Читаем Цытадэль неба полностью

Гэтае відовішча было знаёмым Полю. Ён ужо больш года лічыўся членам клана «Вялікі Дракон» і добра ведаў усе яго законы і парадкі. Невялікая колькасць «клавалераў» крыху яго здзівіла. Сярод іх ён ласпеў заўважыць галоўных лідэраў Нябачнай імперыі. Поль насцярожыўся. Гутарка, відаць, будзе сур’ёзная.

Ці не правініўся ён у чым-небудзь? Думка працавала хутка, напружана. I вось Поль высока падняў галаву, па-кланаўску скрыжаваў на грудзях рукі.

— Падыйдзі, клансмен, сюды, — загадаў тоўсты чалавек у чорным балахоне.

Поль Арноль паважна і ўрачыста наблізіўся да шклянога крыжа. На стале, убаку, ляжала цырыманіяльная біблія, а пасярэдзіне стаяла пазалочаная глыбокая чаша.

У зале ўсталявалася цішыня.

— Клансмен Арноль, — сказаў тоўсты чалавек санлівым голасам. — Мы, браты вялікага клана, бачым у тваёй асобе нашага вернага i шчырага клавалера. У цябе дужая рука, вернае вока, смелае сэрца. Ты варты сваіх вялікіх продкаў. Скажы, мы правільна думаем аб табе?

— Правільна, — зараз-жа адказаў Поль.—Я імкнуся быцьтакім...

— Усе прысутныя тут твае браты выконваюць у нашай Нябачнай імперыі абавязкі клавалераў тайнай паліцыі клана. Ты хочаш быць такім, як яны?

— Хачу, — адгукнуўся Поль.

— Ты павінен ведаць нашы мэты i задачы. Мы, клавалеры Нябачнай іміперыі, узялі на себе пачэсны і вялікі абавязак выратаваць Штаты ад неграў, яўрэяў i ад чырвонай пошасці. Штаты — для белых! Мы змагаемся за гэты ідэал, i мы ўпэўнены, што наша справа не загіне дарэмна. Скажы, клансмен Арноль, ці верыш у вялікасць і непераможнасць нашых ідэалаў?

— Так, мае сябры!

Чалавек, што сядзеў у крэсле «Вялікага Дракона», устаў, падышоў да Поля.

— Ты павінен даць клятву вернасці ўласнай крывёй.

Поль Арноль падышоў да пазалочанай чашы, маўкліва працягнуў руку. Хтосьці балюча правёў па ёй лязом. 3 раны пырснула кроў i палілася ў чашу.

Пасля гэтай працэдуры патрэбна было зрабіць Знак Прысвячэння. Поль Арноль пакорліва апусціўся на адно калена. Што-ж цяпер? Ага, трэба прыкласці руку да сэрда.

— Кляніся! — загадаў яму таўсцяк.

Поль Арноль набраў поўныя грудзі паветра і хутка прагаварыў:

— Клянуся берагчы наш слаўны непераможны флаг. Тры яго колеры ўвасабляюць тры нашых вялікіх ідэі. Клянуся навекі помніць, што чырвоны колер флага будзе нагадваць заўсёды мне кроў, якую я гатоў праліць за яго, белы — змаганне за чысціню і магутнасць нашай белай расы, а блакітны — неба, якое дае нам сілу і магутнасць... Як клавалер клана, я абавязваюся не выдаваць тайн. Калі-ж буду спакушаны д’яблам i развяжацца мой язык, хай мяне пакарае рука брата... .

Поль быў моцна ўсхваляваны. Урачыстасць і таямнічасць абстаноўкі вельмі ўразіла яго. Закончыўшы клятву, ён апусціў левую руку і хацеў устаць. Але зрабіць гэта перашкодзіў уладар куклукскланаўцаў. Ён паклаў на плячо Поля руку і, абмачыўшы палец у чашу з крывёю, накрэсліў ім на ілбе знак кланаўскага крыжа.

— Устань, рыцар ку-клукс-клана! — усклікнуў ён хрыплым прастуджаным голасам. — Будзь заўсёды гатовы змагацца за Штаты, за нашу «Нябачную імперыю»!

У зале зашумелі. Чорныя пачварныя людзі працягвалі рукі да Поля Арноля.

— Вітаем цябе, наш брат! Ты прышоў у час — у нас шмат работы.

Нарэшце хвіліны ўрачыстасці мінулі. Поль дастаў са скрутка чорны балахон, накінуў яго на плечы. Цяпер ён нічьім не адрозніваўся ад прысутных. Хіба толькі ярчэй, чым у другіх, блішчалі яго вочы ў шчылінах чорнага капюшона.

— Браты! Слаўныя Рыцары!—узняўшы руку ў чорнай пальчатцы, загаварыў чалавек, якому належала крэсла «Вялікага Дракона». — Хопіць размоў. Пара паказаць, чаго варты клавалеры клана. Сёння ў дансінгу «Капітэл» збіраюцца чорнамазыя слухаць свайго спевака Томсана. Мэта іх зборышча зразумелая — яны рыхтуюць здрадніцкую змову.

Чалавек у чорнай пальчатцы прыўзіняў вялізную галаву, схаваную пад востраверхім капюшонам, абвёў усіх прысутных доўгім, праніклівым позіркам.

— Хто хоча быць героем, праславіць навекі сваё імя? — нарэшце запытаўся ён. — Браты мае, звяртаюся да вас!

Угару ўзляцелі сціснутыя кулакі. 3 усіх бакоў лачуліся воклічы:

— Смерць чорным свінням! Смерць!

Сярод дзікіх, раз’юшаных галасоў вылучаўся задорны тэнар Поля Арноля. Ён хацеў даказаць «клавалерам» сваю адданасць клану. Тут, на алтары перад неонавым крыжам, у чашы блішчала яго кроў. Арноль прысягнуў над ёю і пакляўся, што цяпер ён будзе бачыць толькі чужую кроў.

Нечакана неонавы крыж узняўся над галовамі «клавалераў». Усе зразумелі: цырыманіял закончаны. Чорныя постаці заварушыліся, рушылі да выхаду. Маўклівыя, засяроджаныя, выходзілі куклукскланаўцы з залы.

Прывіды смерці ішлі знішчаць жыццё.

***

Уставаць не хацелася. Балела галава, звінела ў вушах. Перад вачыма, нават і тады, калі ён заплюшчваў іх, не знікалі малюнкі ўчарашняй ночы. Добра папрацаваў Поль Арноль. Браты яго клана бачылі, як ён першы расштурхаў неграў, дабраўся да сцэны, збіў з ног спевака Томсана, учапіўся ў яго горла.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вишневый омут
Вишневый омут

В книгу выдающегося русского писателя, лауреата Государственных премий, Героя Социалистического Труда Михаила Николаевича Алексеева (1918–2007) вошли роман «Вишневый омут» и повесть «Хлеб — имя существительное». Это — своеобразная художественная летопись судеб русского крестьянства на протяжении целого столетия: 1870–1970-е годы. Драматические судьбы героев переплетаются с социально-политическими потрясениями эпохи: Первой мировой войной, революцией, коллективизацией, Великой Отечественной, возрождением страны в послевоенный период… Не могут не тронуть душу читателя прекрасные женские образы — Фрося-вишенка из «Вишневого омута» и Журавушка из повести «Хлеб — имя существительное». Эти произведения неоднократно экранизировались и пользовались заслуженным успехом у зрителей.

Михаил Николаевич Алексеев

Советская классическая проза