Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Герберт Уэллс

Научная Фантастика18+

Уэллс Герберт

Вайна сусветаў (на белорусском языке)

Гэрбэрт Уэлс

Вайна сусветаў

Кнiга першая

ПРЫБЫЦЦЁ МАРСIЯНАЎ

I

НАПЯРЭДАДНI ВАЙНЫ

У апошнiя гады дзевятнаццатага стагоддзя нiхто не паверыў бы, што за ўсiмi падзеямi на Зямлi пiльна i ўважлiва сочаць iстоты больш развiтыя, чым чалавек, хоць яны такiя ж смертныя, як i ён; што ў той час, як людзi займалiся сваiмi справамi, iх даследавалi i вывучалi, мабыць, гэтак жа поўна i ўсебакова, як чалавек пад мiкраскопам вывучае эфемерныя стварэннi, якiя кiшаць i размнажаюцца ў кроплi вады. З бясконцай самазадаволенасцю мiтусiлiся людзi на ўсiм зямным шары, занятыя сваiмi дробязнымi справамi, упэўненыя ў сваёй уладзе над матэрыяй. Магчыма, iнфузорыя пад мiкраскопам паводзiць сябе гэтаксама. Нiхто нават не здагадваўся, што больш старыя кропкi сусвету - крынiца небяспекi для роду людскога; нават думка пра якое-небудзь жыццё на iх здавалася неверагоднай i крамольнай. Мiжвольна ўспамiнаюцца тагачасныя агульнапрынятыя погляды. Дапускалася найбольш рэальнае: на Марсе жывуць iншыя людзi, магчыма, менш развiтыя, чым мы, але, ва ўсякiм выпадку, яны гатовы па-сяброўску сустрэць нас як найбольш цывiлiзаваных гасцей, якiя нясуць асвету. Мiж тым праз бездань прасторы на Зямлю прагна i зайздросна глядзелi iстоты з высокаразвiтым, халодным i абыякавым iнтэлектам; яны пераўзыходзiлi нас настолькi, наколькi мы пераўзыходзiм вымерлых жывёлаў, i выпрацоўвалi дакладныя, варожыя для нас планы. Пачатак дваццатых гадоў разбурыў нашы iлюзii.

Планета Марс - наўрад цi трэба напамiнаць чытачу - верцiцца вакол Сонца ў сярэднiм на адлегласцi 140 мiльёнаў мiляў i атрымлiвае ад яго ўдвая менш цяпла i святла, чым мы. Калi верыць гiпотэзе пра туманнасць, то Марс старэйшы за Зямлю; жыццё на яго паверхнi павiнна было паявiцца задоўга да таго, як Зямля перастала быць расплаўленай. Маса яго ў сем разоў меншая за зямную, таму ён павiнен значна хутчэй астыць да тэмпературы, пры якой магло зарадзiцца жыццё. На Марсе ёсць паветра, вада i ўсё неабходнае для падтрымання жыцця.

Але чалавек настолькi славалюбiвы i так аслеплены сваёй фанабэрыстасцю, што нiхто з пiсьменнiкаў да самага канца дзевятнаццатага стагоддзя нават не выказваў i думкi пра тое, што на гэтай планеце могуць жыць разумныя iстоты, якiя, магчыма, нават апярэдзiлi ў сваiм развiццi людзей. А так як Марс старэйшы за Зямлю, мае паверхню, роўную чацвёртай частцы зямной, i далей размешчаны ад Сонца, то нiхто i не падумаў, што жыццё на Марсе не толькi пачалося раней, але ўжо наблiжаецца да канца.

Непазбежнае ахаладжэнне, якое калi-небудзь ахопiць i нашу планету, у нашага суседа, несумненна, адбылося ўжо даўно. Хоць мы амаль нiчога не ведаем аб умовах жыцця на Марсе, нам усё ж вядома, што нават у яго экватарыяльным поясе сярэднедзённая тэмпература не вышэйшая, чым у нас самай халоднай зiмой. Яго атмасфера намнога больш разрэджаная, чым зямная, а акiяны паменшылiся i займаюць толькi трэць яго паверхнi; з прычыны павольнага кругазвароту пораў году каля яго полюсаў згрувашчваюцца велiзарныя ледзяныя масы i затым, адтайваючы, перыядычна затапляюць яго ўмераныя паясы. Апошняя стадыя апусташэння планеты, для нас яшчэ бясконца далёкая, стала надзённай праблемай насельнiкаў Марса. Неадкладная патрэба прымушала iх розум працаваць больш напружана, iх тэхнiка ўдасканальвалася, чарсцвелi сэрцы. I, гледзячы ў сусветную прастору, узброеныя такiмi iнструментамi i ведамi, пра якiя мы толькi можам марыць, яны бачылi непадалёк ад сябе, на адлегласцi якiх-небудзь 35 мiляў у напрамку да Сонца, ранiшнюю зорку надзеi - нашу цёплую планету, зялёную ад раслiннасцi i шэрую ад вады, з туманнай атмасферай, якая красамоўна сведчыць аб урадлiвасцi, з мiгаючымi праз воблачную павалоку шырокiмi прасторамi населеных мацерыкоў i цеснымi, запоўненымi флатылiямi суднаў, марамi.

Мы, людзi, iстоты, насельнiкi Зямлi, павiнны былi здавацца iм такiмi ж нiкчэмнымi i прымiтыўнымi, як нам - малпы i лемуры. Розумам чалавек спасцiгае: жыццё - гэта няспынная барацьба за iснаванне, i на Марсе, вiдаць, думаюць гэтаксама. Iх жыццё пачало ўжо астываць, а на Зямлi - усё яшчэ кiпiць, але гэта жыццё нейкiх нiжэйшых стварэнняў. Заваяваць новы свет, блiжэй да Сонца, - вось iх адзiнае выратаванне ад пагiбелi, якая насоўваецца няўхiльна.

Перш чым судзiць iх вельмi строга, мы павiнны ўспомнiць, як няшчадна знiшчалi людзi не толькi жывёлiн, але i да сябе падобных прадстаўнiкоў нiжэйшых рас. Жыхары Тасманii, напрыклад, былi забiтыя да апошняга за пяцьдзесят гадоў крывавай вайны, распачатай iмiгрантамi з Эўропы. Хiба мы самi ўжо такiя прыхiльнiкi мiласэрнасцi, што можам абурацца марсiянамi, якiя дзейнiчалi ў тым жа духу?

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика