поле запісу звестак, у ячэйцы электроннай табліцы, альбо тэксце дакумента, які апрацоўваецца тэкставым працэсарам.Фармáт áдраса
(address format) — структура адраснай часткі каманды, якая вызначае элементы і спосаб фармавання рэчаіснага (актуальнага) адрасу.Фармáт высóкага ўзрóўню
(high-level format) — фармат запісу звестак дыскавода цвёрдага дыска.Фармáт звéстак
(data format) — структура звестак па-за памяццю і ў памяці кампутара, прымяняецца дадаткам для чытання, апрацоўкі і запісу звестак. Фармат файла звестак з’яўляецца асабовым выпадкам фармату звестак.Фармáт камáнды
(instruction format) — схема каманды, якая паказвае яе пастаянныя часткі. Як правіла, ўтрымлівае код аперацыі і аперанды.Фарматавáць
(format) — адфарматаваць дыск: падрыхтаваць яго да работы з канкрэтнай аперацыйнай сістэмай — прастора дыска арганізуецца так, што яна становіцца наборам адрасаваных ячэек звестак.Фармацёр
(formatter) — праграма для фарматавання (разметкі) новых дыскаў. Праграма альбо частка сістэмы падрыхтоўкі тэкстаў, якая выконвае фарматаванне.Фармацёр вываду
(output formatter) — праграма для падрыхтоўкі звестак для іх пасылкі на вонкавую прыладу, напрыклад друкарку.Фармацёр тэксту
(print formatter альбо text formatter) — праграма тэкставага працэсара, указвае прынтару, як размясціць тэкст на аркушы: якія зрабіць водступы, палі, колькасць слоў у радку, радкоў на старонцы, месца калантытула і інш.Фатáльная памылка
(fatal error альбо catastrophic error) — памылка сістэмы альбо дадатку, якая прыводзіць да прыпынення выканання праграмы і страце звестак. Прадоўжыць далейшую работу праграмы немагчыма.Фатáльны збой
(crash альбо program crash) — нечаканы збой у рабоце кампутара. Аварыя праграмы вядзе да страты ўсіх незахаваных звестак і можа выклікаць нестабільны стан сістэмы і пераладаванне кампутара.Фатáльны збой дыска
(disk crash) — няздольнасць дыска выконваць сваю работу, звычайна па прычыне пашкоджання. Аварыя дыскавода вядзе да яго непрацаздольнасці і можа прывесці да страты звестак.Фатóн
(photon) — найменшая часціца электрамагнітнага выпраменьвання.Фемтасекýнда
(femtosecond) — адна квадрыльённая доля секунды (10-15). Фемта...(ад лат. femten — пятнадцаць); служыць для абазначэння найменняў дольных адзінак, памерам роўным 10-15 долі зыходных адзінак.Фігýрныя дýжкі
(braces) — дужкі { } прыменяюцца пры апісанні канструкцыі мовы для ўказання альтэрнатыўных варыянтаў, а ў некаторых мовах праграмавання — для заключэння аператараў.Фізічная старóнка
(physical page) — змесціва друкаванай старонкі, у адрозненне ад старонкі на экране.Фізічны áдрас
(physical address) — адрас адпаведнага абсягу памяці. Лік, які ідэнтыфікуе ячэйку альбо абсяг фізічнай памяці. Унікальнае імя, адназначна вызначаючы канкрэтную вонкавую прыладу.Фізічны інтэрфэйс
(physical interface) — сукупнасць электрычных сродкаў, з дапамогай якіх рэалізуецца ўзаемадзеянне элементаў сістэмы: фізічнае злучэнне прыладаў.Фізічны файл
(physical file) — файл на фізічным носьбіце.Фіксавáнае пóле
(fixed field) — поле ў запісу, якое складаецца з вызначанага ліку знакаў і дазваляе адвольны доступ.