Агібáльная
(огибающая, envelope) — у гукавых хвалях: лінія змянення амплітуды калыхання гукавога сігналу. Гукавая агібальная звычайна мае складаную форму і ў ёй вылучаюць чатыры інтэрвалы — атака, спад, устойлівае значэнне і затуханне.Агрэгáт
(aggregate) — структураваная сукупнасць інфармацыйных аб’ектаў, вызначаная як адзіны тып звестак. Сукупнасць неабавязкова аднародных аб’ектаў, якія складаюць адзінае цэлае.Агрэгáт звéстак
(data aggregate) — група запісаў альбо блокаў звестак, якія звычайна ўтрымліваюць апісанне месцазнаходжання кожнага блоку ў гэтай групе і яго ўзаемасувязяў з усім наборам.Агрэгацыя
(aggregation) — групаванне для выкарыстання ў базе звестак альбо для ўстанаўлення ўзаемасувязі паміж аб’ектамі.Адáптар
(adapter) — пячатная электронная плата (тое ж інтэрфейсная плата), якая можа быць уманціравана ў кампутар, звычайна ў разьём пашырэння, для павелічэння магчымасцяў кампутара. Адаптар працуе пад кіраваннем спецыяльнай праграмы, якая называеццаАдáптар асінхроннай сувязі
(ACIA, asynchronous communications interface adapter) — адаптар, які звычайна ўяўляе сабой адну мікрасхему, якая забяспечвае абмен інфармацыяй з кампутарам без неаходнасці ўзгаднення сігналаў сінхраімпульсамі.Адáптар дысплéя
(display adapter, video adapter) — электронная плата, якая генеруе відэасігнал, пасылаемы відэадысплею па кабелі. Размяшчаецца альбо на асноўнай сістэмнай плаце кампутара, альбо на плаце пашырэння; можа быць і часткай тэрмінала.Адáптар інтэрфейса
, сеткавы адаптар (interface adapter, network adapter) — плата пашырэння альбо іншая прылада для злучэння кампутара з лакальнай вылічальнай сеткай.Адáптар канáлаў
(channel adapter) — прылада, якая дазваляе прымяняць у апаратуры сувязі два розных тыпы каналаў перадачы звестак.Адáптар лініі
(line adapter) — прылада (напрыклад мадэм) для злучэння кампутара з лініяй сувязі і пераўтварэння звестак у форму, прыдатную для перадачы.АДА
(ADA) — мова праграмавання высокага ўзроўню. Узнікла ў 1979 г. Мова названа ў гонар першага ў гісторыі праграміста — Ады, графіні Лавелейскай, якая падказала Чарльзу Бэббіджу некалькі прынцыпаў праграмавання, якія застаюцца актуальнымі і сёння.Адаптáцыя
(adaptation) — прывядзенне сістэмы ў стан, арыетаваны на ўмовы прымянення.Адаптáцыя па хуткасці
(Rate Adaptation — RA) — прымяняецца для існуючых тэрміналаў, якія не падтрымліваюць лічбавую сетку інтэграванага абслугоўвання (прымяняецца для перадачы мовы, звестак, відэя), і забяспечвае перадачу звестак пры іх рабоце ў гэтай сетцы.Адапты́ўнае размеркавáнне канáлаў
(adaptive channel allocation) — сістэма перадачы звестак, у якой лініі сувязі не фіксаваныя, а выдзяляюцца па запатрабаванні.Адапты́ўнасць
(adaptation) — здольнасць сістэмы змяняць свае параметры ў сувязі са змяненнямі ў яе самой або, пры ўмовах яе прымянення дзеля павышэння эфектыўнасці.Адапты́ўная сіст
Адбітак
(mirroring) — люстэркавы паварот графічнага адлюстравання адносна апорнага аб’екта, напрыклад восі сіметрыі.Адвóд
(spur) — кропка ў кампутарнай сетцы для падключэння тэрмінала.Адвóльны дóступ
(random access) — дазваляе за вельмі кароткі час дасягнуць любога месца на носьбіце інфармацыі.Адварóтнае праектавáнне
(reverse engineering) — аналіз праграмы для вызначэння прымененых у ёй прынцыпаў. Ужываецца для стварэння праграм, прызначаных выконваць аперацыі, якія ёсць у іншых праграмах. Для новых праграм адваротнае праектаванне праводзіцца з мэтай вызначыць іх адпаведнасць існым стандартам.Адварóтная сумяшчáльнасць
(downward compatibility) — здольнасць складанай сістэмы працаваць з больш простай. Такая сумяшчальнасць дазваляе здзяйсняць перадачу звестак паміж двума кампутарамі рознага класа. Для праграмнага прадукта: адваротна сумяшчальны з папярэдняй сваёй версіяй.Адварóтны званóк
(callback) — прымяняецца для зніжэння кошту міжгародных тэлефонных размоў і забеспячэння бяспекі. Кліент дазвоньваецца на callback-сервер і перадае сваё імя і пароль. Калі яны правільныя, дык сервер абрывае злучэнне, шукае адпаведныя перададзенаму імя карыстальніка, нумар тэлефона і перазвоньвае па ім.Адварóтны ланцýг
(backward chaining) — пры даследаванні штучнага інтэлекту паслядоўна аналізуюцца крокі, неабходныя для дасягнення задачы, затым даследуюцца магчымасці іх здзяйснення, і гэтак далей, да пазначэння ўсёй неабходнай інфармацыі.Адварóтны пóшук
(backward search) — працэс адшукання слова, калі пошук праводзіцца з канца тэксту па кірунку да пачатку.