Читаем У дрымучых лясах полностью

Удава перахрысцілася кастлявай рукой і ўскочыла на гарачыя цэглы. Адлегласць у дзесяць пякельных крокаў была перад ёю. У яе вачах мільгнуў спалох. Яна сціснула зубы, пабляднела і пайшла на пятках. Пад нагамі ледзь дымілася… Людзі прытаілі дыханне. Кожная секунда здавалася гадзінаю. Марта закусіла губу вострымі белымі зубамі. Яе вочы расшырыліся. З іх цяклі слёзы.

Ураднік сказаў паважна:

— Мерным крокам!

Яна ступала цяпер на пальцах. З ног сачылася кроў. Са збялелага лба цурком ліўся пот. З яе лахманоў клубілася пара. Вочы Марты зрабіліся круглыя і страшныя. Яна да крыві пракусіла ніжнюю губу, каб не крычаць… Але па яе вачах відаць было, што ўсё нутро яе крычала… Мы, хлапчукі, задрыжэлі.

— Звар'яцела Марта… — шапталіся людзі.

Ураднік моўчкі тапоршчыў вусы.

Марта прайшла агнёвыя дзесяць крокаў. Саскочыла. Усунула ногі ў вільготную гліну і так жаласліва застагнала, што мы, хлапчукі, заплакалі.

Людзі палажылі перад Мартай прайграныя імі грошы.

Ураднік кінуў ёй срэбраны рубель і сказаў:

— Малайчына! На! Вось дзе чэсна зарабіла! Два пуды жыта купіш за мой рубель. А за тое серабро — сала здабудзеш.

Грошы ляжалі ў траве. Марта на іх і не зірнула. Яе вочы былі заплюшчаны. Па худых шчаках цяклі слёзы, змешаныя з потам. Яна працягла войкала і стагнала. Яе стогны нагадвалі гуд жорнаў. Зубамі яна выбівала дроб.

Людзі засароміліся і пайшлі, як нешта ўкраўшы. Ураднік соваў ёй у рукі серабро. Грошы выпадалі з яе змярцвелай далоні. Усё цела яе ўздрыгвала. Марта выла голасна, без слоў.

Мы, хлапчукі, заходзіліся ад усхліпванняў.

— Вон адгэтуль! Прэч! — крыкнуў на нас ураднік. — Каб тут вашай нагі не было! Чэрці!

Мы ўцяклі.

Як успомню гэты выпадак, мяне прабірае дрыж.

Аж два месяцы ўдава Марта лячыла ногі. Затое яна купіла на зацірку два пуды жыта і пару фунтаў сала для галодных дзяцей…

У кожную нядзелю мы з Фолем стаялі ў вялікай карчме сярод натоўпу і глядзелі, як гуляюць людзі, як п'юць і танцуюць. Мы з цікавасцю слухалі гарманістаў і спевакоў.

У карчме вызначаліся тры чалавекі. Яны гаварылі вершы, прыдуманыя імі.

Адзін з іх — мельнік Барткевіч. Чалавек чорны, як цыган, гадоў пад пяцьдзесят, у белай ад мукі шапцы. Ён складваў смехатлівыя вершы аб панах і шляхце. Апавядаў у рыфму аб тым, як на тым свеце мужыкі кідаюць паноў у катлы са смалою і падсмажваюць.

Слухачы рагаталі.

Другі — кравец Юзік — спяваў пад гармонік жартаўлівыя частушкі, якія тут жа прыдумляў.

Трэці — селянін Гейне — складваў жаласлівыя песні аб каханні, аб сірочай долі. Ад яго вершаў дзяўчаты станавіліся сумнымі, жанчыны плакалі.

Хлопцы і дзяўчаты падхоплівалі вершы непісьменных песняроў і распаўсюджвалі іх вусна па ўсёй ваколіцы. Усе частавалі паэтаў гарэлкай. Кожны з іх меў сярод сялян сваіх прыхільнікаў.

Мельнік Барткевіч аднаго разу прыдумаў такую байку.

Звяры і птушкі пашкадавалі гаротных мужычкоў. Уздумалі яны павесяліць народ, наладзіць для яго вясёлую камедзь. Камісіянеры прывезлі ім з Менска фарбу, капялюшыкі, панскую вопратку, залатыя дрындушкі, парыкі, вусы — і ўсё, што трэба. Воўк апрануўся пад пана Чапкоўскага. Дзікі кабан зрабіўся панам Багдановічам. Мядзведзіха — паняй Чапкоўскай. Ласіха — паняй Багдановічыхай. Буслы адзеліся панічамі. Сарокі — паненкамі. Лісіца насунула ксяндзоўскую спадніцу. Сабакі зрабіліся панскімі цівунамі і аканомамі. Звяры і птушкі размалявалі сабе морды акурат як у паноў. Нанялі дудара, скрыпача, гарманіста і цымбаліста, і пайшоў кіятар па вёсках народ весяліць.

Спачатку людзі палохаліся, кланяліся нізка, не падыходзілі блізка. Потым прывыклі. Лясныя скамарохі падрабілі панскія галасы і гаварылі мужычкам:

— Паны прыйшлі вас весяліць, да сябе ў маёнткі прасіць, панскае дабро дзяліць. Спіны ў паноў свярбяць, дык трэба іх дубцамі і каламі ратаваць.

Музыкі зайгралі, а камедыянты танцавалі. Народ спачатку здзівіўся панскім выбрыкам. Потым яму гэта спадабалася.

— Дык прыйдзіце церабіць нас. Будзем вас чакаць у палацах. Вам жа няма чаго нас баяцца: вас, мужыкоў, многа, а нас, паноў, мала.

І пайшлі мужыкі церабіць дубцамі і каламі спіны паноў Чапкоўскіх і Багдановічаў.

Пра гэту байку дачуўся пан Чапкоўскі. Ён запрасіў мельніка Барткевіча да сябе ў маёнтак і запрапанаваў яму службу палясоўшчыка. Абяцаў шмат грошай плаціць, каб Барткевіч больш языком не малаціў.

— Дык пан хоча, каб я выганяў з лесу мужыкоў? Каб я штрафаваў нашых баб за грыбы і ягады? Пан хоча зрабіць мяне сваім псом? Пан хоча купіць мой востры язык? Няхай сабе пан Чапкоўскі будзе пры сваіх грашах, а я — пры сваіх байках. Грошы раз-два — і з'еў чалавек, а разумнае слова жыве цэлы век.

Сказаў, плюнуў і пайшоў.

Зазлаваны пан Чапкоўскі нацкаваў на яго лютых сабак. Сабакі пакусалі Барткевіча. А праз некалькі дзён усе сабакі пана Чапкоўскага былі атручаны. Пасля гэтага Барткевіч прыдумаў аб ім новую байку.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Образы Италии
Образы Италии

Павел Павлович Муратов (1881 – 1950) – писатель, историк, хранитель отдела изящных искусств и классических древностей Румянцевского музея, тонкий знаток европейской культуры. Над книгой «Образы Италии» писатель работал много лет, вплоть до 1924 года, когда в Берлине была опубликована окончательная редакция. С тех пор все новые поколения читателей открывают для себя муратовскую Италию: "не театр трагический или сентиментальный, не книга воспоминаний, не источник экзотических ощущений, но родной дом нашей души". Изобразительный ряд в настоящем издании составляют произведения петербургского художника Нади Кузнецовой, работающей на стыке двух техник – фотографии и графики. В нее работах замечательно переданы тот особый свет, «итальянская пыль», которой по сей день напоен воздух страны, которая была для Павла Муратова духовной родиной.

Павел Павлович Муратов

Биографии и Мемуары / Искусство и Дизайн / История / Историческая проза / Прочее
Афганистан. Честь имею!
Афганистан. Честь имею!

Новая книга доктора технических и кандидата военных наук полковника С.В.Баленко посвящена судьбам легендарных воинов — героев спецназа ГРУ.Одной из важных вех в истории спецназа ГРУ стала Афганская война, которая унесла жизни многих тысяч советских солдат. Отряды спецназовцев самоотверженно действовали в тылу врага, осуществляли разведку, в случае необходимости уничтожали командные пункты, ракетные установки, нарушали связь и энергоснабжение, разрушали транспортные коммуникации противника — выполняли самые сложные и опасные задания советского командования. Вначале это были отдельные отряды, а ближе к концу войны их объединили в две бригады, которые для конспирации назывались отдельными мотострелковыми батальонами.В этой книге рассказано о героях‑спецназовцах, которым не суждено было живыми вернуться на Родину. Но на ее страницах они предстают перед нами как живые. Мы можем всмотреться в их лица, прочесть письма, которые они писали родным, узнать о беспримерных подвигах, которые они совершили во имя своего воинского долга перед Родиной…

Сергей Викторович Баленко

Биографии и Мемуары
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе
100 легенд рока. Живой звук в каждой фразе

На споры о ценности и вредоносности рока было израсходовано не меньше типографской краски, чем ушло грима на все турне Kiss. Но как спорить о музыкальной стихии, которая избегает определений и застывших форм? Описанные в книге 100 имен и сюжетов из истории рока позволяют оценить мятежную силу музыки, над которой не властно время. Под одной обложкой и непререкаемые авторитеты уровня Элвиса Пресли, The Beatles, Led Zeppelin и Pink Floyd, и «теневые» классики, среди которых творцы гаражной психоделии The 13th Floor Elevators, культовый кантри-рокер Грэм Парсонс, признанные спустя десятилетия Big Star. В 100 историях безумств, знаковых событий и творческих прозрений — весь путь революционной музыкальной формы от наивного раннего рок-н-ролла до концептуальности прога, тяжелой поступи хард-рока, авангардных экспериментов панкподполья. Полезное дополнение — рекомендованный к каждой главе классический альбом.…

Игорь Цалер

Биографии и Мемуары / Музыка / Прочее / Документальное