Читаем У капцюрох ГПУ полностью

— А вы гэтак непакоiлiся!.. Ха-ха-ха!.. А гэта звычайнае непаразуменьне. Мы забылiся адмянiць стары загад. Гэтулькi ўсяго на галаве, што цяжка аба ўсiм памятаць!

— А як-жа там матуля ваша? Здаволена, што прыехаў сынок? — чула спытаўся Гендзiн.

— О, ведама, мацi вельмi рада. Iзноў зьвярнуўся Апанскi:

— А ведаеце што, таварыш Попутчiк! а там у Вiльнi ну дык жа аб вас напiсалi! Здорава напiсалi!

— Што напiсалi?

— Аб гэтым iншым разам… Скажу толькi, што калi-б вы туды цяпер вярнулiся, ну дык селi-б моцна, на шмат гадоў!

— Чаму? Я-ж нiчога такога не зрабiў…

— Ведаеце што, — сказаў паважна Гродзiс, — мы толькi што перад вашым прыходам акурат аб вас гутарылi, i ведаеце, якая нам думка прыйшла ў галаву? Заставайцеся тутака!..

— Але-ж я вельмi хачу…

— Але, калi хочаце тут застацца i працаваць для беларускай культуры, дык прымайце савецкае грамадзянства. Гэта шмат аблегчыць вам жыцьцё.

Попутчiк праясьнеў:

— Што вы кажаце! Дык-жа аб гэтым я толькi i думаў. Але, кажуць, што атрымаць савецкае грамадзянства вельмi цяжка… Але калi гэта магчыма…

— Ня турбуйцеся. Калi мы гэта захочам, вы атрымаеце грамадзянства без даўгой цяганiны. Зараз я вам памагу…

3 гэтымi словамi ўзяўся за ручку тэлефону i званiў у камiсарыят.

«… Зараз прыйдзе да вас таварыш Попутчiк… У справе грамадзянства… Вы, калi ласка, там усё для яго зрабеце… Не, ня трэба… Бяз доўгай працэдуры… Хутка i проста…»

Выбачайце, — уставiў свае слова Попутчiк, — але ў гэтай справе мне, мусiць, трэба паразумецца з польскiм консульствам… Падаць там нейкую заяву…

— Не! Не! Не!.. Ня трэба да консульства! Ужо мы самi выпаўнiм за вас усе фармальнасьцi… Iдзеце цяпер, таварыш, у камiсарыят, напiшэце там патрэбную заяву i хутка атрымаеце грамадзянства… Во як гэта ў нас робiцца — раз, два, i гатова! ня так, як у капiталiстычных краёх…

Попутчiк паляцеў да камiсарыяту. Там на яго чакалi. Спаткалi надта ветла. Падалi паперу i чэрню.

Попутчiк напiсаў заяву.

Казалi яму прыйсьцi праз пару дзён.

У працягу дзесяцёх дзён Попутчiк ужо быў савецкiм грамадзянiнам.

Напiсаў да жонкi, каб лiквiдавала кватэру ў Вiльнi ды ехала з дзецьмi ў Менск.

«…Нарэшце я ўстроiўся, — пiсаў да жонкi. — Далi мне савецкае грамадзянства i дастаў работу… Будзе нам добра…»

Жонка адказала лiстом, у якiм прабiваўся сум i пакорнасьць свайму лёсу.

«…Я адчувала, што гэтак скончыцца… Што-ж рабiць! Дзе ты, там i мы… Я пачала ўжо рабiць захады да выезду… Ужо прадаю рэчы…»

* * *

Попутчiк паехаў у Вiцебск на становiшча лiтаратурнага кiраўнiка 2-га Беларускага дзяржаўнага тэатру. Ня была гэта, аднак, служба штатная. Мелiся яму плацiць ад п'есы. Але на жыцьцё хапiла-б…

Перад Новым годам

Вiцебск

Гэта было 31 сьнежня 1926 году. На чацьверты дзень пасьля атрыманьня Попутчiкам савецкага грамадзянства.

Попутчiк сядзеў перад люстэркам з брытвай у руццэ. У хаце, апрача яго, нiкога ня было. Дзякуючы гасьцiннасьцi свайго прыяцеля, дырэктара ўрадавага беларускага тэатру М. Красiнскага, Попутчiк у яго акватараваўся.

— Што за лiха! — думаў, саскрабаючы брытвай валасы з твару. — Якая дзiўная штука! Калi я запрапанаваў спаткаць новы год у рэстаране, акторы глянулi на мяне з такiм жахам, быццам я сказаў нешта недарэчнае. Вiдаць, што ў гэтай старонцы людзi п'юць гарэлку хаваючыся.

Або з гэткiмi порткамi! Дык-жа пасьля майго прыезду з Вiльнi нiводзiн з iх не прайшоў мiма, не памацаўшы мяне за нагу i ня спытаўшы, якая цана гэткiх портак за гранiцай. Узапраўды, дзiўна яны тут апранаюцца. Жанчыны ходзяць у мужчынскiх шапках, мужчыны носяць нейкiя каляровыя хламiды.

Попутчiк пачаў мазаць другi раз твар мылам, як раптам зазьвiнеў званок.

— Каго там нясе?..

Увайшоў нейкi незнаёмы.

— Выбачайце, калi ласка, што перашкаджаю. Бачу, што вы заняты… Я маю даручэньне… я супрацоўнiк ГПУ… мне даручана прасiць вас, каб вы заўтра вячорным цягнiком выехалi ў Менск. Хоча вас бачыць таварыш старшыня Апанскi…

— А, акурат пасьлязаўтра я зьбiраўся ехаць у Менск, — адказаў Попутчiк.

— Не, не! — перапынiў яго незнаёмы. — Вас вельмi прасiлi, каб заўтра… Выбачайце, але, можа, грашовыя справы?.. Калi дазволiце, дык я мог-бы вам пазычыць…

— О не, нiчагусенькi… Дзякую… Ну, калi гэта так важна, дык канец канцоў магу выехаць i заўтра.

— Але. Будзьце ласкавы. Калi ласка, падпiшэце, што я паведамiў вас.

— О, якiя фармальнасьцi!

— Так, ведаеце, фармалiстыка… Нiчога не парадзiш, такi заведзены парадак… А дзе вы спатыкаеце Новы год?

— Сярод актораў, у прыватнай кватэры.

— Ну, ня буду вам перашкаджаць. Бывайце здаровы. Зычу весела правесьцi час.

— I вам таксама… Бывайце… Асьцярожна, тут цёмна… Вось дзьверы… Усяго добрага!

Незнаемы пайшоў.

— Якiя мiлыя людзi, — думаў Попутчiк, сядаючы iзноў перад люстэркам. — А там, у нас за гранiцай палохаюць усiх гэтымi лiтарамi: ГПУ… Надта мiлыя!.. Джэнтэльмэны! А якая простасьць, шчырасьць! Чалавек незнаёмы прапануе мне пазыку, як добры прыяцель… Мiлыя людзi! Ня тое, што ў гнiлых буржуазных краёх!

Фiлёр

Назаўтра ўвечары Попутчiк сядзеў у вакзальным буфэце, чакаючы на прыход цягнiка.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Адмирал Советского флота
Адмирал Советского флота

Николай Герасимович Кузнецов – адмирал Флота Советского Союза, один из тех, кому мы обязаны победой в Великой Отечественной войне. В 1939 г., по личному указанию Сталина, 34-летний Кузнецов был назначен народным комиссаром ВМФ СССР. Во время войны он входил в Ставку Верховного Главнокомандования, оперативно и энергично руководил флотом. За свои выдающиеся заслуги Н.Г. Кузнецов получил высшее воинское звание на флоте и стал Героем Советского Союза.После окончания войны судьба Н.Г. Кузнецова складывалась непросто – резкий и принципиальный характер адмирала приводил к конфликтам с высшим руководством страны. В 1947 г. он даже был снят с должности и понижен в звании, но затем восстановлен приказом И.В. Сталина. Однако уже во времена правления Н. Хрущева несгибаемый адмирал был уволен в отставку с унизительной формулировкой «без права работать во флоте».В своей книге Н.Г. Кузнецов показывает события Великой Отечественной войны от первого ее дня до окончательного разгрома гитлеровской Германии и поражения милитаристской Японии. Оборона Ханко, Либавы, Таллина, Одессы, Севастополя, Москвы, Ленинграда, Сталинграда, крупнейшие операции флотов на Севере, Балтике и Черном море – все это есть в книге легендарного советского адмирала. Кроме того, он вспоминает о своих встречах с высшими государственными, партийными и военными руководителями СССР, рассказывает о методах и стиле работы И.В. Сталина, Г.К. Жукова и многих других известных деятелей своего времени.

Николай Герасимович Кузнецов

Биографии и Мемуары
Актерская книга
Актерская книга

"Для чего наш брат актер пишет мемуарные книги?" — задается вопросом Михаил Козаков и отвечает себе и другим так, как он понимает и чувствует: "Если что-либо пережитое не сыграно, не поставлено, не охвачено хотя бы на страницах дневника, оно как бы и не существовало вовсе. А так как актер профессия зависимая, зависящая от пьесы, сценария, денег на фильм или спектакль, то некоторым из нас ничего не остается, как писать: кто, что и как умеет. Доиграть несыгранное, поставить ненаписанное, пропеть, прохрипеть, проорать, прошептать, продумать, переболеть, освободиться от боли". Козаков написал книгу-воспоминание, книгу-размышление, книгу-исповедь. Автор порою очень резок в своих суждениях, порою ядовито саркастичен, порою щемяще беззащитен, порою весьма спорен. Но всегда безоговорочно искренен.

Михаил Михайлович Козаков

Биографии и Мемуары / Документальное
Браки совершаются на небесах
Браки совершаются на небесах

— Прошу прощения, — он коротко козырнул. — Это моя обязанность — составить рапорт по факту инцидента и обращения… хм… пассажира. Не исключено, что вы сломали ему нос.— А ничего, что он лапал меня за грудь?! — фыркнула девушка. Марк почувствовал легкий укол совести. Нет, если так, то это и в самом деле никуда не годится. С другой стороны, ломать за такое нос… А, может, он и не сломан вовсе…— Я уверен, компетентные люди во всем разберутся.— Удачи компетентным людям, — она гордо вскинула голову. — И вам удачи, командир. Чао.Марк какое-то время смотрел, как она удаляется по коридору. Походочка, у нее, конечно… профессиональная.Книга о том, как красавец-пилот добивался любви успешной топ-модели. Хотя на самом деле не об этом.

Дарья Волкова , Елена Арсеньева , Лариса Райт

Биографии и Мемуары / Современные любовные романы / Проза / Историческая проза / Малые литературные формы прозы: рассказы, эссе, новеллы, феерия