Гэта тое, што ў абліччы, амаль няўлоўнае. Пераказаць яго цяжка. Яно ў форме носа, вушэй, у вачніцах і разрэзе саміх вачэй, у манеры рэхацца, жэстыкуляваць, гаварыць, ды й ці мала яшчэ ў чым. Паўночны беларус ростам пераважна высокі (не рэдкасць бамбізы па два метры ростам). На поўдні часцей трапляюцца людзі сярэдняга росту, больш прыземістыя (паўтараю яшчэ раз, штò гэта не агульны закон, а толькі найбольш распаўсюджаныя рысы), затое больш каржакаватыя. У апошні час назіраецца тэндэнцыя да павышэння сярэдняга росту, як і паўсюль.
Чарнявых сярод беларусаў няшмат. Найчасцей яны сустракаюцца ў Палессі, на поўдзень ад Прыпяці і, чамусьці, пераважна сярод мужчын, ды яшчэ ў некаторых мясцінах на Гродзеншчыне («Гродзенцы — гракі»), штò частка вучоных тлумачыць рэшткамі прымесі старажытнай ятвяжскай крыві. Пераважаюць на Беларусі валасы светла-русыя і нават бялявыя. Цёмна-русых і шатэнаў менш. Адпаведна і колер вачэй часцей за ўсё блакітны, шэры ці сіні.
гэта — это
аблічча — облик
блакітны — голубой
1. Расставьте ударения в следующих словах, проверьте по словарю и произнесите их вслух.
Стрэхі, спіна, алфавіт, красавік, сакавік, льючы, маленькі, адзінаццаць, здарыцца, зацірка, таварышы, цыган, чатырнаццаць, шэсцьдзесят, бармен, бістро, гравіраванне, дзічына, дыспансер, запінка, кулінарыя, ласкавасць, магазін, металургія, мысленне, навіна, партэр, статут, струмень, туманы, рымляне, трактары, пасланец, піяла, хрысціянін, шпацыр, шпіталь, накрыўка, трапеза, фурман, пурпур.
2. Каждое из приведенных ниже слов может иметь ударение на разных слогах. Расставьте эти ударения и определите смысл полученных слов.
Выклікаць, рассыпаць, навучыць, папакурыць, любіць, грамада, прыклад, марыцца, каралі, запінка, запасні к, пяты, раса, адрэзаць і адразаць, разбегацца і разбягацца, заменяць і замяняць, хлевішча і хлявішча, могілкі і магілкі, сцяны і сцены, закідаць, уручаць, заўважаць, мука, капаць.
3. Выпишите те варианты слов, в которых ударение соответствует литературной норме.
Голуб — галуб, блукаць — блукаць, закопаны — закапаны, магазін — магазін, агент — агент, процанты — працэнты, дакумент — дакумент, артыкул — артыкул, спіна — спіна, фурман — фурман, атлет — атлет, бравурны — бравурны, нясхованы — несхаваны, адзінаццаць — адзінаццаць, выпадак — выпадак, паседжанне — пасяджэнне, таварышы — таварышы, алфавіт — алфавіт, узяла — узяла, несла — нясла, пекла — пякла, валавы — валавы, пачуцце — пачуццё, беларусы — беларусы, анапест — анапест, перабудованы — перабудаваны, аер — аер, дэцыметр — дэцыметр, ножніцы — нажніцы, рэмень — рамень, промень — прамень, секла — сякла, грэбла — грабла, ампер — ампер, прыза — прыза, прыжмур — прыжмур, прыпрэглася — прыпраглася, ліфце — ліфце, запалонены — запаланёны, воласы — валасы, ерэтык — ерэтык.
4. Подберите к данным словам родственные таким образом, чтобы [о], [э], находящиеся под ударением, стали безударными и перешли в [а].