Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Пытанне больш складанае i больш цiкавае - гэта магчымасць новага нашэсця марсiянаў. Мне думаецца, што гэтаму мала надаюць увагi людзi. Цяпер планета Марс далёка ад нас, але я дапускаю, што марсiяне могуць паўтарыць сваю спробу ў перыяд супрацьстаяння. Ва ўсякiм выпадку мы павiнны да гэтага быць гатовыя. Мне здаецца, можна было б вызначыць становiшча пушкi, якая выкiдвае цылiндры; трэба пiльна назiраць за гэтай часткаю планеты i папярэдзiць спробу новага нашэсця.

Цылiндр можна знiшчыць дынамiтам цi артылерыйскiм агнём, перш чым ён ахалодзiцца i марсiяне будуць гатовы вылезцi з яго; можна таксама перастраляць iх усiх, як толькi адкруцiцца накрыўка. Мне здаецца, яны страцiлi сваю перавагу з-за няўдалага першага нападу. Магчыма, яны самi гэта зразумелi.

Лесiнг прывёў амаль неабвержны доказ на карысць таго, што марсiянам ужо ўдалося зрабiць высадку на Венеру. Сем месяцаў назад Венера i Марс знаходзiлiся на адной прамой з Сонцам; iншымi словамi, Марс быў у супрацьстаяннi з пункту гледжання назiральнiка з Венеры. I вось на неасветленай палове планеты паявiўся дзiўны блiскотны след; амаль адначасова фатаграфiя Марса выявiла ледзь прыкметную цёмную вiхлястую хвалю. Дастаткова бачыць здымкi гэтых абедзвюх з'яў, каб зразумець iх узаемасувязь.

Ва ўсякiм выпадку, пагражае нам наступнае нашэсце цi не, наш погляд на будучае чалавецтва, несумненна, моцна памяняўся дзякуючы ўсiм гэтым падзеям. Цяпер мы ведаем, што нельга лiчыць нашу планету поўнасцю небяспечным сховiшчам для чалавека; немагчыма прадбачыць тых нябачных ворагаў цi сяброў, якiя могуць заявiцца да нас з безданi прасторы. Можа быць, нашэсце марсiянаў не застанецца без карысцi для людзей; яно адняло ў нас цiхую веру ў будучае, якая так лёгка прыводзiць да ўпадку, яно падаравала нашай навуцы вялiкiя веды, яно садзейнiчала прапагандзе iдэi аб адзiнай арганiзацыi чалавецтва. Магчыма, там, з безданi прасторы, марсiяне сачылi за лёсам сваiх пiянераў, улiчылi ўрокi i пры перасяленнi на Венеру былi больш асцярожныя. Як бы нi было, яшчэ на працягу многiх гадоў, вiдаць, будуць працягвацца пiльныя назiраннi за Марсам, а вогненныя нябесныя стрэлы - падаючыя метэарыты доўга яшчэ будуць палохаць людзей.

Кругагляд чалавецтва пасля нашэсця марсiянаў значна пашырыўся. Да падзення цылiндра ўсе былi перакананыя, што за нязначнай паверхняй нашай сферы, у глыбiнi прасторы, няма жыцця. Цяпер мы сталi больш дальнабачныя. Калi марсiяне змаглi перасялiцца на Венеру, то чаму б не паспрабаваць зрабiць гэта i людзям? Калi паступовае ахалоджванне зробiць нашу Зямлю бязлюднай - а гэта ў рэшце рэшт непазбежна, - магчыма, нiтка жыцця, якое пачалося тут, праляцiць i ахопiць сваёю сеткаю iншую планету. Цi зможам мы змагацца i перамагчы?

Я невыразна прадбачу: жыццё з гэтай цяплiцы сонечнай сiстэмы паступова распаўсюджваецца па ўсёй непамернай прасторы. Але гэта - толькi мара, Магчыма, перамога над марсiянамi толькi часовая. Магчыма, iм, а не нам належыць будучае.

Я павiнен прызнацца, што пасля двух перажытых страхаў я сумняваюся i застаюся няўпэўнены. Iншы раз я сяджу ў сваiм кабiнеце i пiшу пры святле лямпы, i раптам мне здаецца, што расквiтнелая далiна ўнiзе ахоплена полымем, а дом - пусты i пакiнуты. Я iду па Байфлiт-роўд, экiпажы праносяцца мiма, хлопчык-мяснiк з цялежкаю, кеб з экскурсантамi, рабочы на веласiпедзе, дзецi iдуць у школу, - i раптам усё становiцца цёмным, змрочным, i я зноў крадуся з артылерыстам у гарачай мёртвай задусе. Ноччу мне снiцца чорны пыл, на бязлюдных вулiцах знявечаныя трупы; яны падымаюцца, страшныя, абгрызеныя сабакамi. Яны нешта мармычуць, шалеюць, цямнеюць, расплываюцца - скажоныя падабенствы людзей, i я прачынаюся, пакрыты халодным потам у змроку начным.

Калi я еду ў Лондан i бачу ажыўлены натоўп на Флiт-стрыт i Стрэндзе, мне прыходзiць у галаву, што гэта толькi зданi мiнулага, якiя рухаюцца па вулiцах, якiя былi бязлюднымi i цiхiмi; што гэта ценi мёртвага горада, уяўнае жыццё ў гальванiзаваным трупе.

Незвычайна адчуваю сябе, стоячы на Прымроз-Хiле - я быў там за дзень перад тым, як напiсаў гэты апошнi раздзел, - бачу на гарызонце праз шэра-блакiтную пялёнку дыму i туману цьмяныя абрысы агромнiстага горада, якiя расплываюцца ў iмглiстым небе; бачу людзей, якiя прагульваюцца па схiле сярод кветкавых клумбаў; натоўп разявак вакол нерухомай машыны марсiянаў, што тут i засталася; чую валтузню дзяцей i ўспамiнаю той час, калi я бачыў усё разбуранае, апусцелае ў промнях досвiтку вялiкага апошняга дня...

Але самае дзiўнае - гэта трымаць зноў у сваёй руцэ руку жонкi i ўспамiнаць пра тое, як мы лiчылi адно другога загiнуўшымi.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика