Абнаўля́ць
(update) — дапаўняць файл новымі звесткамі. Аперацыі па абнаўленні ўключаюць ў сябе вывад файла на экран і рэдагаванне гэтых звестак. У рэляцыйных базах звестак можна задаваць змены ўсіх элементаў аднаго імя файла.Абнулéнне
(zero filling) — прысваенне ячэйкам памяці альбо зменным нулявога значэння — запаўненне поля звестак непарыўнай паслядоўнасцю нулёў.Абнулёўвáць змéнныя
(clear variable) — прыдаць зменным нулявое значэнне. Пры запуску праграмы пры нармальнай рабоце кампутара ўсе зменныя маюць нулявое значэнне.Абрэ́зка ілюстрáцый
(cropping) — змяншэнне памеру адлюстравання дзеля таго, каб размясціць яго ў неабходным месцы старонкі.Абсалю́тнае значэ́нне табуля́цыі
(absolute tab) — палажэнне табулятара адносна левага краю ліста альбо левага краю тэксту.Абсалю́тная адрасáцыя
(absolute addressing альбо extended addressing) — метад адрасацыі ў абсалютных адрасах. Працэсар выстаўляе лік у двайковым кодзе.Абсалю́тная велічыня́
— (absolute value) — значэнне зменнай, якое ўзята без знака. У мовах праграмавання: абсалютная велічыня вызначаецца з дапамогай уладкаванай функцыі ABS.Абсалю́тная камáнда
(absolute instruction) — каманда, якая выконваецца без указання якіх-небудзь звестак альбо параметраў.Абсалю́тны áдрас
(absolute address) — адрас на машыннай мове, які ідэнтыфікуе ячэйку памяці альбо прыстасаванне без выкарыстання якой-небудзь прамежкавай спасылкі, гэта значыць, не можа далей удасканальвацца праграмнымі сродкамі.Абсалю́тны асэмблер
(absolute assembler) — у выніку яго работы атрымоўваецца праграма ў абсалютных адрасах. Гэтая праграма поўнасцю прывязана да кампутара і можа выконвацца без настройкі адрасоў загрузчыка.Абсалю́тны загрýзчык
(absolute loader) — загрузчык, які не выконвае настройкі адрасоў.Абсалю́тны тып звéстак
(abstract data type) — тып звестак, акрэслены толькі аперацыямі, якія прымяняюцца да аб’ектаў гэтага тыпу без уліку яго ўнутранай арганізацыі і канкрэтнай рэалізацыі.Абсалю́тны шлях
(absolute pathname) — поўнае імя файла, якое складаецца з імя дыска, імя каталогу (альбо спіса імёнаў каталогу, падзеленых сімвалам ‘\’) і імя файла.Абсалю́тныя каардынáты
(absolute coordinates) — каардынаты (кропкі на плоскасці альбо ў прасторы), характарызуюць адлегласць ад месца перасячэння каардынатных восяў (пачатак каардынат). Абсалютныя каардынаты прымяняюцца ў кампутарнай графіцы і пры пабудове дыяграм для ідэнтыфікацыі палажэння кропак на графіку альбо на экраннай сетцы.Абстрáктны аўтамáт
(abstract automaton) — матэматычная мадэль аўтамата, якая вызначаецца трыма мноствамі (уваходных сігналаў, станаў аўтамата, выходных сігналаў) і дзвюмá двухмеснымі функцыямі (пераходаў і выхадаў).Абстрáктны файл
(abstract file) — тып звестак аперацыйнай сістэмы; канал.Абстрагавáнне
(abstraction) — ігнараванне, выключэнне выпадковых, другасных прыкметаў з мэтай вылучэння галоўных. Вонкавыя ўласцівасці аб`екта падаюцца без уліку яго ўнутранай арганізацыі і канкрэтнай рэалізацыі. Мадэль аб’екта атрымліваецца ў выніку вылучэння і абагульнення яго ўласцівасцяў. Шырока прымяняецца ў інфарматыцы як сродак разумення складаных прадметаў, працэсаў, з’яваў.Абся́г адлюстравáння
(image area) — прастора паміж палямі на старонцы ў праграме настольнай выдавецкай сістэмы, дзе памяшчаецца тэкст альбо ілюстрацыя.Абся́г звéстак
(data area) — частка памяці, якая выкарыстоўваецца для захоўвання звестак.Абучáльная (навучáльная) машына
(teaching machine) — кампутар ці іншая прылада, якая можа быць выкарыстана вучнямі для навучання без дапамогі выкладчыка.Абучáльная (навучáльная) праграма
(online tutorial) — праграма, якая рэалізуе ў дыялагавым рэжыме алгарытм навучання па той ці іншай дысцыпліне альбо па адным з яе раздзелаў.Авáрыя
(crash) — нечаканы збой у рабоце кампутара (праграмы альбо дыскавода). Аварыя праграмы вядзе да страты ўсіх незахаваных звестак і можа выклікаць нестабільны стан сістэмы і пераладаванне кампутара. Аварыя дыскавода вядзе, як правіла, да страты звестак.