Читаем У дрымучых лясах полностью

Ад пеўня Гірша-Меера местачкоўцы маюць нямала згрызот. Усіх пеўняў забівае гэты гарэзны разбойнік. Ён магутны, як яго гаспадар. Певень — гордасць і ўцеха каваля. А калі местачковыя гаспадыні прыходзяць да каваля сварыцца за сваіх пакрыўджаных пеўнікаў, Гірша-Меер кажа:

— Затое мой галагуцкі малайчына каршуноў адганяе ад вашых курэй.

За забітых пеўняў Гірша-Меер выплачваў гаспадыням грашмі або нажамі свайго вырабу. А яго певень збіраў у адну вясёлую грамаду ўсіх удоў-курэй мястэчка. Аднаго разу, калі каршун напаў на маленькіх куранятак, галагуцкі певень каваля забіў каршуна, з якога стары паляўнічы Вышамірскі зрабіў чучала і павесіў у сваім садзе на дрэве.

Жыццё галагуцкага пеўня скончылася раптоўна і трагічна. Жонка Гірша-Меера забіла яго малатком. Каб Гірша-Меер бачыў, не дазволіў бы. Каваль нічога аб гэтым но ведаў. Ён ляжаў на ложку хворы, у вялікай гарачцы. Певень выпадкова наступіў яму вострымі кіпцюрамі на босую нагу і моцна параніў. Гірша-Меер памёр ад заражэння крыві. Ён так любіў пеўня, што перад смерцю хацеў на яго паглядзець…

Неспадзявана загінулі два асілкі ваколіцы — певень і каваль.

Мы — грамадка дзяцей — абыходзім хату татарына Мухлі, які вырабляе аўчыны. Тут нядобра пахне. У гарачы летні дзень выпраўляемся на цагельню. Мы з Фолем часта рабілі там з гліны пячуркі, ляпілі хаткі, гаршкі, каровак, пеўнічкаў. Цагельня знаходзіцца за гумном і вялікім садам урадніка Ясінскага.

Мала таго што ўраднік абірае ваколіцу, дык яшчэ ўздумаў цэглу прадаваць. Выраб цэглы бадай нічога яму не каштуе. На яго заўсёды працавалі дарэмна дзесяткі «штрафных» людзей: аралі яго поле, касілі яго лугі, насадзілі яму вялікі сад, збудавалі яму хлявы, свіран, а цяпер робяць яму цэглу. Гэта былі розныя нядоімшчыкі або такія, чыя жывёла пападала на чужое поле, або калі два п'яніцы ў нядзелю паб'юцца. Усе яны плацілі штраф не пацярпеўшаму, а ўрадніку. На яго працавалі і дробныя зладзеі. Хто ў каго з поля сноп жыта ўкрадзе — працуе ў урадніка, курыцу сцягне ў суседа — адпрацоўвае ў урадніка.

Такія людзі працавалі і на яго цагельні. Ля цагельні шмат народу. Ажыўленыя гутаркі. Смех. Мы з Фолем падыходзім бліжэй. У чым справа?

Пад вялізнай нізкай страхою акуратна складзена шмат цэглы. Унізе з гэтай жа цэглы была зроблена вялізная печ, якая палілася ўжо некалькі дзён. Уся цэгла ўжо была вельмі напалена. Дровы падкладвала Марта — бедная ўдава з «штрафных», якая ўжо цэлы тыдзень працавала на ўрадніцкай цагельні.

Марта з двума малымі дзецьмі жыла на выгане ў старой хатцы. Яе муж, паляўнічы, загінуў ад кулі другога паляўнічага пры паляванні на мядзведзя. Удава хадзіла на падзённую работу, мыла бялізну ў карчмара і крамнікаў, даіла ў іх кароў і насіла ваду.

У ўрадніка Ясінскага прапала на выгане малое парасё. Ураднік западозрыў, што парасё ўкрала Марта. Довад быў адзін: Марта самая бедная ў мястэчку і не мае чаго есці… Ураднік біў яе бізуном. Марта не прызнавалася. Сцяла зубы і маўчала. Нават ні разу ад болю не крыкнула. Гэта яшчэ больш угнявіла ўрадніка. Ён прымусіў Марту працаваць дзесяць дзён на сваёй цагельні «за парасё».

Калі мы, дзеці, прыбеглі на цагельню, ураднік любаваўся напаленай цэглай. Ён пакруціў сівыя вусы. Яго вочы дзіка бліснулі. Ён зірнуў на сялян і весела абвясціў:

— Хто пройдзе босы па цэглах, таму дам рубля!

Пачуліся галасы:

— Мы не прывыклі да лёгкага хлеба.

— Мне яшчэ рана ў пекла.

— Твая цэгла, сам пяткі грэй.

— Такіх аматараў у нас няма.

— І за дзесяць рублёў не хачу.

Ураднік кпліва паглядзеў на людзей, дастаў з кішэні срэбраны рубель і давай падкідваць яго на далоні.

— Вось гэты рубель дам, хто хоча?

— А рубель не фальшывы?

— Не жартуй! — раззлаваўся ўраднік. — Ну, хто хоча?

— Я! — крыкнула ўдава Марта.

— Ты?! — здзівіўся ўраднік.

— Кінь, Марта, квапіцца на такія рублі! — крыкнуў хтосьці з сялян.

— Пайду! — сказала Марта.

Ураднік пажартаваў:

— Ідуць у танцы абадранцы! І ні разу не крыкнеш ад болю?

— Прывыкла я да болю. Пан ураднік ведае…

Ураднік строга на яе зірнуў.

— Добра! — сказаў ён. — Калі хоць раз застогнеш ад болю, не дам ні капейкі.

— Не застагну…

Ізноў пачуліся галасы:

— І я дам грыўню!

— І я прыкіну залатоўку!

— Няхай будзе і мая саракоўка!

— І мой мужычок — бедны-медны пятачок!

Людзі рагаталі. Даставалі серабро. Загарэліся вочы. Пачаліся спрэчкі: «Крыкне Марта ад болю ці не?»

Паставілі яшчэ адну ўмову:

«Марта павінна ісці павольным крокам, не спяшаючыся…»

Гераіня дня стаяла спакойная, толькі праз меру часта церабіла пальцамі свае зрэбныя лахманы. Худая, сінявокая, чорнавалосая ўдава пазірала на свае ногі ды крывіла губы ва ўсмешку. Яе ногі бадай да кален былі пакрыты засохлай гразёй. Яны былі патрэсканыя. Падэшва ног была тоўстая. Відаць, Марта спадзявалася на засохлую гразь на нагах.

— Ну, Марта! — сказаў ураднік. — Пара…

Зноў пачуліся галасы.

— Не лезь, Марта!

— Аддам табе свой пятак і так.

— Яна ж гэта для сіротак бедных…

— Ногі скалечыш — не лезь!

Ураднік зазлаваўся:

— Не бунтуйце бабу!

Перейти на страницу:

Похожие книги

Образы Италии
Образы Италии

Павел Павлович Муратов (1881 – 1950) – писатель, историк, хранитель отдела изящных искусств и классических древностей Румянцевского музея, тонкий знаток европейской культуры. Над книгой «Образы Италии» писатель работал много лет, вплоть до 1924 года, когда в Берлине была опубликована окончательная редакция. С тех пор все новые поколения читателей открывают для себя муратовскую Италию: "не театр трагический или сентиментальный, не книга воспоминаний, не источник экзотических ощущений, но родной дом нашей души". Изобразительный ряд в настоящем издании составляют произведения петербургского художника Нади Кузнецовой, работающей на стыке двух техник – фотографии и графики. В нее работах замечательно переданы тот особый свет, «итальянская пыль», которой по сей день напоен воздух страны, которая была для Павла Муратова духовной родиной.

Павел Павлович Муратов

Биографии и Мемуары / Искусство и Дизайн / История / Историческая проза / Прочее
Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе

На споры о ценности и вредоносности рока было израсходовано не меньше типографской краски, чем ушло грима на все турне Kiss. Но как спорить о музыкальной стихии, которая избегает определений и застывших форм? Описанные в книге 100 имен и сюжетов из истории рока позволяют оценить мятежную силу музыки, над которой не властно время. Под одной обложкой и непререкаемые авторитеты уровня Элвиса Пресли, The Beatles, Led Zeppelin и Pink Floyd, и «теневые» классики, среди которых творцы гаражной психоделии The 13th Floor Elevators, культовый кантри-рокер Грэм Парсонс, признанные спустя десятилетия Big Star. В 100 историях безумств, знаковых событий и творческих прозрений — весь путь революционной музыкальной формы от наивного раннего рок-н-ролла до концептуальности прога, тяжелой поступи хард-рока, авангардных экспериментов панкподполья. Полезное дополнение — рекомендованный к каждой главе классический альбом.…

Игорь Цалер

Биографии и Мемуары / Музыка / Прочее / Документальное