Читаем У дрымучых лясах полностью

Па суседскіх хатах мы адчувалі сябе, як дома. Перш-наперш мы хадзілі ў корчмы глядзець новых людзей: пасажыраў, што праязджалі з камісіянерамі. Глядзець новых людзей была адной з маіх асалод. З цікаўнасцю я пазіраў на новыя твары, на разнастайныя шапкі, капелюшы і вопратку. Я прагна прыслухоўваўся да гутарак, да незразумелых мне слоў. Нават новыя галасы мяне цікавілі. Часам хто-небудзь з іх заспявае незнаёмую мне песню. А то аднаго разу адзін у капелюшы і манішцы зняў з фуры веласіпсд, сеў на ім верхам і давай катацца па дарозе. За ім бегла гурма дзяцей і крыкамі без слоў выказвала сваё шчырае захапленне дзівоснай машынай, што сама едзе…

Мы з Фолем спыняліся ля адчыненага акна шаўца Ісроэля. Ён заўсёды трымаў поўны рот драўляных цвічкоў, якія па аднаму хутка ўбіваў малатком у падмётку.

— А, гэта вы! — гаварыў шавец, і цвічкі з губ рассыпаліся яму па чорнай барадзе.

— Гэта мы…

— Вы не так сабе прыйшлі?

— Не так сабе…

— Раменьчыкі?

— Раменьчыкі…

Ісроэль даваў нам пару тоненькіх рамнёвых шнуркоў. Пры гэтым пытаўся:

— І ўсё?

— І ўсё…

Мы памыкаліся ісці. Ён нас затрымліваў.

— Пачакайце, дабрадзеі!

— Чакаем…

— Чаму не падзякавалі?

— Дзякуем…

— Як прыйдзеце заўтра, скажыце «дзень добры!».

— Дзень добры!

І мы ўцяклі. Бо такі дыялог мог бы зацягнуцца надоўга, а нам часу няма. Знаходзім кіёчкі і майструем сабе пугі. Узброеныя пугамі, бяжым да столяра Янкі. Рыжавусы Янка — чалавек, які ўсё ўмее рабіць: і вокны, і шафы, і ўслончыкі, і малатарні, і ўсё-ўсё. Ля яго варштата вельмі шмат стружак. Яны доўгія, як пасы; белыя як снег; гладкія як шоўк.

Мы з Фолем разам з хлопчыкамі столяра ляжым на стружках, як на сене. Стружкі прыемна шурхаюць і прыемна пахнуць. Мы робім са стружак розныя рэчы: гармонікі, хаткі, чаўночкі, коўшыкі.

Рыжавусы Янка яшчэ і парыкмахер. За пяць капеек ён стрыжэ і голіць. Мы, дзеці, шануем яго галоўным чынам за тое, што ён умее пачыняць гадзіннікі. Калі выпадкова трапляем да яго ў такі шчаслівы час, калі ён разбірае на кавалачкі кішэннікавы гадзіннік, наша дзіцячая дапытлівасць задаволена. Мы хмялеем ад прыемнасці. Ён нас, дзяцей, да самага стала не падпускае. Нашы вочы вострыя. Добра бачым і здалёк. Глядзім і дзівімся.

Янка трымае на правым воку чорны келішачак са шкляным дном і поркаецца тоненькімі абцужкамі ў калёсіках. Адшрубоўвае і зашрубоўвае. Работа такая далікатная, ажно страх бярэ нас — малых. Каб хаця дзядзька Янка не згубіў маленькага, як макавае зерне, шрубочка.

Мы пацеем ад напружанага назірання. Урэшце прыгожы бліскучы гадзіннік складзены, зашрубаваны, накручаны маленькім ключыкам. Гадзіннік пачынае стукаць, як жывое чалавечае сэрца:

— Цік-цік… цік-цік…

Якраз цвыркунок! Вочы маіх таварышаў гараць ад захаплення. У мяне стрымліваецца дыханне. Я падстаўляю вуха да гадзінніка. Гадзіннік мне кажа на сваёй далікатнай мове:

— Цік-цік… цік-цік…

Я выціраю ўспацелы ад хвалявання лоб. Янка закручвае ўгору кончыкі рыжых вусоў, глядзіць на нас ды задаволена ўсміхаецца.

Мы ўжо за тры хаты ад рыжавусага Янкі, а мне ўсё яшчэ здаецца, што чую, як гаворыць гадзіннік на дзівоснай мове тоненькіх, як валаскі, пружыначак.

— Цік-цік… цік-цік…

Гурт дзяцей павялічваецца. Мы накіроўваемся да каваля Гірша-Меера. Ён высокі, моцны, з рэдкай казлінай бародкай. Заўсёды ля яго кузні шмат народу: падкоўваюць коней, куюць нарогі, нацягваюць шыны на калёсы. З горна сыплюцца снапы залатых іскраў.

Людзі жартуюць, смяюцца. Я паглядаю, як Гірша-Меер нацягвае шыны на калёсы, і пачынаю фантазіраваць:

…А калі б такія ж калёсы былі ў гадзінніка! Гадзіннік быў бы вялікі, нібы хата, і грукатаў бы так моцна, што можна было б аглохнуць. А гэты гадзіннік трымаў бы ў камізэлькавай кішэні велікан ростам да воблакаў. А я ўскарабкаўся б велікану, нібы мурашка, на галаву і глядзеў бы, што робіцца вакол. Пэўна, відаць было б з аднаго канца свету ў другі канец…

У нашай ваколіцы Гірша-Меер лічыцца асілкам. Ён вельмі моцны і любіць дужацца. Няма ніводнага чалавека ў ваколіцы, якога б каваль не здужаў. Аднак Гірша-Меер мне не зусім падабаецца. Гэта з таго часу, калі я ў яго кузні наступіў босай нагой на гарачы кавалак жалеза.

Пасля таго выпадку я да яго не хаджу. Я хаджу толькі да яго галагуцкага пеўня, які славіцца на ўсю ваколіцу. Вялікі — з мяне, пяцігадовага хлапца. А прыгожы ён, прыгожы… Грэбень — чырвоны аксаміт. Дзюба — сіняя сталь. Пер'е агнём палае. Хвост — залаты паўмесяц. Ногі калматыя, магутныя, з доўгімі, вострымі, як шылы, кіпцюрамі. Калі ён ступае па падлозе, здаецца, што гэта ходзіць чалавек у цяжкіх ботах, такт адбівае, як мікалаеўскі салдат Мікіта. А як ускочыць на плот і горда залапоча крыллямі ды закукарэкае, — з яго магутнага горла выходзяць такія грымотныя гукі, аж мае сябры жмураць вочы. У дванаццаць гадзін ночы і пад раніцу ён будзіць усіх местачковых. Ён лепш за гадзіннік — ніколі не псуецца і вельмі акуратны. Я мару аб тым, што гэты галагуцкі певень навучыцца лятаць, як арол. Я тады буду сядзець на ім верхам ды імчацца высока-высока…

Перейти на страницу:

Похожие книги

Образы Италии
Образы Италии

Павел Павлович Муратов (1881 – 1950) – писатель, историк, хранитель отдела изящных искусств и классических древностей Румянцевского музея, тонкий знаток европейской культуры. Над книгой «Образы Италии» писатель работал много лет, вплоть до 1924 года, когда в Берлине была опубликована окончательная редакция. С тех пор все новые поколения читателей открывают для себя муратовскую Италию: "не театр трагический или сентиментальный, не книга воспоминаний, не источник экзотических ощущений, но родной дом нашей души". Изобразительный ряд в настоящем издании составляют произведения петербургского художника Нади Кузнецовой, работающей на стыке двух техник – фотографии и графики. В нее работах замечательно переданы тот особый свет, «итальянская пыль», которой по сей день напоен воздух страны, которая была для Павла Муратова духовной родиной.

Павел Павлович Муратов

Биографии и Мемуары / Искусство и Дизайн / История / Историческая проза / Прочее
Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе

На споры о ценности и вредоносности рока было израсходовано не меньше типографской краски, чем ушло грима на все турне Kiss. Но как спорить о музыкальной стихии, которая избегает определений и застывших форм? Описанные в книге 100 имен и сюжетов из истории рока позволяют оценить мятежную силу музыки, над которой не властно время. Под одной обложкой и непререкаемые авторитеты уровня Элвиса Пресли, The Beatles, Led Zeppelin и Pink Floyd, и «теневые» классики, среди которых творцы гаражной психоделии The 13th Floor Elevators, культовый кантри-рокер Грэм Парсонс, признанные спустя десятилетия Big Star. В 100 историях безумств, знаковых событий и творческих прозрений — весь путь революционной музыкальной формы от наивного раннего рок-н-ролла до концептуальности прога, тяжелой поступи хард-рока, авангардных экспериментов панкподполья. Полезное дополнение — рекомендованный к каждой главе классический альбом.…

Игорь Цалер

Биографии и Мемуары / Музыка / Прочее / Документальное