Читаем Цытадэль неба полностью

А што было далей, цяжка расказаць. Нягледзячы на супраціўленне ўзбунтаваных людзей, ён і «клавалеры» клана схалілі Томсана і яшчэ дзесяць чалавек неграў, вывезлі іх за горад і доўга збівалі гумавымі палкамі. Білі ўсе па чарзе. Поль памятае, што яго ўдары былі самымі балючьгмі: негры, калі ён біў, стагналі мацней. На шматкі рвалася іх адзенне, з цела пырскала кроў.

Непадалёку на стале ляжала кіпа ранішніх газет. Поль прагцягнуў руку, узяў «Дэйлі мэйл». Ён прадчуваў, і гэта было так: газета прысвяціла цэлую паласу ўчарашняй падзеі, расказваючы аб усiм у загадкавым плане. Поль задаволена ўсміхнуўся: на здымку сярод чорных балахонаў ён пазнаў сваю постаць. Як добра, што быў закрыты твар. Ніхто на свеце не даведаецца, што ў пагроме ў дансінгу «Капітэл» удзельнічаў i ён, Поль Арноль.

Яго стараннасць заўважылі: Поль сёння атрымаў чэк на дзве тысячы долараў і быў вельмі задаволены. Ён скажа сёння Элсі: яе бацька павінен стаць больш ветлівы. Поль Арноль не з такога цеста зроблены, каб над ім здзекаваліся.

Перагарнуўшы першую старонку, Поль вылупіў вочы. Сенсацыя! Можна зарабіць пяць мільёнаў долараў за некалькі дзён. «Першы палёт на Месяц, — прачытаў ён і прыўзняўся на ложку, — зробяць бравыя хлопцы Штатаў. У экіпаж набіраецца толькі тры чалавекі. Палёт намечаны ў чэрвені. Патрабуюцца добраахвотнікі. На свеце многа ёсць шчасліўцаў, на гэты раз іх будзе толькі тры. Гэтыя трое праславяць Штаты. Пасля звароту герояў чакае ўзнагарода — пяць мільёнаў долараў!»

Поль адкінуў убок газету і, як ашалелы, саскочыў з ложка. Гэта недаравальна! Ён усё праспаў! Ужо, мабыць, запісаўся мільён добраахвотнікаў...

Ён падбег да тэлефона. Хвалюючыся, набраў нумар касмадрома.

— Я — Поль Арноль, — закрычаў ён у трубку. — Запішыце мяне добраахвотнікаім.

Па яго твары прабег цень абурэння і незадаволенасці. Так, прадчуванне яго не было дарэмным: ужо набрана больш сямі тысяч добраахвотнікаў і запіс спынены.

Панура апусціўшы галаву, Поль вярнуўся назад у спальню. Марудна і неахвотна пачаў апранацца. Потым падняў з падлогі газеты, яшчэ раз паглядзеў на буйны загаловак сенсацыйнага паведамлення.

I тут Полю Арнолю прыйшла шчаславая думка — папрасіць у сенатара Уолтэра дазволу на першы палёт. Гэта нічога, што запісана больш сямі тысяч добраахвотнікаў. Сенатар — уладар пасажырскай касмічнай ракеты, ён можа зрабіць усё, што захоча.

О, гэта было-б выдатна! Ён, Арноль, вернецца з падарожжа, атрымае грошы, — i тады любы сенатар не будзе, супраць, каб мець такога зяця. Пяць мільёнаў для пачатку, — аб гэтым не снілі ў свой час нават Рокфелер i Морган.

Раздзел дзевяты

На ўскраіне Галактыкі стаіць пяціпавярховы прамавугольнай формы будынак з масіўнай каланадай. 3 самай раніцы сюды па бліскучых асфальтаваных дарогах, абмытых дажджом, пад’язджалі аўтамашыны.

Раней за ўсіх прыехалі Іван Іванавіч Дзянісаў і Вілі Рэндол. Яны былі апрануты ў белыя летнія касцюмы. Рэндол — рослы, хударлявы, з добрадушным тварам і светлымі вачыма — хадзіў туды-сюды ля параднага пад’езда, часта прыпыняўся, разглядаючы за масіўнай чыгуннай агарожай старыя раскідзістыя ліпы; Дзянісаў — круглатвары, з высакім адкрытым ілбом і арліным носам, пажылы, але яшчэ бадзёры і жвавы, сядзеў на лаўцы і чытаў свежы нумар «Огонька».

Калі ля пад’езда спынілася сігарападобная, ззяючая нікелем і шклом аўтамашына, мужчыны хутка падышлі да яе.

— Добры дзень, Надзежда Нікалаеўна! — прыўзняўшы капелюшы, прывіталіся яны з Хлебнікавай.

— Вы мяне чакалі? — спытала жанчына, папраўляючы загарэлай рукой каштанавыя валасы.

— Як бачыце, — адказаў Рэндол, усміхнуўшыся. — Баяліся, што вы абмінеце гэты дом.

Надзежда Нікалаеўна падхапіла Дзянісава і Рэндола пад рукі, і яны разам сталі ўзнімацца ўверх па мармуровай лесвіцы.

Вось і светлая прасторная зала. На сценах у пазалочаных рамах — карціны вядомых рускіх майстроў жывапісу, пад столлю ззяе хрусталем і золатам велізарная люстра.

Рады крэслаў уздымаюцца амфітэатрам. Тут поўна народу. I калі Хлебнікаву заўважылі, стрыманы гул і шэпт прайшоў па радах.

Надзежда Нікалаеўна спынілася з Рэндолам ля акна. Дзянісаў пайшоў далей да доўгага, пакрытага зялёным сукном стала, што стаяў перад амфітэатрам на ўзвышэнні, узяў у рукі лісток паперы і, звяртаючыся да прысутных, сказаў:

— Таварышы, дазвольце з вашай згоды запрасіць за стол прэзідыума нашых паважаных Надзежду Нікалаеўну Хлебнікаву і Вілі Рэндола.

Па зале прабег хваляй шум і тут-жа сціх. Усталявалася цішыня. Рэндол і Хлебнікава занялі свае месцы побач з Дзянісавым. Надзежда Нікалаеўна, строгая, задуменная, глядзела перад сабою. Сёння будзе абмяркоўвацца адно з вялікіх адкрыццяў эпохі, у якім яна прыняла самы актыўны ўдзел. Яна чула, як нехта ў зале назваў яе імя, але Надзежда Нікалаеўна была паглынута сваімі думкамі.

Хлебнiкава ажывілася толькі тады, калі пачула густы бас Дзянісава.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вишневый омут
Вишневый омут

В книгу выдающегося русского писателя, лауреата Государственных премий, Героя Социалистического Труда Михаила Николаевича Алексеева (1918–2007) вошли роман «Вишневый омут» и повесть «Хлеб — имя существительное». Это — своеобразная художественная летопись судеб русского крестьянства на протяжении целого столетия: 1870–1970-е годы. Драматические судьбы героев переплетаются с социально-политическими потрясениями эпохи: Первой мировой войной, революцией, коллективизацией, Великой Отечественной, возрождением страны в послевоенный период… Не могут не тронуть душу читателя прекрасные женские образы — Фрося-вишенка из «Вишневого омута» и Журавушка из повести «Хлеб — имя существительное». Эти произведения неоднократно экранизировались и пользовались заслуженным успехом у зрителей.

Михаил Николаевич Алексеев

Советская классическая проза