Читаем Цытадэль неба полностью

Наташа намагалася зразумець, спіць яна ці не. Не, не спіць. Чаму-ж тады ў навушніках зноў цішыня? Дзе тая станцыя, што падала гэты голас? Дзяўчына ўстала, хуценька паправіла настройку рацыі. Апарат маўчаў. Недзе далёка плыла навальніца, і ў навушніках цяпер чуўся сухі трэск электрычных разрадаў.

Наташа глядзела на апарат разгублена і трывожна. Вось загадка! 3 галавы не выходзілі пачутыя каардынаты. Ці то скрозь сон, ці сапраўды прагучалі ў навушніках — цяжка было адгадаць. На ўсякі выпадак Наташа ўзяла аловак і запісала іх.

Да самай раніцы яна пільнавала кожны гук і шолах бязмежнага эфіру. Не, не паўтарыліся больш сігналы. Можна было толькі думаць, што гэта вынік бяссонных начэй. Наташы зрабілася яшчэ больш сумна.

Калі раніцай у пакой забеглі сяброўкі, яна па-ранейшаму сядзела за рацыяй.

— Маўчыць? — запыталася адна з дзяўчат.

Наташа працягнула лісток паперы. Сяброўкі зацікаўлена прыніклі да кароткага запісу. Твары іх успыхнулі радасцю.

— Ён жывы!

— Чаго-ж ты маўчыш, Наташка!

Сувязістка павярнулася, ускінула на іх стомлены, сумны позірк.

— Я нічога пакуль не магу зразумець,— прамовіла яна і расказала ўсё, што было ўначы.

— Я паверу, што ў сне можа ўявіцца ўсё, аб чым думаеш,— прамовіла Зіна Кужаль,— але толькі не каардынаты. Наташка, ты пачула гэта ў эфіры. Даю слова. Не верыш?

Дзяўчаты тут-жа пазванілі начальніку ракетапорта. На месца, якое прыснілася Наташы, быў пасланы самалёт. Увесь гарадок насцярожыўся, чакаючы вестак з далёкага краю.

I вось, якая радасць! Днём з Іркуцка прышла радыётэлеграма. Ракетаплан Віктара быў знойдзены. Каардынаты Наташы правільныя. Астранаўт самалётам вяртаўся ў Маскву. Ніхто так не быў шчаслівы ў гэты час, як студэнты інстытута сувязі і тэлебачання. I не дарэмна. Заслуга ў выратаванні ракета,плана і Віктара Машука належала студэнтцы інстытута Наташы Гоман. Аб ёй гаварылі ўсюды.

Наташа не чула пахвалы. Не дзеля пахвалы яна сядзела трое сутак у апаратнай. I, нiбыта адчуваючы, што зрабіла вялікую справу, выратавала чалавека, дзяўчына спала моцна і спакойна. Сяброўкі стаялі ля яе ложка, хацелі разбудзіць, каб паведаміць навіну, але не рашаліся.

Яна яшчэ спала, калі ў інстытут прышоў высокі юнак у лётнай форме. Ён папрасіў пабачыць Наташу Гоман. Студэнткі з несхаванай цікавасцю аглядалі нечаканага госця. Зіна Кужаль, найбольш смелая i рашучая, выйшла наперад, сказала:

— Выклікаць не можам. Яна адпачывае.

Юнак у лётнай форме паўтарыў просьбу.

Дзяўчаты толькі цяпер зразумелі: перад імі Віктар Машук. Будзіць трэба абавязкова.

Наташа выйшла ў вестыбюль у сіняй шаўковай сукенцы. Дзве чорныя касы былі ўкладзены на галаве вянком, і яны асабліва ярка падкрэслівалі прыгажосць яе твару.

Віктар сумеўся, але, паправіўшы непакорны рыжы віхор, радасна падышоў да дзяўчыны.

— Дык вось хто мяне выратаваў! Добры дзень! Рад пазнаёміцца...— Ён моцна паціснуў ёй руку.

Наташа ўсхвалявана глядзела на юнака.

— Значыць, я не памылілася?.. Гэта не сон?.. Вы падавалі сігналы?.. Што-ж здарылася? Раскажыце,— папрасіла яна.

Віктар сеў на канапу, шырокай далоняй прыгладзіў валасы.

— Турбіна расплавілася... Сплаў, мабыць, недасканалы... Здарылася аварыя... Пры пасадцы крыху пабіўся... Вось і ўсё! Калі ачуняў, бачу: уся апаратура патрушчана... Кiнуўся да рацыі — не працуе. Два дні сядзеў, рамантаваў. Потым уключыў... батарэі былі вельмі разраджаны... Я ніколі не чакаў, каб мяне хто-небудзь пачуў... I вось вы... Яшчэ раз дзякую вам, Наташа,— шчыра сказаў Віктар. Твар яго расчырванеўся. Юнак камечыў у руках пілотку і, апусціўшы вочы, прамовіў: — Мне расказвалі, як вы мяне шукалі. Я нiколі гэтага не забуду. Верыце, Наташа?

Зірнуўшы спадылба на хлопца, Наташа ціха папрасіла:

— Не гаварыце так. Я ведаю, што значыць гора...

Віктар зацікавіўся:

— А ў вас было гора?

— Было. Калі загінуў пры аварыі самалёта мой брат. Засталіся я i мама... Мне нават і сёння цяжка ўспамінаць тыя дні.

Наташа змоўкла, і Віктар убачыў затоены жаль у яе вачах.

— Не хвалюйцеся, Наташа. Я разумею... Я...— Віктар раптам адчуў, што ён хвалюецца: — Я хачу замяніць вам брата...

Гэтыя словы канчаткова расчулілі дзяўчыну. Віктар узяў яе за локаць, ласкава сказаў:

— Давайце пойдзем у сад, Наташа! Я — сябар ваш i брат.

Яны ішлі па шырокай алеі вялікага парку. Вечарэла. Пад голлем кучаравых ліп гарэлі ліхтары. Высока над галавой плыў круглы месяц. Аднекуль з глыбіні гушчару павявала прыемным халадком.

Наташы не верылася, што побач з ёю ідзе той самы чалавек, якога трое сутак шукалі сотні людзей. Ей прыемна было ісці побач з ім. Ён гаварыў мякка, асцярожна. I па зямлі ён ступаў таксама лёгка, амаль нячутна.

Падыходзячы да фантана, Наташа раптам спыталася:

— Скажыце, Віктар, вам было страшна, калі вы зразумелі, што пагражае катастрофа?

— Было крыху боязна, але не страшна,— адказаў юнак.

— Хіба вы не баіцёся смерці?

— Чаго баяцца? Не разумею,— усміхнуўся Віктар.— Я проста ніколі не думаю пра яе.

— А я баюся смерці,— памаўчаўшы, прызналася Наташа.

— Ха-ха! А я ніколі нічога не баюся! — сказаў Віктар, i Наташы здалося, што ён хвалько.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вишневый омут
Вишневый омут

В книгу выдающегося русского писателя, лауреата Государственных премий, Героя Социалистического Труда Михаила Николаевича Алексеева (1918–2007) вошли роман «Вишневый омут» и повесть «Хлеб — имя существительное». Это — своеобразная художественная летопись судеб русского крестьянства на протяжении целого столетия: 1870–1970-е годы. Драматические судьбы героев переплетаются с социально-политическими потрясениями эпохи: Первой мировой войной, революцией, коллективизацией, Великой Отечественной, возрождением страны в послевоенный период… Не могут не тронуть душу читателя прекрасные женские образы — Фрося-вишенка из «Вишневого омута» и Журавушка из повести «Хлеб — имя существительное». Эти произведения неоднократно экранизировались и пользовались заслуженным успехом у зрителей.

Михаил Николаевич Алексеев

Советская классическая проза