Дзяўчына —
девушка, мн. дзяўчаты.Дзевер —
брат мужа.Сваяк, сваячка, сваякі —
находящиеся в родственных кровных отношениях.Сваяцтва, сваяўство —
родственные кровные отношения.Цесць —
отец жены.Цешча —
мать жены.Свёкар —
отец мужа.Свякрова —
мать мужа.ТЕКСТ
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай,Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі, —Ўдзірванелы курган векавечны.Дуб галлё распусціў каранасты над ім,Сухазелле у грудзі ў пілося;Вецер стогне над ім уздыханнем глухім,—Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.На купалле там птушка садзіцца, пяе,У піліпаўку воўк нема вые;Сонца днём распускае там косы свае,Ночкай зоры глядзяць залатыя.Хмары неба ўсцілалі мо тысячу раз,Перуны бі лі з краю да краю,—Ён стаіць — гэта памяць людская, паказ…Толькі гутарка ходзіць такая.На гары, на крутой, на абвітай ракой,Лет назад таму сотня ці болей,Белы хорам стаяў, недаступнай сцяной,Грозна, думна глядзеў на прыволле.У нагах у яго рассцілаўся абшарХвоек гонкіх і пахані чорнай,Сонных вёсак шары, хат амшалых, як мар,Хат з сям'ёй душ падданых, пакорных.Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму,Недаступны і грозны, як хорам;Хто хацеў,не хацеў — біў паклоны яму, —Спуску, ласкі не знаў непакорам.Зневажаў, катаваў ён з дружынай сваёй;Стражы князевы — ў полі і дома:Толькі модлы раслі небу ў сэрцах людзейІ пракляцце расло пакрыёма.(Я. Купала)
Лексический комментарий к тексту
пустка —
пустырь, пустошьузбярэжжа —
побережье, прибрежье, прибережьенябыт —
небытиеудзірванелы —
поросший густой травой, покрытый дерномгаллё —
ветвимінуўшчына —
прошлое, былоегалосе —
у глаголов второго спряжения в качестве литературной нормы закрепилось окончание — іць — галосіцьптушка —
птицахмара —
тучагутарка —
беседа, разговор, здесь: молвахорам —
хоромыдумна —
здесь: задумчивоабшар —
простор, пространствопахань —
вспаханная земля, пахотавёска —
деревняамшалы —
обомшелыймара —
мечта, грезазневажаць —
оскорблять, унижать, позоритькатаваць —
пытать, мучить, бить, истязатьмодлы —
молитвыпакрыёма —
скрытно, тайно, тайком, наречиеобразовано от причастия по модели знаёма, вядома от глагола крыцьУпражнения
1. Определите, в каких словах звуки [в], [г], [й] являются приставными. Выпишите эти слова.
Вольха, востры, гараць, вочы, вустрыца, гарапнік, вушы, навобмацак, вобземлю, волас, вось, вол, бравурны, завулак, ен, ехаць, іней, біёлаг, іхні, іскра, вучыць, вузел, галопам, вугаль, вохрыць, воцат, вотум, вотруб'е, воўк, вопытны, вораг, вопратка, водкуп, водгалас, воблака, волава, волакам, вокладка, вокрык, вонкі, воля, ворс, вуздэчка, вужака, вугор, вузкаваты, вулкан, вусны, вусач, вулей, гарэшнік, гаспадар, гоман, гэтакі, гэй, ікра, ікаць, іл, ім, і мбір, імпэтна, іншы, іск, ісціна, іхнія, Іўе, ікс, ісцец, істота.
2. Из приведенного ниже отрывка из народной сказки выпишите слова с приставными согласными.
Крыўдна стала беднаму брату. Узяў ён вуду і пайшоў рыбу лавіць. Сеў у стары човен ды паплыў на сярэдзіну возера. Вудзіў, вудзіў, — усё дробная рыбка трапляецца А тут і сонца заходзіць «Ну, — думае бедны рыбак, — закіну яшчэ раз на шчасце». Закінуў вуду і выцягнуў такую рыбіну, якой і зроду не бачыў: вялікая ды ўся серабрыстая.
Пацешыўся ён з дзіўнай рыбіны і пачаў яе ў торбу запіхваць А тая раптам і кажа яму чалавечым голасам:
— Не губі мяне, добры чалавек, пусці назад у возера.
Успомніў рыбак сваіх дзяцей і кажа:
— Не магу я цябе пусціць — я сам галодны і дзеці даўно есці хочуць. 3 чым я дамоў вярнуся?