ТЕКСТ
(Урывак)
Нацыянальнае — гэта тое пачуццё, адчуванне канкрэтнай радзімы, якое даецца чалавеку разам з жыццём. Нацыянальны характар, нацыянальны пагляд на рэчы, адчуванне свайго слова перадаецца быццам бы па спадчыне. Вядома ж, абавязковы тут фактар — родная мова, нездарма ў беларусаў яна завецца матчынай, бо маці спявае на гэтай мове першую калыханку, вучыць дзіця першым словам, вучыць яго спазнаваць свет, абжывацца ў свеце, прывучаць свет да сябе і сябе да свету. Мову нездарма называюць душой народа, нацыі Птушка па голасу, народ па мове вызначаецца, адрозніваецца. На працягу дваццатага стагоддзя для беларускай культуры і літаратуры паняцце нацыянальнага не было адназначным. На пытанне Янкі Купалы «А хто там ідзе?» не ўсе на пачатку стагоддзя адгукнуліся: «Беларусы!» Нацыянальная самасвядомасць, самаўсведамленне сябе як нацыі, як народа, абуджаная ў народаў царскай «единой и неделимой России» рэвалюцыяй 1905 года, у беларусаў расла хоць і марудна, але ўпэўнена. Нечуваны ўздым народнага энтузіязму, небывалы рост нацыянальнай культуры ў нас у Беларусі стаў вынікам Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Вялікая Айчынная вайна ў сваіх выпрабаваннях загартавала беларускую нацыю, умацавала яе веру ў свае сілы. Заканамерны быў пасляваенны ўздым літаратуры, мастацтва і народнай творчасці. Ды вось бяда: паступова пачалі зачыняцца беларускія школы.
Нацыя, нацыянальнае не капрыз гісторыі, а дадзенасць, што склалася вякамі, гісторыя не цярпіць, не трывае аднастайнасці, аднааблічнасці. Усе дзяржаўныя ўтварэнні, якія замахваліся на права нацыі, на яе суверэннасць, распадаліся, каб зарасці бур'яном забыцця. У Рыме непадалёк ад Калізея можна бачыць на стэндзе красамоўную карту былой велічы і заняпаду магутнай імперыі. Гэта нацыі, усвядоміўшы сябе, разбурылі халодную і панылую сцяну ўсеагульнага абезаблічвання. Дыялекты, мясцовыя гаворкі, пранікаючы «памылкамі» ў адзінаўладную латынь, далі потым пачатак самастойным мовам народаў, што ўздужалі як нацыі.
За любой нацыяй стаіць гісторыя, якая ахоўвае, беражэ яе ад забыцця і безгалосся.
(Р. Барадулін)
быццам — как будто
1. Запишите по-белорусски следующие слова.
Аксиома, доминион, радиола, патриотизм, аксиоматический, Галактион, период, бастион, ажиотаж, рационализатор, каприччио, Токио, ионный, Ионическое море, майорский, йота, Огайо, майонез, майорат, районирование, йодоформ, йотованный, йодноватый, триллион, миллионер, пенсионер, милиционер, чемпион, стадион, национальность, Сильвио, рацио.
2. Спишите, вставляя пропущенные
…рогліф, …рархія, …рыхонскі,кл…нтура, ар…нтацыя, аўд…нцыя, …зуіцкі, фа…, рэл…ф, Куцюр…, д…тычны,…на, пац…нт, ар…нцір, гі г…на.
3. Запишите по-белорусски следующие слова.
Мобилизация, авиация, автономия, химия, лиана, гениальный, социальный, вариант, диалог, энтузиаст, диагноз, диафрагма, амнистия, диапазон, миллиард, Малайя, маниакальный, олимпиада.
4. Спишите, вставляя пропущенн ые
Рады…с, со… с, ска…т, ма…зер, а…дыторыя, аквары…м, ваку…м, а…т, прэзіды…м, стра…с, і…дзей, па…перызацыя, па…за, еса…л, а…л, дрэдно…т, ра…нд, Мідо…с, бра…нінг, бра…ншвейгскі, калёкві…м.
МОРФОЛОГИЯ
Урок 1
СТРОЕНИЕ СУЩЕСТВИТЕЛЬНЫХ