Читаем Вайна сусветаў (на белорусском языке) полностью

Цераз Ла-Манш, па Iрландскiм моры, цераз Атлантыку спяшалiся да нас на дапамогу караблi, гружаныя зернем, хлебам i мясам. Здавалася, усе судны свету iмкнулiся да Лондана. Пра ўсё гэта я не помню нiчога. Я не вытрымаў выпрабавання, i мой розум памутнеў. Апрытомнеў я ў доме нейкiх добрых людзей, якiя падабралi мяне на трэцi дзень; я вандраваў па вулiцах Сент-Джонс-Вуда, поўны адчаю, крычаў i плакаў. Яны расказалi мне, што я нараспеў выкрыкваў бессэнсоўныя словы: "Апошнi чалавек, якi застаўся жывы, ура! Апошнi чалавек, якi застаўся жывы".

Абцяжараныя сваiмi клопатамi, гэтыя людзi (я не магу назваць iх iмёны, хоць i вельмi хацеў бы выказаць iм сваю падзяку) усё-такi не кiнулi мяне на волю лёсу, прыюцiлi ў сябе i аказалi мне патрэбную дапамогу.

Магчыма, яны даведалiся што-нiшто аб маiх прыгодах на працягу тых дзён, калi я ляжаў без памяцi. Калi я апрытомнеў, яны асцярожна расказалi мне ўсе, што ведалi пра Лезерхэд. Праз два днi пасля таго, як я трапiў у пастку ў развалiнах дома, Лезерхэд быў знiшчаны разам з усiмi жыхарамi адным марсiянiнам. Ён зраўнаваў горад з зямлёю без усялякай прычыны, - так хлапчук разбурае мурашнiк.

Я быў адзiнокi, i яны ўважлiва мяне даглядалi. Я быў адзiнокi i гаротны, i яны гаравалi разам са мною. Пасля свайго выздараўлення я прабыў у iх яшчэ чатыры днi. Увесь час я хацеў (i гэта хаценне ўсё мацнела i мацнела) зiрнуць яшчэ раз на тое, што засталося ад былога жыцця, якое здавалася мне такiм шчаслiвым i светлым. Гэта было бязрадаснае жаданне справiць трызну па сваiм мiнулым. Яны адгаворвалi мяне. Яны з усяе сiлы старалiся прымусiць мяне адмовiцца ад гэтай iдэi. Але я не мог больш змагацца з гэтым непераадольным жаданнем; паабяцаўшы вярнуцца да iх, я са слязьмi на вачах развiтаўся са сваiмi новымi сябрамi i падаўся вулiцамi, якiя яшчэ нядаўна былi такiмi цёмнымi i пустымi.

Цяпер вулiцы сталi людныя, дзе-нiдзе нават былi адчынены магазiны, я заўважыў фантан, з якога бiла вада.

Я помню, наколькi дзiўным i яркiм здаваўся мне дзень, калi я маркотным паломнiкам адправiўся да маленькага домiка на Ўокiнгу; вакол кiпела адноўленае жыццё. Паўсюль было так многа народу, актыўнага, чыннага, i не верылася, што загiнула столькi жыхароў. Потым я заўважыў, што твары сустрэчных жоўтыя, валасы растрапаныя, шырока расплюшчаныя вочы блiшчаць лiхаманкава i амаль усе яны апрануты ў лахманы. Твары iх былi то радасна-бадзёрыя, то дзiўна засяроджаныя. Калi б не гэтыя вочы, то лонданцаў можна было лiчыць за натоўп валацужнiкаў. Ва ўсiх прыходах давалi дармовы хлеб, дасланы французскiм урадам. Многiя з ацалелых коней былi настолькi худыя, што з-пад скуры вытыркалi рэбры. На ўсiх вуглах стаялi змардаваныя канстэблi з белымi значкамi. Слядоў разбурэння, прычыненых марсiянамi, я амаль не заўважыў, пакуль не дайшоў да Велiнгтон-стрыт, дзе чырвоная трава яшчэ ўзбiралася па апорах моста Ватэрлоо. Каля моста я заўважыў лiст паперы, прыколаты сучком да густога зараснiку чырвонай травы, - цiкавы гратэск таго незвычайнага часу. Гэта была аб'ява першай адноўленай газеты "Дэйлi мейл". Я даў за газету пачарнелы шылiнг, якi толькi i меў у кiшэнi. Газета была ўся з прабеламi. На месцы аб'яў на апошнiм лiсце наборшчык, якi выпусцiў газету прыватным чынам, набраў прачулы зварот да чытача. Я не даведаўся нiчога новага, акрамя таго, што агляд механiзмаў марсiянаў на працягу тыдня ўжо даў цiкавыя вынiкi. Памiж iншым, паведамлялася (тады я не паверыў гэтаму), што "тайна паветраплавання" раскрыта. Каля вакзала Ватэрлоо стаялi тры гатовыя да адпраўкi цягнiкi. Наплыў народу, дарэчы, ўжо аслабеў. Пасажыраў было няшмат, ды i я не меў такога настрою, каб заводзiць выпадковую размову. Я адзiн заняў цэлае купэ, скрыжаваў рукi i абыякава глядзеў на асветленыя сонцам карцiны страшэннага спусташэння, якiя мiльгалi за вокнамi. Адразу пасля вакзала цягнiк перайшоў на часовыя рэйкi; абапал палатна чарнелi развалiны дамоў. Да Клэпхемскай вузлавой станцыi Лондан быў засыпаны чорным пылам, якi ўсё яшчэ не знiк, нягледзячы на два вельмi дажджлiвыя днi. Каля Клэпхема на пашкоджаным палатне разам з землякопамi працавалi сотнi пакiнутых без работы клеркаў i прыказчыкаў, i цягнiк перавялi на толькi што пакладзеныя часовыя рэйкi.

Наваколле было змрочнае, дзiўнае; асаблiва моцна пацярпеў Уiмблдон. Уотан дзякуючы сваiм уцалелым хваёвым лясам здаваўся менш разбураным. Уэндл, Моўл, нават маленькiя рэчачкi зараслi чырвонаю травою i здавалiся напоўненымi не то сырым мясам, не то накрышанай чырвонаю капустаю. Хваёвыя лясы Сэрэя былi занадта сухiя для чырвонай травы. За Ўiмблдонам на агародах вiднелiся кучы зямлi вакол шостага цылiндра. У сярэдзiне капалiся сапёры, а вакол стаялi цiкаўныя. На дрэўку развiваўся брытанскi сцяг, весела палошчучыся на ранiшнiм брызе. Агароды былi чырвоныя ад травы. Калола вочы гэтая чырвоная прастора, перасечаная пурпуровымi ценямi. Станавiлася лягчэй, калi погляд пераходзiў ад мёртва-шэрага i чырвонага колеру пярэдняга плану пейзажа на блакiтнавата-зялёныя таны ўсходнiх пагоркаў.

Перейти на страницу:

Похожие книги

Сокровища Валькирии. Книги 1-7
Сокровища Валькирии. Книги 1-7

Бывшие сотрудники сверхсекретного института, образованного ещё во времена ЧК и просуществовавшего до наших дней, пытаются найти хранилище сокровищ древних ариев, узнать судьбу библиотеки Ивана Грозного, «Янтарной комнаты», золота третьего рейха и золота КПСС. В борьбу за обладание золотом включаются авантюристы международного класса... Роман полон потрясающих открытий: найдена существующая доныне уникальная Северная цивилизация, вернее, хранители ее духовных и материальных сокровищ...Содержание:1. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Правда и вымысел 2. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Стоящий у солнца 3. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Страга Севера 4. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Земля сияющей власти 5. Сергей Трофимович Алексеев: Сокровища Валькирии. Звёздные раны 6. Сергей Алексеев: Сокровища Валькирии. Хранитель Силы 7. Сергей Трофимович Алексеев: Птичий путь

Сергей Трофимович Алексеев

Научная Фантастика
Смерти нет
Смерти нет

Десятый век. Рождение Руси. Жестокий и удивительный мир. Мир, где слабый становится рабом, а сильный – жертвой сильнейшего. Мир, где главные дороги – речные и морские пути. За право контролировать их сражаются царства и империи. А еще – небольшие, но воинственные варяжские княжества, поставившие свои города на берегах рек, мимо которых не пройти ни к Дону, ни к Волге. И чтобы удержать свои земли, не дать врагам подмять под себя, разрушить, уничтожить, нужен был вождь, способный объединить и возглавить совсем юный союз варяжских князей и показать всем: хазарам, скандинавам, византийцам, печенегам: в мир пришла новая сила, с которую следует уважать. Великий князь Олег, прозванный Вещим стал этим вождем. Так началась Русь.Соратник великого полководца Святослава, советник первого из государей Руси Владимира, он прожил долгую и славную жизнь, но смерти нет для настоящего воина. И вот – новая жизнь, в которую Сергей Духарев входит не могучим и властным князь-воеводой, а бесправным и слабым мальчишкой без рода и родни. Зато он снова молод, а вокруг мир, в котором наверняка найдется место для славного воина, которым он несомненно станет… Если выживет.

Александр Владимирович Мазин , Андрей Иванович Самойлов , Василий Вялый , Всеволод Олегович Глуховцев , Катя Че

Фантастика / Попаданцы / Фэнтези / Современная проза / Научная Фантастика