Читаем Цытадэль неба полностью

У верхавінах дрэў шумеў вецер. 3 гушчару, дзе панаваў таямнічы змрок, плыў прыемны водар. У вясёлкавых кругах месяца варушыліся высокія белыя хмаркі. Было ціха, прыгожа.

Наташа паправіла на плячах хусцінку.

— Вам холадна?

— Хадземце дамоў,— папрасіла дзяўчына.

Калі ішлі назад, сустрэліся інстытуцкія дзяўчаты. Ёй раптам захацелася быць сярод іх, і яна сказала пра гэта Віктару. Віктар нерашуча спытаў:

— А можа я праводжу вас?..

Наташа падзякавала і адмовілася.

«Дзяўчына з гонарам»,— падумаў Віктар.

Надышлі дзяржаўныя экзамены. Наташа закончыла інстытут. Яна атрымала прызначэнне ў Мінск. Перад тым, як прыступіць да самастойнай работы, яна часта сустракалася з Віктарам. Між імі завязалася дружба. Ён прасіў яе застацца ў Маскве, не ехаць у Мінск. Але яна не згадзілася.

Сустрэлі дзяўчыну ў Мінску прыязна, шчыра. Наташа стала адной са зменных дзяжурных на радыёлакацыйных устаноўках. Гэта была цікавая і адказная работа. Хоць на каляндарных лістках значыўся 196... год, але не ўсюды яшчэ на свеце спраўляла сваю ўрачыстасць праўда і свабода.

За акіянам знаходзіўся апошні плацдарм старога свету. Разлютаваныя мільярдэры рыхтавалі вайну супроць Краіны Советаў. На яе тэрыторыю засылаліся шпіёны. Арганізоўваліся правакацыі, дыверсіі.

Ваенная зграя Штатаў шалела. Амаль кожную ноч з заходніх ваенных баз запускаліся ракетапланы, якія праляталі на вялікай вышыні над тэрыторыяй Совецкага Саюза. Ды ў дадатак — паветраныя шары... Днём і ноччу яны блукалі ў неабсяжных прасторах неба на вялізлай вышыні. Іх нельга было не толькі збіць, але і заўважыць няўзброеным вокам.

Служба сувязі і апавяшчэння стаяла на варце.

Наташы прыходзілася нялёгка. Некаторыя ночы былі асабліва трывожнымі. Не паспееш праводзіць у далёкі шлях паветраны карабель, што ўзняўся з Мінскага ракетапорта, як раптам на малочна-жаўтлявым экране радыёлакатара ўзнікаў чорны язычок. Ён поўз павуком, трывожыў сваёй маўклівасцю. Што пад крыламі няпрошанага паветранага каршуна — бомбы, бактэрыі, газы? Трэба хутка перадаць аб гэтым асобнаму цэнтру супрацьпаветранай абароны, хай рыхтуецца «каршуну» адпаведная сустрэча.

Шэсць месяцаў працавала Наташа. Ні на адным з яе дзяжурстваў не было непаладкаў. Сувязь і назіранне вяліся дакладна. Яна ўнесла нават невялікую рацыяналізатарскую прапанову, як палепшыць прыём далёкіх радыёлакацыйных перадач. Ужо нікога не здзіўляла, што да былой студэнткі прыходзілі раіцца, прасіць парад.

I раптам — непрыемная гісторыя... Дзяўчына, якая працавала ў планавым аддзеле радыёлакацыйнага цэнтра, аднойчы расказала Наташы, што начальнік радыёлакацыйнага цэнтра Фёдараў нядаўна прысвоіў восем тысяч рублёў нібыта за рамонт апаратуры.

Наташа накінулася на сяброўку:

— А ты маўчыш? Раіцца прышла? Што пасля гэтага табе сказаць? Баязліўка ты, вось што! Зараз-жа ідзі ў Соўнаргас, раскажы пра ўсё. Чуеш?

Сяброўка паабяцала. Але мінуў тыдзень, а пра махінацыі начальніка нідзе не было гаворкі. Наташа сама прышла да дзяўчыны.

— Мужнасці нехапае? — проста ў вочы ёй кінула Наташа.

— Што наша мужнасць для Фёдарава,— адказала панура сяброўка.— Зацкуе, абняславіць... А навошта гэта мне?

— Якая ты пасля гэтага комсамолка?!

— Не горшая за цябе,— раззлавалася сяброўка.— I чаго ты мяне дакараеш? Я не хачу нічога ведаць. Разумееш?

Наташа схапіла сяброўку за руку, пільна паглядзела ёй у вочы:

— Пачакай, я сапраўды не разумею цябе. Скажы, хто мы тут — госці ці гаспадары?

— Фёдараў выкруціцца... Яго не зловіш...

— Зловяць! — горача ўсклікнула Наташа.— Ведай: лісіцу ловяць хітрасцю, а ваўка — мужнасцю. Мужнасці ў цябе не хапіла, але затое яна знойдзецца ў мяне.

Наташа выйшла з утульнага пакойчыка сяброўкі, поўная злосці i рашучасці. Ну што-ж, гэтую тайну раскрые яна сама. Хай ведаюць, хто такі Фёдараў. Хоць ён і ўсміхаецца кожнаму супрацоўніку і просіць на сходах, каб яго крытыкавалі, але ў сапраўднасці ён хцівы, несумленны: залез у дзяржаўную кішэню.

На наступны дзень аб махінацыі Фёдарава ведаў увесь радыёлакацыйны цэнтр. Сакратар камітэта комсамола, сустрэўшы Наташу, пахваліў:

— Малайчына. Даўно пара ўзяцца за яго...

У бухгалтэрыі запрацавалі камісіі, паявіліся кантралёры.

Фёдараў хадзіў надзьмуты, насуплены. Наташы перадалі, што на адной з вечарынак ён паабяцаў адпомсціць ёй. Наташа толькі ўсміхнулася. Няхай сабе пагражае. Што ён зробіць? Працуе яна сумленна, прэміі атрымлівае.

Але дзяўчына не агледзелася, як непрадбачана, нечакана трапіла ў бяду. Пад вечар, калі заканчівалася дзяжурства першай змены, у радыёлакацыйны цэнтр прышло паведамленне, што ў гарадку Прыдняпроўску над важным заводам упаў варожы паветраны шар. Ад выбуху згарэў адзін цэх. 3 Прыдняпроўску запытваліся, чаму ніхто не паведаміў аб набліжэнні небяспекі.

Дзяжурныя аператары захваляваліся. Адразу пачалі правяраць, у якіх напрамках дзьмулі вятры на працягу апошніх шасці гадзін, перачытвалі запісы ў журналах. Ноч на рэдкасць была спакойнай. Ні на адным экране ніхто не заўважыў пабочных паветраных аб’ектаў. Выказваліся розныя здагадкі... I вось прышоў Фёдараў. Ён папрасіў зводкі надвор’я, журналы з запісамі. Доўга сядзеў, унурыўшыся ў паперы.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Вишневый омут
Вишневый омут

В книгу выдающегося русского писателя, лауреата Государственных премий, Героя Социалистического Труда Михаила Николаевича Алексеева (1918–2007) вошли роман «Вишневый омут» и повесть «Хлеб — имя существительное». Это — своеобразная художественная летопись судеб русского крестьянства на протяжении целого столетия: 1870–1970-е годы. Драматические судьбы героев переплетаются с социально-политическими потрясениями эпохи: Первой мировой войной, революцией, коллективизацией, Великой Отечественной, возрождением страны в послевоенный период… Не могут не тронуть душу читателя прекрасные женские образы — Фрося-вишенка из «Вишневого омута» и Журавушка из повести «Хлеб — имя существительное». Эти произведения неоднократно экранизировались и пользовались заслуженным успехом у зрителей.

Михаил Николаевич Алексеев

Советская классическая проза