Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Оджылвi стаяў на ўскрайку ямы, здзiўлены незвычайнай формай i колерам цылiндра, спакваля здагадваючыся аб яго прызначэннi. Ранiца была нязвыкла цiхая; сонца, якое толькi што асвяцiла сасновы лес каля Ўэйбрыджа, ужо прыгравала. Оджылвi гаварыў, што ён не чуў птушынага спеву той ранiцай, не было нiякага ветрыку i толькi з пакрытага нагарам цылiндра даносiлiся якiясьцi гукi. Пустка была бязлюдная.

Раптам ён са здзiўленнем заўважыў, што слой нагару на цылiндры пачаў адвальвацца з верхняга яго краю. Кусочкi шлаку падалi на пясок, нiбы камякi снегу цi кроплi дажджу. Нечакана адвалiўся i з шумам упаў вялiкi кусок; Оджылвi непрытворна спалохаўся.

Нiчога не падазраваючы, ён спусцiўся ў яму i, нягледзячы на моцную гарачыню, наблiзiўся ўшчыльную да цылiндра, каб лепш разгледзець яго. Астраном усё яшчэ думаў, што незвычайнае вiдовiшча выклiкана ахаладжэннем цела, але гэтаму пярэчыў той факт, што нагар падаў толькi з краю цылiндра.

I вось Оджылвi заўважыў, што круглы верх цылiндра паволi круцiцца. Гэтае ледзь прыкметнае вярчэнне ён заўважыў таму, што чорная пляма, якая пяць хвiлiн назад была насупраць яго, знаходзiлася цяпер у другiм пункце акружнасцi. I ўсё ж ён не да канца разумеў, што гэта значыць, пакуль не пачуў глухi скрыгатлiвы гук i не ўбачыў, што чорная пляма выдавалася наперад амаль на дзюйм. Урэшце ён здагадаўся ў чым справа. Цылiндр быў штучны, пусты, са здымной накрыўкай. Унутры цылiндра хтосьцi адкручваў яе.

- Божа мой! - усклiкнуў Оджылвi. - Там унутры чалавек. Гэтыя людзi ледзь не згарэлi. Яны спрабуюць выбрацца!

Ён iмгненна звязаў з'яўленне цылiндра з выбухам на Марсе.

Думка пра iстоту ў цылiндры так моцна скаланула, што ён забыўся пра гарачыню i падышоў да цылiндра яшчэ блiжэй, каб памагчы адкруцiць накрыўку. На шчасце, нясцерпная гарачыня своечасова стрымала яго, i ён не апёкся. З хвiлiну пастаяў у нерашучасцi, пасля вылез з ямы i з усiх ног пусцiўся ў бок Уокiнга. Было ўжо а шостай гадзiне. Вучоны сустрэў фурмана i хацеў яму растлумачыць тое, што здарылася, але словы не вязалiся памiж сабою, да таго ж ён меў такi дзiкi выгляд - у яме згубiў капялюш, - што той як нi ў чым не бывала праехаў мiма. Гэтак жа няўдачлiва ён звярнуўся да карчмара, якi толькi што адчынiў дзверы карчмы каля Хорселскага маста. Той падумаў, што гэта вар'ят-самавольнiк i паспрабаваў быў зацягнуць яго ў распiвачную. Гэта крыху працверазiла Оджылвi, i, убачыўшы Гендэрсана, лонданскага журналiста, якi капаўся ў сваiм садку, ён аклiкнуў яго цераз плот, стараючыся гаварыць як мага выразна.

- Гендэрсан, - пачаў Оджылвi, - мiнулай ноччу вы бачылi падаючую зорку?

- Ну? Яна на Хорселскай пустцы.

- Божа мой! - усклiкнуў Гендэрсан. - Метэарыт! Гэта цiкава.

- Але гэта не просты метэарыт. Гэта цылiндр, штучны цылiндр. I ў iм штосьцi ёсць.

Гендэрсан разагнуў плечы, не выпускаючы з рук рыдлёўкi.

- Што-што? - перапытаў ён, будучы глухаваты на адно вуха.

Оджылвi расказаў усё, што бачыў. Гендэрсан нейкую хвiлiну думаў, разважаў. Потым кiнуў рыдлёўку, схапiў пiнжак i выйшаў на дарогу. Абодва спехам накiравалiся да метэарыта. Цылiндр ляжаў гэтак сама, як i раней. Гукаў знутры чуваць не было, а мiж накрыўкай i корпусам яго блiшчала тонкая металiчная нарэзка. Паветра то вырывалася, то з рэзкiм свiстам уцягвалася ў сярэдзiну.

Яны пачалi прыслухоўвацца, пастукалi палкай па слоi нагару i, не атрымаўшы адказу, вырашылi, што чалавек цi людзi, якiя знаходзяцца ўнутры, або страцiлi прытомнасць, або памерлi.

Зразумела, удвух яны нiчога не маглi зрабiць. Выкрыкнуўшы некалькi падбадзёрлiвых слоў i паабяцаўшы вярнуцца, яны паспяшалiся ў горад па дапамогу. Усхваляваныя i збянтэжаныя, запэцканыя пяском, яны беглi ў яркiм сонечным святле па вузкай вулiцы ў той раннi час, калi лавачнiкi здымаюць аканiцы вiтрынаў, а абывацелi расчыняюць вокны сваiх спальняў. Гендэрсан перш за ўсё адправiўся на чыгуначную станцыю, каб па тэлеграфе перадаць навiну ў Лондан. Газеты ўжо падрыхтавалi чытачоў да таго, каб пачуць гэту сенсацыйную навiну.

А восьмай гадзiне натоўп хлопчыкаў i разявакаў рушыў на пустку, каб паглядзець на "мерцвякоў з Марса". Такой была першая версiя гэтай падзеi. Я ўпершыню пачуў пра гэта ад свайго газетчыка каля чвэрцi дзевятай, выйшаўшы купiць нумар "Дэйлi кронiкл". Вядома, я быў крайне здзiўлены i неадкладна пайшоў цераз Отэршоў-брыдж да пясчанага кар'ера.

III

НА ХОРСЕЛСКАЙ ПУСТЦЫ

Каля вялiзнай ямы, дзе ляжаў цылiндр, я заспеў чалавек з дваццаць. Я ўжо гаварыў, якi выгляд меў гэты каласальны, зарыты ў зямлю снарад. Дзёран i жвiр вакол яго абгарэлi, як ад нечаканага выбуху. Вiдаць, полымя ўспыхнула ад удару цылiндра. Гендэрсана i Оджылвi там не было. Магчыма, яны вырашылi, што пакуль нiчога рабiць нельга, i пайшлi снедаць да Гендэрсана.

На краi ямы, стрыгучы нагамi, сядзелi чацвёра цi пяцёра хлапчукоў, яны балавалiся (пакуль я iх не спынiў), кiдаючы каменьчыкамi ў жудасную махiну. Затым, паслухаўшы мяне, яны пачалi гуляць у квача, бегаючы вакол дарослых.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика