Читаем Цытадэль неба полностью

— Здзіўляючы будзе гэты палёт! — прадаўжала яна. — Ракета можа развіць хуткасць да 290 тысяч кілометраў у секунду, i тады для касмічных падарожнікаў уступяць у дзеянне законы, адкрытыя Эйнштэйнам. Час у ракеце будзе працякаць вельмі марудна ў параўнанні з зямным часам. Дзесяць год, патрэбныя для таго, каб наведаць ваколіцы бліжэйшай зоркі, скароцяцца для іх да аднаго года.

Хлебнікава гаварыла спакойна, разважліва, быццам гутарыла з адным чалавекам. Кожнае яе слова прысутныя лавілі, затаіўшы дыханне. Многія назіралі за Вілі Рэндолам, які працаваў у Штатах, а потым пакінуў радзіму з-за праследаванняў. Цікава было ведаць, што думае ён аб навуковым адкрыцці, ці можна практычна рэалізаваць новую энергію.

Доўга Надзежда Нікалаеўна не магла закончыць свайго выступлення. Некалькі разоў яна садзілася на месца, але зноў уставала, каб адказаць на шматлікія пытанні. Нарэшце яна ўзяла ў рукі некалькі запісак і сказала:

— Засталося яшчэ, таварышы, пяць пытанняў. Але на іх я не магу, нажаль, даць пэўнага, адказу. Было-б вельмі добра, каб мой сусед, — i яна паглядзела на Вілі Рэндола, — дапамог мне.

Дзянісаў усміхнуўся Вілі Рэндолу.

Рэндол устаў, і ўсе ўбачылі, які ён сівы і строгі. Але яго вочы, глыбокія, празрыстыя, блішчалі юнацкім агнём.

— Сябры, таварышы, — пачаў Вілі Рэндол з прыкметным акцэнтам. — Калі гаварыць аб дапамозе, дык трэба проста сказаць — Інстытут ядзерных даследаваінняў і асабіста Надзежда Нікалаеўна не дапамаглі нам, а проста нас вызвалілі з бяды. Фатонная энергія — энергія будучыні. — Ён разгарнуў запіску, паклаў на стол і прадаўжаў: — Тут таварышы цікавяцца, якая цягавая сіла фатоннага рухавіка. Законнае пытанне. Я ахвотна адкажу, але, мабыць, многія здзівяцца: усяго толькі некалькі сот кілограмаў. Мала? Вядома. Усе ведаюць, каб узняць звычайную ракету ў космас нашы атамныя рухавікі развіваюць цягавую сілу ў некалькі мільёнаў тон. А тут толькі нейкая сотня кілограмаў. Гэтай сілы не хопіць, каб нават зрушыць з месца ракету.

Але, сябры, не забывайце: цяжка нагружаны вагон таксама нялёгка скрануць з месца. Аднак, калі даць яму разгон, дастаткова сілы аднаго чалавека, каб не толькі рухаць яго ўперад па рэйках, але нават павялічыць хуткасць руху. Па такім-жа прынцыпу будзе выкарыстоўвацца фатонная энергія. Ракету спачатку прывядуць у рух атамныя рухавікі, нададуць ёй касмічную хуткасць, і толькі тады будзе сэнс уключыць фатонныя рухавікі. Зямля і другія планеты ствараюць у прасторы гравітацыйныя палі, гэта значыць, палі прыцяжэння. Яны, вядома, тармозяць рух ракеты, ускладняюць кіраванне ёю. Перад намі, як бачыце, узнікла задача праварыць эфектыўнасць работы рухавіка на новай энергіі ў складаных умовах касмічнаіга падарожжа. Я думаю,— сказаў усміхаючыся Рэндол, — нашы касманаўты з радасцю згодзяцца гэта зрабіць.

Іван Лванавіч Дзянісаў кіўком галавы пацвердзіў думіку Рэндола. У зале пачуліся галасы:

— Зробім!

— Абавязкова.

— Давайце новы рухавік!

Вілі Рэндол пагладзіў рукой свае пасівелыя валасы, імкнучыся прыглушыць хваляваінне. Ён загаварыў аб перспектывах будучыні, і яго самога захапіла, узрушыла небывала смелая ідэя выкарыстання новай энергіі атамнага ядра.

— Тут патрабуюць ад нас новы рухавік, — сказаў Рэндол, абводзячы дапытлівым позіркам прысутных. — Што я павінен адказаць на гэта? Вядома, толькі адно: рухавік будзе, і вельмі хутка. Магу нават вам паведаміць, што ў мяне ўзніклі ўжо сякія-такія думкі аб ім. Таварышы, сёння, як ніколі, хочацца паўтарыць словы Энгельса: «Адна крэпасць за другой капітуліруюць перад націскам навукі...» Нас чакае штурм яшчэ не адной крэпасці. Мы возьмем яе. Мы дадзім у рукі людзей новыя веды для стварэння шчасця працоўнаму чалавецтву.

Зала слухала маўкліва, заварожана. Сотні вачэй глядзелі на рухавага з строгім хударлявым тварам чалавека, — і ў сэрцах людзей нараджалася гордасць за совецкую навуку, за небывалыя гарызонты новага жыцця, поўнага росквіту i шчасця.

Пасля выступлення Вілі Рэндола некаторыя з інжынераў давалі свае прапановы аб канструкцыі i формах будучага фатоннага рухавіка. Рэндол толькі ўсміхаўся і раз-по-разу паўтараў: «Удала, удала, сябры!»

Сход выбраў асобны камітэт канструктараў пад старшынствам Рэндола, даручыўшы яму весці ўсе работы па канструяванню некалькіх новых рухавікоў.

Выйшаўшы на пляцоўку параднага пад’езда, Рэндол новымі вачамі зірнуў на навакольны свет. Зіхацела залітая сонцам далячынь. Пад белымi, халаднаватымі крыллямі воблакаў свежымі струменяімі цурчэла блакітная паветраная рака. Дыміліся, звінелі серабрыстым звонам магутныя фантаны. Між густой зеляніны садоў свяціўся чысты мармур палацаў, бронза ўзнятых на пастаментах скульптур, бліскучыя люстры канапак. I над усім гэтым, — над багатай, прыгожай і чароўнай зямлёй, — ззяла велізарнае сонечнае неба. Цяпер яно не так ужо i далёка ад людзей...

Раздзел дзесяты

Поль зняў нумар у атэлі і, сеўшы за раяль, пачаў іграць нейкую поўзабытую мелодыю. Вадаспад гукаў запоўніў пакой. Поль хваляваўся перад сустрэчай з Элсі.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вишневый омут
Вишневый омут

В книгу выдающегося русского писателя, лауреата Государственных премий, Героя Социалистического Труда Михаила Николаевича Алексеева (1918–2007) вошли роман «Вишневый омут» и повесть «Хлеб — имя существительное». Это — своеобразная художественная летопись судеб русского крестьянства на протяжении целого столетия: 1870–1970-е годы. Драматические судьбы героев переплетаются с социально-политическими потрясениями эпохи: Первой мировой войной, революцией, коллективизацией, Великой Отечественной, возрождением страны в послевоенный период… Не могут не тронуть душу читателя прекрасные женские образы — Фрося-вишенка из «Вишневого омута» и Журавушка из повести «Хлеб — имя существительное». Эти произведения неоднократно экранизировались и пользовались заслуженным успехом у зрителей.

Михаил Николаевич Алексеев

Советская классическая проза