I вось дзве маланкі — адна ў небе, другая ў вадзе — бліснулі ярка і размашыста. Амаль у тую-ж хвіліну грымнуў гром. 3 кручы пасыпаўся пясок.
Алег зірнуў на дзяўчыну. Яна не зварухнулася, быццам нічога не чула. «Што за ўпартасць? — падумаў юнак. — Набліжаецца навальніца, а яна і не кранецца...»
Удалечыні над возерам павісла мутная сетка дажджу. Алег падхапіўся, крануў дзяўчыну за плячо.
— Вы-ж прамокнеце? — сказаў ён.
Дзяўчына зірнула хлопцу ў твар i, абапёршыся на яго руку, устала.
Пасыпаў дождж, буйны i густы.
— Бяжым, схаваемся! — закрычаў Алег і схапіў дзяўчыну за руку. Яна маўкліва пабегла за ім.
Юнак заўважыў нахіленую з раламі сасну, i яны нырнулі пад яе густы шацёр. Толькі цяпер юнак разгледзеў сваю спадарожніцу. На ёй была простая сукенка ў гарошыну, на плячах — сіняя касынка. Але чаму такі журботны яе позірк? Што прывяло яе ў такую пару на бераг ляснога возера?
I яму раптам захацелася быць разам з ёю, ісці па гэтым лесе ўвесь дзень і ўсю ноч без дарог і сцежак, напрасткі, любавацца зорамі дыхаць цёплымі ранішнімі туманамі...
Дождж спыніўся гэтак-жа нечакана, як і пачаўся. Выглянула сонца, і ўсё навокал заблішчала.
Дзяўчына павярнулася да Алега.
— Бывайце! — кінула яна і сіняватьім воблачкам мільганула між бярозак.
У гэты час Алег заўважыў, што дождж прайшоў i навокал зноў была цішыня. А дзе-ж дзяўчына?
— Чакайце! — устрапянуўшыся, крыкнуў ён і заспяшаўся за ёю.
Але адразу спыніўся. Ён не заўважыў, куды знікла дзяўчына. Яе ўжо нават не відаць.
Доўга Алег не мог уцяміць, як усё гэта здарылася. Прыгожая лясная чараўніца была побач — i вось няма яе. Ён не ведае нават яе імя. Ці сустрэнуцца яны калі-небудзь? Алегу раптам стала сумна.
Непадалёку хвалявалася возера, недзе ў гушчары кугікала птушка. Хоць вакол было столькі хараства, радасці, Алег нібы не заўважаў гэтага.
***
Алег прышоў у пакой, закурыў. Ля акна на ложку спаў Віктар. За акном палала вячэрняе неба. Высока над лесам уздымалася густая пара: абмытая дажджом зямля дыхала ў неба. Яно было чыстае, высокае. Усе хмары спаўзлі да небасхілу і ляжалі там, парваныя на шматкі. Тады ён расчыніў акно. Густое паветра адхінула фіранкі, паплыло ў пакой. На ложку заварушыўся Віктар.
— Уставай, вячэру праспіш, — папярэдзіў Алег сябра.
— Я, брат, усё праспаў, нават не чуў навальніцы. Затое не будуць скардзіцца дактары. Заўтра буду ў поўнай форме.
— Днём выспаўся, а ноччу зноў куды-небудзь пойдзеш...
— Нікуды не пайду, даю слова.
— Віктар, — раптам запытаўся Алег, пазіраючы ў акно, — ты сустракаў калі-небудзь лясных чараўніц? Дзяўчат, глядзець на якіх хацелася бясконца.
— Дзівак, гэта табе толькі здалося, што ў цябе такое жаданне, — з паблажлівай усмешкай заўважыў сябра. — Усё ў жыцці надакучае. Нават самыя прыгожыя дзяўчаты...
Алег павярнуўся, нездаволена нахмурыў бровы.
— Памыляешся, Віктар. Вось я ўбачыў сёння дзяўчыну, дык i спаць, мабыць, не буду. Гэта — кавалак сонца, вогненны і прамяністы, гэта ціхая, крыштальнай чысціні крыніца.
— Ну, брат, я бачу, ты нарэшце закахаўся. I павінен сказаць —па самыя вушы. Якая-ж яна з выгляду?
— Смуглявая, вочы цёмныя, даверлівыя, бровы чорныя так і выгінаюцца, уздрыгваюць, косы ўкладзены вянком...
— Пачакай, пачакай!— раптам перабіў яго Віктар.— Гэтую дзяўчыну завуць Наташай?
Алег паціснуў плячыма. Віктар у нецярплівасці падбег да яго.
— Ды гавары ты — яна? Так?
— Не ведаю, — развёў рукамі Алег. — Можа i яна...
Віктар весела зарагатаў.
— Вось дык пазнаёміўся! Імя дзяўчыны не ведае! Ха-ха-ха!
— А ты не смейся, — сказаў з дакорам Алег.— Гэта было незвычайнае знаёмства. Хоць дзяўчыну гэтую я можа ніколі больш не сустрэну, але памятаць яе буду доўга...
— Ды кінь ты, хлопча, у воблаках лётаць! Прызямліся!
— Табе не зразумець мяне, — уздыхнуў Алег.
Раздзел дванаццаты
— Вы будзеце багатым — у вас ёсць нахабства,—сказаў сенатар Уолтэр, запрасіўшы да сябе Поля Арноля. — Паважаю такіх людзей, цаню. Мая дачка гаварыла са мной, i я згодны на ваш палёт. Дай руку, Поль. Вітаю з будучым поспехам!
3 сенатарам зрабілася нешта незвычайнае: ён стаў ласкавы, уважлівы, на дзіва вясёлы. Поль паверыў у шчырасць гаспадара. Што ні кажы, сэрца не камень, ён не мог быць ворагам сваёй дачцы, перадумаў аб усім, памякчэў.
Яны доўга і падрабязна гаварылі аб будучым палёце.
— Ты павінен для гэтай дарогі мець самае галоўнае — здароўе. Як сябе адчуваеш?
— Містэр Уолтэр, каб тут былі ільвы, я наглядна паказаў-бы гэта. А так, калі пахвалюся, вы не паверыце.
Сенатар лагодна ўсміхнуўся.
— Што ні кажы, ты, Поль, добры хлопец. Не дарэмна цябе пакахала Элсі. Праўда, у цябе ёсць недахоп — беднасць, але гэта нічога, ты будзеш шчасліўчыкам.
— Значыць, мая кандыдатура пэўная? — перапытаў Поль, баючыся, каб сенатар не перамяніў сваёй думкі.
—О, так!
— I я магу аб гэтым сказаць Элсі?
— Вядома. Дарэчы, я паклічу яе сюды.
— Я шаную ваша давер’е. Тысячу разоў дзякую за гэта!..
У гэты момант дзверы расчыніліся, і сівы лекай нізка пакланіўся.
— Паклічце міс Элсі, — загадаў яму сенатар.
Хутка яна ўвайшла — у белай сукенцы, шчаслівая, радасная.