Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Каля станцыi Ўокiнг чыгуначны рух яшчэ не быў адноўлены; таму я выйшаў на станцыi Вайфлiт i накiраваўся к Мэйбэры мiма таго месца, дзе мы з артылерыстам размаўлялi з гусарамi, i таго месца, дзе я ў час буры ўбачыў марсiянiна. Мне было цiкава звярнуць убок i ўбачыць у чырвоным зараснiку сваю перакуленую i разбiтую цялежку побач з пабялелым, абгрызеным конскiм шкiлетам. Я спынiўся i агледзеў гэтыя астанкi...

Потым я прайшоўся сасновым лесам; зараснiк чырвонай травы дзе-нiдзе даставаў мне да вушэй; труп гаспадара "Плямiстага сабакi", магчыма, ужо пахавалi: я нiдзе яго не заўважыў. Мiнуўшы ваенны каледж, я ўбачыў свой дом. Нейкi чалавек, што стаяў на парозе свайго катэджа, паклiкаў мяне, назваўшы маё iмя, калi я праходзiў мiма.

Я зiрнуў на свой дом з цьмянай надзеяй, якая тады ж i патухла. Замок быў сарваны, i дзверы адчынялiся i зачынялiся ветрам.

Тое акно майго кабiнета, з якога мы з артылерыстам глядзелi тады на досвiтку, было расчынена, занавескi матлялiся. З таго часу нiхто не зачыняў вакна. Зламаныя кусты засталiся такiмi ж, як у дзень маiх уцёкаў, амаль чатыры тыднi назад. Я ўвайшоў у дом, ён быў пусты. Ходнiк на лесвiцы быў згамтаны i пацямнеў у тым месцы, дзе я сядзеў, прамоклы да касцей пад навальнiцай той ноччу, калi здарылася катастрофа. На лесвiцы засталiся брудныя сляды.

Я пайшоў па гэтых слядах у свой кабiнет; на пiсьмовым стале ўсё яшчэ ляжаў пад салянiтавым прэс-пап'е спiсаны аркуш паперы, якую я пакiнуў у той дзень, калi адкрыўся першы цылiндр. Я пастаяў, перачытваючы свой незакончаны артыкул пра развiццё маральнасцi ў сувязi з агульным працэсам цывiлiзацыi. "Магчыма, што праз дзвесце гадоў, - пiсаў я, - настане..." Прарочая фраза засталася недапiсанай.

Я ўспомнiў, што нiяк не мог засяродзiцца той ранiцай, i, кiнуўшы пiсанiну, пайшоў купiць нумар "Дэйлi кронiкл" у хлопчыка-газетчыка. Помню, як я падышоў да садовых веснiчак i са здзiўленнем слухаў яго аповед пра "Людзей з Марса".

Я сышоў унiз у сталовую i там убачыў баранiну i хлеб (ужо сапсаваныя), перакуленую пiўную бутэльку. Усё было так, як мы з артылерыстам пакiнулi. Мой дом быў пусты. Я ўсвядомiў усю неразумнасць таемнай надзеi, якую выношваў так доўга. I раптам звонку раздаўся нейчы голас:

- Гэта бескарысна. Дом бязлюдны. Тут, па крайняй меры, дзесяць дзён нiкога не было. Не мучце сябе дарэмна. Вы выратавалiся адны...

Я аслупянеў. Цi не я выказаў услых свае думкi? Я павярнуўся... Балконныя дзверы былi адчынены насцеж. Я ступiў туды i выглянуў.

У садзе, здзiўленыя i напалоханыя не менш, чым я, стаялi мой стрыечны брат i мая жонка, бледная, без слёз. Яна толькi слаба войкнула.

- Я прыйшла, - прамармытала яна, - я знала... я знала...

Яна схапiлася рукамi за горла i пахiснулася. Я кiнуўся да яе i падняў яе на руках.

Х

ЭПIЛОГ

Цяпер, у канцы майго аповеду, мне застаецца толькi пашкадаваць аб тым, як мала я магу садзейнiчаць вырашэнню многiх спрэчных пытанняў. У гэтых адносiнах мяне, безумоўна, будуць строга крытыкаваць. Мая спецыяльнасць абстрактная фiласофiя. Маё знаёмства з параўнальнай фiзiялогiяй абмяжоўваецца адною цi дзвюма кнiгамi, але мне здаецца, што меркаванне Карвера аб прычынах хуткай смерцi марсiянаў настолькi праўдзiвае, што яго можна прыняць як даказанае. Я ўжо яго падаў вам у сваёй аповесцi.

Ва ўсякiм выпадку, у трупах марсiянаў, даследаваных пасля вайны, знойдзены былi толькi вядомыя нам бактэрыi. Тое, што марсiяне не хавалi сваiх забiтых калегаў, а таксама iх вар'яцкае забойства людзей даказваюць, што яны незнаёмы з працэсам гнiення. Але гэта толькi гiпотэза, праўда, вельмi верагодная.

Састаў чорнага газу, якiм з такiмi пагубнымi вынiкамi карысталiся марсiяне, да гэтага часу невядомы; генератар цеплавога промня таксама застаецца пакуль загадкаю. Страшэнныя катастрофы прымусiлi вучоных спынiць свае вопыты ў лабараторыях Iлiнга i Паўднёвага Кенсiнгтона. Спектральны аналiз чорнага пылу паказвае на прысутнасць невядомага нам элемента: адзначалiся чатыры яркiя лiнii ў блакiтнай частцы спектру; магчыма, гэты элемент дае злучэнне з аргонам, якое дзейнiчае разбуральна на састаўныя часткi крывi. Але гэтыя недаказаныя меркаваннi наўрад цi зацiкавяць таго шырокага чытача, для якога напiсана мая аповесць. Нiводная часцiца бурага накiпу, што плыў унiз па Тэмзе пасля разбурэння Шэпертона, у той час не была даследавана; цяпер гэта ўжо немагчыма.

Пра вынiк анатамiчнага даследавання трупаў марсiянаў (наколькi такое даследаванне аказалася магчымым пасля ўмяшання пражорлiвых сабак) я ўжо казаў. Магчыма, усе бачылi цудоўны i амаль некрануты экземпляр, заспiртаваны ў Натурала-гiстарычным музеi, i безлiч здымкаў з яго. Фiзiялагiчныя i анатамiчныя дэталi маюць iнтарэс толькi для спецыялiстаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика