Читаем Цытадэль неба полностью

— Сябры! — сказаў Дзянісаў. — Мы сабраліся сюды на важную нараду. Чалавецтва ўжо зрабіла першы вялікі крок, аб якім марыў Цыялкоўскі. Мы стварылі выдатныя збудаванні эпохі — спадарожнікі нашай планеты. Чалавецтва павінна зрабіць другі вялікі крок — пабываць на Месяцы, дасягнуць Венеры і Марса. Як вам вядома, ракета для палёту на Месяц сканструявана і ўжо будуецца на нашых заводах. Гэты касмічны карабель будзе працаваць на атамнай энергіі. 3 дазволу майго шаноўнага сябра Вілі Рэндола скажу: мы, падарожнікі космаса, незадаволены ракетай. Чаму? Вы ведаеце, ракеце трэба браць дзесяткі тон вадкага вадарода-акісляльніка. Было многа праектаў і прапаноў, каб вызваліць касмічны карабель ад лішняй нагрузкі. Нам параілі накіраваць на спадарожнікі Зямлі замарожаныя глыбы вады ў сталёвай абшыўцы. Спадарожнікі будуць рухацца па арбіце, і ракета, накіроўваючыся ў касмічны рэйс, можа іх узяць з сабой і буксіраваць да самага канечнага пункта палёту. Гэта вырашыла праблему далёкага падарожжа. Некалькі дзён назад у інстытут мііжпланетных зносін прышла Надзежда Нікалаеўна Хлебнікава і прапанавала ў першым палёце на Месяц выпрабаваць новы від энергіі — энергію святла.

У зале заварушыліся, загаманілі. Хлебнікава абапёрлася рукамі аб падлакотнікі крэсла, і ўбачыла, як раптам успыхнулі цікаўнасцю сотні вачэй.

— Выходзіць, атамная энергія больш непатрэбна, — выгукнуў нехта.

Губы Хлебнікавай уздрыгнулі, яна ўся напружылася і стала побач з Дзянісавым. Іван Іванавіч саступіў ёй месца і, адышоўшы ўбок, сеў побач з Рэіндолам.

Надзежда Нікалаеўна ўсхвалявана пачала:

— Вы дарэмна так думаеце, таварышы. Наадварот, мы павінны выкарыстаць усе багацці ядра, паставіць іх на службу чалавеку. Вы не будзеце пярэчыць, калі я скажу: нельга ў наш час жыць без веры ва ўсемагутнасць навукі. Раней людзі думалі: атам — найдрабнейшая часцінка матэрыі. Навука сказала сваё слова, і перад намі ва ўсёй велічы паўстала цудоўная карціна будовы рэчыва. Вы цяпер ведаеце, што сярод так званых элементарных часцінак, якія ўваходзяць у склад атама, яго ядра, ёсць аднолькавыя па вазе, але рознайменна зараджаныя часцінкі: электрон і пазітрон, пратон і антыпратон. Калі быў адкрыты антыпратон, памятаеце, колькі было розных размоў, гіпотэз, меркаванняў. Многія буржуазныя вучоныя гаварылі: чалавецтва яшчэ не падрыхтавана да такога вялікага, небывалага адкрыцця: моў, яно прывядзе яго да гібелі. У некаторых лабараторыях пачаліся пошукі мінус-матэрыі. Калі-б такія пошукі закончыліся паспяхова, гэта дало-б у рукі асобных людзей страшэнную зброю знішчэння. Не па такому шляху пайшла наша совецкая навука. Мы новае адкрыццё рашылі паставіць на службу чалавеку, каб яно памножыла сілу розуму.

Сябры! Я не адхіляю праекта, па якому будуецца ракета для палёту на Месяц. Я толькі хачу паведаміць вам, што мы сёння можам не фантазіраваць, а павесці сур'ёзную размову аб стварэнні касмічнага карабля, які здолее не толькі даляцець да Марса, але і наведаць ваколіцы бліжэйшых да нас зорак. Такім караблём можа стаць так званая фатонная ракета. — Надзежда Нікалаеўна змоўкла, перагарнула ў папцы лiсткі запісаў. У зале стала ціха-ціха. Здавалася, людзі перасталі нават дыхаць.

3 поўнага шырокага твару Дзянісава збегла задаволеная ўсмешка. Ён бачыў, што кароткае навуковае паведамленне Хлебнікавай з’явілася для ўсіх нечаканасцю. Новае адкрыццё знішчала вузкія граніцы, у якіх была заціснута чалавечая мара, давала магчымасць людзям спрачацца ў палёце з іпраменнямі Сонца. Дзянісаў прыгладзіў сіваватую пасму валасоў, што прыкрывала лысіну, зухавата падміргнуў Рэндолу і занляскаў у далоні. I здавалася, у залу хлынуў вадаспад.

Надзежда Нікалаеўна падняла руку, у якой была заціснута хусцінка, просячы ўвагі. Але апладысменты выбухнулі з новаю сілай. Тады яна адпіла са шклянкі глыток вады i пачала гаварыць далей. I зала прыціхла.

— Пакуль мы падрыхтуемся да палёту на Марс, — гучаў яе мяккі голас, — трзба праверыць дзейнасць рухавікоў, што працуюць на энергіі святла. Рухавікі тэтыя складаныя, але невялікія. Яны называюцца фатонныміі, аднак будуць выкарыстоўваць не святло Сонца, а святло атамаў. Так, так, не здзіўляйцеся, іменна святло атамнага ядра. Як яно ўтвараецца? А вось як. У рухавік накіроўваюцца два патокі элементарных часцінак ядра — пратоны i антыпратоны. Няцяжка здагадацца, што яны пастараюцца зліцца разам. Адбудзецца небывалы працэс узнікнення пучка светлавой энергіі. А святло па закону Лебедзева мае ціск. Вось тут i канец нашай тайны: ціск стварае цягавую сілу, i ракета пачне набіраць хуткасць. — Хлебнікавай, відаць, стала горача, яна расчырванелася. Голас яе гучаў па-ранейшаму бадзёра: — Цяпер я даю магчымасць нашым касманаўтам зрабіць усе астатнія разлікі. Сёння мы можам зазірнуць не толькі далёка ў нашу будучыню, а нават і пашукаць ля бліжэйшых зорак такія планеты, як наша Зямля. Хто ведае, можа мы там сустрэнем падобных самім сабе людзей і істот.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вишневый омут
Вишневый омут

В книгу выдающегося русского писателя, лауреата Государственных премий, Героя Социалистического Труда Михаила Николаевича Алексеева (1918–2007) вошли роман «Вишневый омут» и повесть «Хлеб — имя существительное». Это — своеобразная художественная летопись судеб русского крестьянства на протяжении целого столетия: 1870–1970-е годы. Драматические судьбы героев переплетаются с социально-политическими потрясениями эпохи: Первой мировой войной, революцией, коллективизацией, Великой Отечественной, возрождением страны в послевоенный период… Не могут не тронуть душу читателя прекрасные женские образы — Фрося-вишенка из «Вишневого омута» и Журавушка из повести «Хлеб — имя существительное». Эти произведения неоднократно экранизировались и пользовались заслуженным успехом у зрителей.

Михаил Николаевич Алексеев

Советская классическая проза